8 ліпеня на хутары Шаблі прайшоў акустычны канцэрт Сяргея Міхалка. Тыя, хто трошкі знаёмыя з Міхалком асабіста, заўважылі, што ў гэты вечар артыст быў максімальна шчыры, прамы і даволі-такі жорсткі ў сваіх выказваннях. А назіральны глядач заўважыў не толькі ювелірную рэжысуру падзеі (дарэчы, з выдатным гукам і святлом), але і даволі тонкую і здзеклівую гульню з «шырокім колам прыхільнікаў і хэйтэраў».
Трошкі фантасмагарычны вечар пачаўся з піўка на фуд-корце і духавога аркестра. Міхалка на коніку прывезлі вясёлыя цыганкі, на сцэну выбягала дзяўчына з суседняй вёскі і дарыла артысту кветкі з уласнага агарода. Нарэшце беларусы зноў пачулі песню «Грай» у родных сценах (дакладней, у адсутнасці ўсялякіх сценаў). А Міхалок не ўтрымаўся ад таго, каб выказацца па шэрагу надзённых пытанняў і пытаннечкаў: у выніку адной з прамоваў нязломны і сур'ёзны блогер Антон Матолька выпадкова стаў калектыўным вобразам шумнага, крыўдлівага і бесталковага беларускага фэйсбука. У любым выпадку ўсё скончылася добра: святочным салютам – не горшым, чым на 3 ліпеня.
Каб ты зразумеў(-ла), што ўсё было прыгожа, а дзіўны фармат оўпэнэйр-кватэрніка атрымаўся, лаві фотарэпартаж ад Касі Сырамалот і памятай запавет старэйшых: годзе сэрца жалем рваці!


























































Камбэк праз 13 гадоў.
Тры падзеі з мінулых, святочных для горада выходных – «Сияние», гадавіна «Хулігана» і Менскі паўмарафон – у нашым фотарэпорце.
Фотасправаздача з бэйс-эпіцэнтра мінулых выходных – тусоўкі Clans, «Бассоты» і Zuluwarriror.
Сара Токіна – пра тое, як пражываць страту і што дае нам усведамленне ўласнай канечнасці.
«Not Here Yet Not There Anymore» Arsis Nova.
Час стрэсці пыл з сямейнай фотахронікі.
Пра здраду, траўму і перараджэнне.
КАМЕНТАРЫ (1)
Михуйлок типа барын? з цыганами вышел?