Пры падтрымцы «БСБ Банка» знайшлі адказы на самыя распаўсюджаныя пытанні пра ІП. Навошта адкрываць ІП, як абіраць банк і для чаго сябраваць са сваім падатковым інспектарам – лаві дэталёвую інструкцыю па рэгістрацыі бізнэсу мары.
Навошта мне наогул заводзіць ІП?
Сыходзіш ты з нагрэтага месца ў найме або проста падзарабляеш сваім хобі ў вольны час, легальных шляхоў у цябе два: афармляць ІП ці заключаць дамовы падраду.
Як фрылансерам працаваць па дамове падраду, мы дэталёва апісвалі тут. Паўторымся толькі, што дамова падраду не прадугледжвае выплат па бальнічным лісце, а час працы не залічваецца ў працоўны стаж. І чым больш сума такой дамовы, тым неахвотней працадаўца ідзе на яе заключэнне. Таму ў нейкі момант сваёй галавакружнай фрылансерскай кар'еры ты сутыкнешся з неабходнасцю адкрываць ІП.
Працаваць «па-чорнаму» пагражае тым, што заказчык можа табе не заплаціць за працу (бо дамовы ж няма), а за нелегальную прадпрымальніцкую дзейнасць свеціць штраф да 100 базавых з канфіскацыяй у лёгкіх выпадках. І не забывай, што ў краіне фармальна ніхто не адмяняў Дэкрэт №3. За 2017 год «дармаедам» па ім накапае BYN 460.
Чым можна займацца без ІП?
Калі ты рамеснік, то-бок уласнымі рукамі вырабляеш і прадаеш прадметы бытавога выкарыстання, рэгістрацыя ІП табе не патрэбная. Гэта не лічыцца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Але наймаць пры гэтым людзей, выкарыстоўваць аўтаматызаваную вытворчасць або пастаўляць прадукцыю кампаніям нельга.
Добрыя навіны для дызайнераў, кандытараў, сісадмінаў і распрацоўшчыкаў сайтаў. З 19 кастрычніка 2017 пачынае дзейнічаць Указ №337, які дазваляе прадстаўнікам гэтых прафесій працаваць без афармлення ІП, калі ты прадастаўляеш паслугі прыватным асобам. Такім жа чынам могуць працаваць майстры па пашыве адзення і абутку (але толькі з матэрыялаў кліента), цырульнікі і касметолагі, рамонтныя рабочыя (поўны спіс глядзі тут).
Калі ты бярэш адно прыватныя заказы на пералічаныя паслугі і не працуеш з юрасобамі, ад цябе спатрэбіцца толькі напісаць заяву ў падатковую інспекцыю перад пачаткам месяца, у якім плануеш працаваць, і заплаціць адзіны падатак.
Стаўка адзінага падатку для кожнага віду дзейнасці мусіць быць вызначана ў кастрычніку 2017-га, прыкладныя лічбы для кандытараў – ад 16 да 97 рублёў за месяц, для праграмістаў і дызайнераў – ад 55 да 97 рублёў. Калі ў нейкі перыяд ты не працуеш, падатак не плаціш. Афармляць ніякіх дэкларацый не патрэбна.
Калі ні ў чым з пералічанага ты сябе на пазнаеш, глядзі класіфікатар відаў эканамічнай дзейнасці (АКЭД), вызначай, якім з іх адпавядаюць твае скілы, і пачынай афармленне.
Што трэба для таго, каб завесці ІП?
Афармленне ІП – досыць просты квэст з трох інстанцый: выканкам, банк, падатковая. Пачынай яго праходзіць са збору дакументаў. Спатрэбяцца:
– пашпарт або від на жыхарства;
– фатаграфія (3х4 або 4х5);
– заява аб адкрыцці ІП (раздрукуй і запоўні самастойна – форма і ўзор тут);
– чэк на аплату дзяржпошліны (складае 0,5 базавых, аплаціць можна ў любым банку, рэквізіты тут. Май на ўвазе, што гэты плацеж нельга адпраўляць праз інтэрнэт-банкінг, паштовае аддзяленне або інфакіёскі).
З поўным пакетам дакументаў адпраўляйся ў выканкам, да якога ты адносішся па месцы прапіскі. У Менску ўсе будучыя іпэшнікі рэгіструюцца па адрасе пл. Свабоды, 8/10. Па спасылцы знойдзеш час працы. Высветліць, куды звяртацца менавіта табе, можна тут. Калі ў цябе ўжо ёсць ключ электроннага лічбавага подпісу, то можна нікуды не хадзіць і ўсё зрабіць анлайн.
Пасведчанне аб рэгістрацыі ІП табе выдадуць адразу. З ім можна рабіць пячатку (не абавязкова) і ісці ў банк: ствараць разліковы рахунак для твайго будучага бізнэсу.
