Мы ўжо распавядалі, дзе знайсці мінімалістычныя жаноцкія аўтфіты ад беларускіх дызайнерак. У гэтым выпуску паказваем, дзе шукаць стылёвы мужчынскі і ўнісэкс шмот. Дарэчы, гэтая ніша пустуе – у цябе ёсць усе шанцы зашыцца працай, калі ты падумваеш стаць дызайнерам(-кай). У некаторых выпадках для гэтага нават ІП адкрываць не трэба. Пагналі!

Трапяткі падыход да крою і дэталяў і выкарыстанне выключна натуральных тканін – асноўныя слупы, на якіх трымаецца праца Mizh Tym Men. Стваральнікі брэнду – Святлана Паддубная, Вольга Аполька, Яраслаў Алейнік.
Дызайнеры аддаюць перавагу мяккім прыглушаным колерам, а пры выбары матэрыялаў – воўне і бавоўне. Яны зробяць любыя штаны ідэальнымі пад кожнага пакупніка. Яшчэ яны прапаноўваюць пажыццёвае абслугоўванне, калі кліент, напрыклад, схуднее ці калі раптам захоча змяніць даўжыню.



Гісторыя брэнда вядзе адлік з 2013 года, калі слова «світшот» выклікала безліч з'едлівых заўваг. Дзіма Хоміч – стваральнік брэнда – арганізаваў пашыў у Кіеве, таму што ў Менску не мог знайсці добрую швачку. Зрэшты, кіеўскі прадакшн яго таксама не задаволіў, і ўсю калекцыю Дзіма аддаў у дзіцячыя дамы, пасля чаго вырашыў завязаць з вытворчасцю.
Нядаўна ў яго з'явіўся напарнік Ілля, і разам яны задалі новы кірунак RUSLO. Цяпер яны робяць вопратку з якаснай трохніткі без начосу. Тканіна складаецца на 80% з бавоўны і на 20% з поліэстэру, што робіць рэч трывалай і даўгавечнай. Курткі – з 100% поліэстэру з выкарыстаннем падшыўкі, якая складаецца на 92% з бавоўны і на 8% з эластану. Гэтую ж тканіну выкарыстоўваюць і для футболак – яна шчыльная і прыемная.
У свежай калекцыі знойдзеш цікавыя фішкі: махровую вышыўку літары R на штанах і світшотах, друк фолкам на лонгслівах, фетравыя вышыўкі на бомберах.



Rebel Youth – гэта творчае аб’яднанне мастакоў, фатографаў, дызайнераў і музыкаў з падобным светапоглядам і густамі да мастацтва. І проста туса блізкіх па духу раздзяўбаеў.
У інтэрв'ю 34mag Acid Topser, стваральнік брэнда, казаў: «Шырокаму колу людзей мы сталі вядомыя дзякуючы нашаму брэнду адзення Random Rebels. На дадзены момант у нас выйшла тры капсульныя калекцыі. Але прыярытэтны напрамак вызначыць становіцца толькі складаней, таму што ўвесь час з’яўляюцца нейкія новыя адгалінаванні, новыя людзі, новыя праекты».
Важная асаблівасць: усе гэтыя рэчы існуюць у адзіным экзэмпляры.



Світшоты, худзі, лонгслівы, курткі, аноракі, сумкі, аксэсуары – хлопцы робяць усе модныя і цяжкавымаўляльныя дэталі гардэроба. Калабарацыі таксама ёсць: напрыклад, з Minsk'81. Дарэчы, наша калега набыла анорак ад OUTCAST і падчас яхтынгу сапраўды не прамокла.



«Мне не нужны твои лайки» ці «Я могу объяснить» – гэтыя прынты абавязкова сустрэнеш на чыёйсьці вопратцы падчас менскіх тусовак. Калі першы варыянт – справа рук «Бассоты», то другі – канцэпт дызайнеркі Наташы Манчак.
З часам набор адрывістых фраз на аўтфітах пашырыўся: «Один или ничего», «Один литр», «Один». Дыяпазон вырабляльнага адзення максімальна шырокі: ад ніжняй бялізны да паліто. І яшчэ не так даўно заснавальніца брэнда запусціла другі праект, больш агрэсіўны – CARTEL APPAREL.



Приверженцы либертарных идей – о преимуществах консенсуса перед компромиссом, о капитализме и экологии, об обысках и мировых кооперациях.
Распланируй свои выходные на годы вперед.
Баявыя Nine Inch Nails і электронныя хіпі Gang Gang Dance – прадстаўляем лепшыя плыткі тыдня.
Літаратурны агляд за два месяцы.
Агляд цікавостак, якія ўплываюць на наша жыццё.
Заснавальнік Accidental Point прэзентуе альбом «Krope».
Калі гастраномія выходзіць за межы кухні.
КАМЕНТАРЫ (4)
манчак - дно какое-то, остальное более-менее
Очень много слизано у западных брендов.
Гогогоша рубчинский - это мой бест френд
А не эта хуета
хотел написать что это всё брендированное китайское говно, пока не пролистал до конца и не увидел manchak apparel - вот уж где реальное днище, кризис идей и копирование убогих трендов. Остальные бренды на их фоне выглядят, действительно авторскими вещами.