Дзе тусіць на 8 сакавіка і вялікіх выходных?
- 08.03.2018
- 6649
У першыя сапраўдныя сакавiцкiя выходныя (куцыя мінулыя не лічацца) у Менску сканцэнтравалася неяк нясцерпна шмат івэнтаў. Паспрабавалі разабрацца, куды варта ісці гукаць вясну.
Паслухаць новы сінгл Akute жыўцом
Дата: 08.03
Час: 19:00
Месца: «Брюгге»
Кошт: ад 15 BYN
Магілёўскія гітар-хіроўс цяпер у разгары запісу новага альбома. Надоечы яны выпусцілі першы адтуль сінгл «Усе песні спетыя», выкананы ў незвычайным для гурта сінтэзатарным стылі. З ім яны і наведаюць сталічны «Брюгге». Спадзяемся таксама пачуць яшчэ некалькі музычных абновак, бо цяпер артысты граюць выключна сольныя двухгадзінныя канцэрты з няспешным паглыбленнем у меладычны дэкаданс-рок.
Прасякнуцца лірычнай акустыкай Юры Стыльскага
Дата: 08.03
Час: 19:00
Месца: «Молодость»
Кошт: ад 10 BYN
Фронтмэн берасцейскага панк-гурта «Дай Дарогу!» адмыслова імчыцца ў Менск, каб скарыць сэрцы слухачоў абаяльнай акустыкай – такога, напэўна, мы не чулі. Сюррэалізму дадае месца правядзення канцэрта: тэхна-клуб «Молодость», які звычайна прапампоўваюць басавітыя дыджыкі, а тут – гітарная няшка ад закаранелага панка. Сходзіш – раскажаш!
Адзначыць 15-годдзе буйнейшай прома-групы Беларусі
Дата: 08.03
Час: 23:00
Месца: «Брюгге»
Кошт: 10 BYN
Euthanasia Promo пачала свой рух у 2003 годзе ў ДК МТЗ. Сёлета псіхадэлічныя рэйверы адзначаюць 15-годдзе і ладзяць буйны фестываль на чатыры танцпляцы. Psychedelic Trance, Hardcore, Drum and Bass, Chill Out – усё, як мы любім, калі перасоўванне па музычных пляцоўках само па сабе пераўтвараецца ў самастойны экспірыенс. Карацей, далучайся да гісторыі! А перад паходам зацані вялікі фоталетапіс дзейнасці прома, які мы запілілі толькі ўчора.
Дата: 09.03
Час: 20:00
Месца: «Графiцi»
Кошт: ад 10 BYN
Іншаземныя госці, якія стала прапісаліся ў беларускіх музычных рэаліях, даюць невялічкі канцэрт у «Графіці» – месцы, у якім адбываюцца фантасмагорыі яшчэ з незапамятных часоў. Дарэчы, «Кассиопея» паволі рухаецца па сваёй арбіце: нядаўна гурт выпусціў ашаламляльны сінгл «Веревочка», не за Сонечнай сістэмай – новы альбом.
Прыйсці ў замілаванне ад Naviband
Дата: 09.03
Час: 20:00
Месца: Prime Hall
Кошт: ад 30 BYN
«Салодкая парачка твікс» нарэшце прэзентуе сваю новую плытку ў Менску. Пасля трыумфальнага трампліна «Еўрабачання» ў мінулым годзе з гуртом адбылося куча ўсяго: Brutto стаў іх патронусам, у снежні выйшаў чацвёрты альбом «Адной дарогай», у лютым – кліп з танцавальным перформансам ад Станюты, а самі Ксюша і Арцём рыхтуюцца стаць бацькамі. У пятніцу будзем замілоўвацца іх закаханымі позіркамі на галоўным канцэрце гурта за апошнія паўгода.
Дакрануцца да сучаснай класікі
Дата: 09.03
Час: 19:00
Месца: «Ok16»
Кошт: уваход вольны
Artemp – гэта музычная суполка, якая робіць сучасную класіку моднай. На пачатку сакавіка яны ладзілі невялічкі адукацыйны курс з заезджымі выкладчыкамі Сяргеем Неўскім і Марцінам Шутлерам. Яго фіналам стане адкрыты канцэрт у «Ок16», дзе госці-кампазітары выканаюць творы для віяланчэлі, фартэпіяна, флейты, кларнета, скрыпкі і «жывой электронікі». Чытні перад выхадам нашае інтэрв’ю з адной з заснавальніц Artemp Марыяй Калеснікавай, каб зразумець, што хутка прыйдзе час, калі класіка будзе вабіць не менш за рэйвы.
Адчуць сябе «сваім(-ёй)» на канцэрце Dakooka
Дата: 09.03
Час: 19:00
Месца: «Бар ili Клуб»
Кошт: 10 BYN
Украінская альт-поп-спявачка Кацярына Яроменка прыязджае ў Менск ужо ў трэці раз – і кожны яе візіт збірае залы (хоць і невялікія). На гэты раз на яе канцэрт прадаецца толькі 150 квіткоў, і дзесьці мільгала інфа, што ўжо амаль солд-аўт. Кампанію ёй складзе Паліна Рэспубліка.
Дата: 09.03
Час: 19:30
Месца: «Брюгге»
Кошт: ад 20 BYN
Электронны праект Мірабэлы Кар’янавай існуе ўжо даўно, але толькі летась пачаў заязджаць у Менск. Пакуль Міра не прадстаўляла новага матэрыялу, але і старыя трэкі вартыя, каб пачуць іх жыўцом і памерці. Разам з Ishome сыграе беларускі электроншчык Dirty Owl.