Праз 5 працоўных дзён вяртайся ў выканкам па пасведчанне аб пастаноўцы твайго ІП на ўлік у падатковай.
Апошні прыпынак – падатковая. Тут табе спатрэбяцца пашпарт, працоўная кніжка, нітка, іголка, нажніцы, клей (зараз усё патлумачым). Для легальнай працы трэба набыць Кнігу скаргаў і прапаноў і Кнігу рэгістрацыі праверак (менавіта яе прыйдзецца прашываць і падклейваць уручную). У залежнасці ад аддзялення падатковай іх можна купіць на месцы або атрымаць там, папярэдне аплаціўшы кнігі ў бліжэйшым банку. У якім парадку дзейнічаць, зарыентуюць у даведцы прама на месцы. Як аформіш кнігі, ідзі знаёміцца з інспектарам.
Стоп, а ў якім банку адкрываць рахунак?
Некаторыя кіруюцца прынцыпам «чым бліжэй да дому банк, тым лепш». Але аптымальна – зыходзіць з расцэнак банка на абслугоўванне рахунку і разлікова-касавыя аперацыі (РКА) для ІП.
Каб ацаніць кошт твайго банкаўскага рахунку, глядзі на:
- штомесячны кошт абслугоўвання рахунку;
- суадносіны кошту / колькасці плацежных даручэнняў у месяц;
- камісія за атрыманне наяўных.
У кожнага банка таксы могуць быць свае. Сярэдняя лічба ў гэтым выпадку не скажа табе ні пра што. У адным банку адкрыюць рахунак бясплатна, у іншым – спытаюць за паслугу, але могуць уключыць у кошт абаненцкае абслугоўванне на месяц наперад. У адным ты карыстаешся рахункам фактычна бясплатна, але за кожны рух будзеш плаціць. Варыянты бясконцыя і індывідуальныя.
Абірай тарыф, які адпавядае патрэбам твайго бізнэсу. Калі табе патрэбны рахунак толькі для атрымання грошай, то аплачваць уключаныя ў яго 20 плацежак у месяц бессэнсоўна. І наадварот: калі табе трэба рэгулярна праводзіць аплату, выбірай тарыф, у які плацежкі ўключаныя, а не аплачвай кожную асобна.
Па сэрвіс на ўзроўні можна звяртацца ў «БСБ Банк». Вось прыклад тарыфу, які табе там прапануюць. Рахунак адкрываецца бясплатна. Штомесячнае абаненцкае абслугоўванне складзе BYN 5 (пры адсутнасці рухаў па рахунку камісія не спаганяецца).
У «Інтэрнэт-банку» можна плаціць сваім контрагентам самастойна, тады афармленне кожнай асобнай плацежкі бясплатнае. Абаненцкая плата за карыстанне «Інтэрнэт-банкам» вар'іруецца ад $5 да $20 у залежнасці ад колькасці патрэбных табе плацежак. За вывад кэшу з рахунку банк возьме з цябе 1% камісіі. Працэнт павялічыцца, калі вырашыш гуляць на ўсе і здымеш суму больш за BYN 10 000. Разам з адкрытым рахункам у «БСБ Банку» ў цябе з'яўляюцца персанальныя адміністратар рахунку і менеджар, якія дапамогуць табе разабрацца і праводзіць аперацыі.
А што з падатковай?
Перад першым паходам у падатковую вазьмі калькулятар і палічы, які з варыянтаў падаткаабкладання для цябе выгадней.
Калі ты займаешся адным з гэтых відаў дзейнасці, за некалькімі выключэннямі, табе прыйдзецца плаціць адзіны падатак. Для яго вылічэння ёсць тысячы фактараў (форма ўласнасці, рэгіён, рэжым працы, наём супрацоўнікаў і г.д.). Высветліць, колькі налічаць менавіта табе, можна тут (прыблізна) або ў падатковага інспектара (дакладна).
Калі хочаш плаціць падаткі па спрошчанай сістэме падаткаабкладання, то напісаць заяву трэба за 20 дзён з моманту пастаноўкі на ўлік. Правароніш – будуць забіраць максімальныя 18%. Стаўка залежыць ад таго, плаціш ты ПДК (падатак на дададзены кошт) ці не, – 3% з ім і 5% без яго.
Працаваць па спрошчанай схеме з ПДК мае сэнс, калі ты аказваеш паслугі на экспарт і плануеш атрымліваць грошы ў валюце. У гэтым выпадку ён складзе 0%, і ты можаш эканоміць. Важна: калі ты плануеш браць яшчэ і беларускіх заказчыкаў, на паслугі ім трэба будзе выстаўляць 20% ПДК, а таму выгада знікае. Некаторыя тыпы паслуг, накшталт міжнародных перавозак, так аказваць нельга. Гэта ўдакладняй у інспектара.
