Падкаст дня: «Со мной тоже так было»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 27.07.2022
- 7541
У ліку гутарковых падкастаў, што робяць у Беларусі, прыбытак: «Со мной тоже так было» – гэта новы падкаст пра жыццёвыя сітуацыі, у якія хоць бы раз трапляў(-ла) кожны(-ая).
Вядоўцы – Юлія Міронава і Марыя Пархімчык – разважаюць на тэмы, якія тычацца ўсіх, шчыра дзеляцца асабістымі назіраннямі, болькамі, ведамі, а таксама кантэнтам, які дапамагае намацаць свае адказы ці хаця б адчуць сябе не такім(-ой) самотным(-ай) у гэтым дзіўным космасе пад назвай «дарослае жыццё». Да размовы далучаюцца госці, якім ёсць што распавесці – не столькі нават як экспертам, колькі як людзям, з якімі «таксама так было». За навінамі падкасту можна сачыць у інстаграме і тэлеграме.
Першы выпуск прысвечаны прафесійнай самарэалізацыі. Вядоўцы запрасілі ў студыю піяршчыцу і арт-менеджарку Валю Говар, каб утрох паразважаць пра «паспяховы поспех», «сіндром самазванца» і піраміду Маслоу.
Госця другога выпуску – арт-менеджарка 34travel Кася palasatka – дапамагае знайсці адказ на пытанне: як падступіцца да ўласнага праекта і пачаць ужо рабіць нешта сваё? Гэта эпізод пра маленькія крокі на вялікім шляху да мары, пра перашкоды і дарадчыкаў, пра тое, як заўсёды заставацца верным(-ай) сабе.
Слухаць «Со мной тоже так было»:
Apple Podcasts / Яндекс.Музыка / Google Podcasts
Spotify / Castbox / Podcast.ru