Танцаваць з разумным выглядам на «Сиянии»
Дата: 09.03
Час: 24:00
Месца: «Молодость»
Кошт: ад 10 BYN
Калі ты любіш постструктуралісцкую тэорыю і тэхна, тады табе дакладна на «Сияние». Звышканцэптуальныя тусоўкі ў новым клубе «Молодость» – гэта як чытаць Дэрыда ў электрычцы Менск – Маладзечна, толькі ноччу.
Панастальгаваць пад рэтра-вэйв Minsk’81
Дата: 10.03
Час: 23:59
Месца: «Молодость»
Кошт: ад 5 BYN
Даўно нічога не было чуваць ад менскай групоўкі Minsk’81. Рабяты, як сапраўдныя рокеры-прывіды, урываюцца ў цюнінгаваную сучаснасць размашыстымі снэрамі і лазернымі хукамі 80-х, каб напомніць, колькі актаў мае Yamaha DX7. Першая туса пасля доўгага перапынку.
Пазаўзець за любімы гурт на другім канцэрце Viva Braslav MuzOpen
Дата: 10.03
Час: 17:00
Месца: «Брюгге»
Кошт: ад 8 BYN
У пляжнага фестывалю з плаваючай музычнай канцэпцыяй праходзяць адборачныя туры маладых артыстаў. Першы канцэрт быў прысвечаны індзі і электроніцы: на ім адыгралі Immerse, Black Buttons, VAL, Oili і Tempo Bay. Наступны этап – гэта рэп і хіп-хоп. За перамогу рубяцца Groove Dealers, Бакей, ТоНа, The Empry і Martwin. Прыходзь падтрымаць сваіх герояў!
Дата: 10.03
Час: 19:00
Месца: Re:Public
Кошт: ад 45 BYN
Гэта ўжо другі прыезд Луны ў Беларусь і другая спроба: канцэрт мусіў адбыцца восенню, але быў перанесены на сакавік з-за «тэхнічных прычын». Крысціна вязе ў Менск новы альбом «Остров свободы», які выйшаў напрыканцы 2017-га, – і чакаецца поўны аншлаг. Апранайся пазручней!
Затусіць у «Сквоце» на Mirokolitza
Дата: 10.03
Час: 23:00
Месца: Squat
Кошт: 15 BYN
Новая прома-група з назвай, якую прыдумаў сам Даль, ладзіць у гэтую суботу тусоўку на новай тэхна-пляцоўцы са смачным лайнапам. У гасцях маскоўскі электроншчык OL з «Гост Звук», грузінская хаўс-дыджэйка Jino Dollini і загадкавы Stardancer з Калінінграда. Імпрэзу хосціць менскі дуэт Maximalism, які, хутчэй за ўсё, і з’яўляецца стваральнікам прома.
Дата: 11.03
Час: 18:00
Месца: Re:Public
Кошт: ад 10 BYN
Нядзельны канцэрт у «Рэпабліку», на якім выступае скрозь перспектыўны маладняк: Бакей, Сіджэй, CokeBoy, Kakora, Мікіта Масцяк, Папіон, Piggy Bang, Блэкі з Бангі, The Freddy Red, Naum, Lastend, Ground, blaque u. Зацані толькі іх відос-запрашальнік!
Прасякнуцца хаўс-культурай на трохдзённым фэсце Body Talk with Raza
Дата: 09-11.03
Час: розны
Месца: DIY бар, «Этаж Larry»
Кошт: 10 BYN
Ты, мабыць, не ведаў(-ла), а ў Менску досыць развіты танцавальны хаўс-рух, мы распавядалі пра яго летась. Арганізатары Body Talk, буйнога фестывалю па тэме, ладзяць у гэты ўік-энд вялікі трохдзённы івэнт з французскім хэдлайнерам, майстар-класамі, кантэстамі, джэмамі і вечарынкамі. Калі ты нават не танцуеш, схадзі паглядзець, як гэта робяць іншыя.
Другое:
«Погружение» – новы фільм Віма Вэндэрса з удзелам Джэймса Макэвоя. Варта схадзіць ужо дзеля гэтых двух імёнаў.
У мастацкім музеі працуе арт-праект Relax – зборная экспазіцыя беларускіх і расійскіх мастакоў, аб’яднаная тэмай адпачынку. Тое, што трэба на канікулах!
У Гістарычны музей з 1 сакавіка прыехала графіка Сальвадора Далі , якой ён ілюстраваў «Боскую камедыю» Аліг’еры. Сотня арыгінальных малюнкаў, прагляды кіно, лекцыі – выдатная нагода перачытаць майстарпіс.
Аматарам фатаграфіі раім схадзіць на выставу аднаго з самых вядомых літоўскіх прэс-фатографаў Рамунаса Данісявічуса «Жить во время» . Акрамя лепшых дакументальных здымкаў журналіста, можна будзе пазаліпаць на персанальную пінхол-калекцыю.
«Родны склон» – гэта калектыўная выстава на тэму сямейных і сваяцкіх адносін. Цікавы склад аўтараў: Жанна Гладко, Уладзімір Парфянок, Ігар Саўчанка і іншыя.
Чым больш лега, тым лепей. На «The Art of the Brick. Искусство Лего» яго 1500 квадратных метраў!
Фота: kultprosvet.by, tut.by, з афiцыйных суполак мерапрыемстваў у сац.сетках.