Уявім: ты дызайнер, бярэш разавыя заказы і сапорціш некалькі праектаў пастаянна. Спрошчаная сістэма падаткаабкладання без ПДК для цябе ідэальная: адлічаеш 5% свайго прыбытку ў месяц і жывеш спакойна. А калі ты адкрываеш інтэрнэт-краму, то працаваць з ПДК абавязкова.
Нарэшце, ёсць варыянт плаціць падаходны падатак для ІП. Звычайна гэта 16%. Выбіраць яго трэба, калі твая дзейнасць прадугледжвае вялікія аперацыйныя выдаткі: трэба закупляць сыравіну, аплачваць працу найманых супрацоўнікаў. Стаўка падатку вышэй, але разлічваць будуць не з выручкі, большую частку якой ты вернеш у вытворчасць, а з чыстага прыбытку.
Пастарайся ўсталяваць добры кантакт са сваім падатковым інспектарам. Ён ці яна могуць табе дапамагчы з афармленнем усіх дакументаў і здачай дэкларацыі, раскажуць пра ўсе важныя змены ў заканадаўстве. Чалавечыя адносіны руляць!
Плаціць падаткі трэба раз у квартал. Да 20 лічбы месяца, наступнага за справаздачным перыядам, трэба падаць дэкларацыю, а да 22-га ўзгадніць суму, вызначаную ў гэтай дэкларацыі, і адправіць плацеж.
Важны момант. На рэшту грошай на рахунку банк кожны месяц налічае табе працэнты. У выпадку з «БСБ Банкам», напрыклад, гэта 0,5-1% гадавых. Гэта таксама твой прыбытак, і ён таксама абкладаецца падаткам. Дробязь, але не забывай паказваць яе ў дэкларацыі.
Калі жывеш далёка ад падатковай і змагаешся за эканомію паперы, можна скарыстацца электронным дэклараваннем. На два гады паслуга каштуе BYN 78,74.
Плюсы: эканомія часу на перамяшчэнне, пастаянны доступ да ўсёй базы сваіх дэкларацый без пошуку паперак.
Мінусы: задавальненне платнае, у камплекце ідзе глючная праграма, у некаторых выпадках (пры камеральнай праверцы) табе ўсё роўна спатрэбіцца папяровая дэкларацыя.
ФСАН
Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва збірае з цябе грошы, якія ідуць на фарміраванне пенсій і, уласна, сацыяльную абарону. Калі ты працуеш у найме, гэтымі адлічэннямі займаецца твой працадаўца. Калі становішся ІП, разбірацца з гэтым артыкулам выдаткаў даводзіцца самому(-ой). Адлічваецца 35% ад мінімальнага заробку, прапарцыйна таму, колькі месяцаў ты ІП. За поўны 2017 год набягае BYN 989,07. Аплачваць іх трэба да 1 сакавіка кожнага года. Паглядзець, як усё разлічваецца, можна тут.
Касавы апарат
Калі за свае паслугі / тавары ты атрымліваеш кэш, прымаць яго можна толькі пры наяўнасці касавага апарата. Дадавай да сваіх укладанняў мінімум BYN 250 на яго набыццё.
Я мяняю від дзейнасці. Ці трэба мне перарэгістравацца?
Не трэба. Але калі ты змяніў(-ла) імя або месца жыхарства, перарэгістрацыя абавязковая, каштуе 0,25 базавай.
Як сачыць за зменамі ў правілах?
Сябраваць са сваім падатковым інспектарам. Сур'ёзна. Няма адзінага рэсурсу, які б дасылаў табе пушы, калі нешта зменіцца (дарэчы, ідэя для стартапа). Але твой інспектар будзе ў курсе ўсіх навін, не лянуйся перакінуцца слоўцам, калі будзеш падаваць дэкларацыю ў наступны раз.
Высвятляць базавыя пытанні табе дапамогуць гэтыя рэсурсы. Сумняваешся – спраўдзі інфу на іх.
Сайт адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асоб. Цалкам прыязны і зразумелы. Там апісаныя працэдуры афармлення папер і ёсць магчымасць правесці ўсё анлайн.
Інструкцыя па зборы дакументаў для рэгістрацыі ІП.
Міністэрства па падатках і зборах.
«Сам сабе юрыст». Даступнай мовай выкладаюць юрыдычныя пытанні.
Расцэнкі на абслугоўванне ў «БСБ Банку» можна пераправерыць тут.
ЗАО «Белорусско-Швейцарский Банк «БСБ Банк»
УНП 807000069
Распавядаем, як удала балансаваць паміж офісным прыгонам і дармаедствам.
Разбіраемся, як рэагаваць на «лісты шчасця» ад падатковай.
Какой мессенджер – лучший? Что помогает выстроить рабочий процесс? Как наконец-то отложить смартфон в сторону?
Як знайсці «гісторыка-культурную каштоўнасць» у лесе, чаму кансерваваць лепш, чым рэканструяваць, і навошта вадзіць экскурсіі па закідках?
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.