Лепшыя кліпмэйкеры Беларусі

Калі ты ствараеш музыку і падумваеш зняць сабе кліп – вось табе падборка беларускіх майстроў музычнага відэа: ад прыхільнікаў якаснага DIY да масцітых маэстра.

 

 

 

МАЛАДЫЯ І ДЗЁРЗКІЯ

 

 

 doctape media 


Каманда doctape media – выхадцы з Chess Club, таму імправізацыя пульсуе ў іх венах. Так, кліп Насарогава яны знялі за 10 гадзін. Сцэнара не было – толькі зададзеная графічная ідэя. Некаторыя кадры для the Glitchhh былі канфіскаваныя з асабістых архіваў аператараў проста таму, што яны раптам падышлі па сэнсе. Хлопцы любяць працаваць з тымі музыкамі, якім патрэбныя свежыя ідэі, а не кліпы для галачкі.

 

 

 

 

  Youtube | VK  | Instagram

 

 

 

 DVA cine 


Дэталёва прадуманыя вобразы, маштабныя дэкарацыі, разнастайныя лакацыі, спецэфекты – у DVA cine усё проста. Кліпы здымаюць так, быццам вядуць музыкаў да «Грэмі», а самі ідуць за «Оскарам». Але самае дзіўнае, што гэта не карпарацыя, а двое рэжысёраў – Марыя Монакава і Дзмітрый Ляўкоўскі.

 

 

 

 

  Сайт | Youtube | Instagram | Facebook | VK

 

 

 

 G-Man 


G-Man – праект хлопца з Менска, які пачаў займацца кліпмэйкінгам адносна нядаўна. Музычныя кліпы ён выкладвае толькі пад гэтым псеўданімам, хоць у яго партфоліа ёсць і больш маштабныя здымкі. Відэа для Скрыпі і Фараона ён зрабіў па фану, але яно ім спадабалася – і яны забралі сабе. З Mustelide аператар знаёмы даўно, таму сам прапанаваў ёй ідэю кліпа – і яны паехалі ў Нарвегію. З Блэкі G-Man вучыўся ў школе, а каліфарнійскія лакацыі зняў падчас працоўных камандзіровак у Штаты.

 

 

 

 

  Vimeo

 

 

 

 Malibu Production 


У камандзе 4 чалавекі: 2 гукарэжысёра і 2 аператара. У асноўным займаюцца вытворчасцю аўдыя- і відэакантэнту, вядуць канал пад назвай «Проснулся-Хайпанул». Іх самы магутны кліп на дадзены момант зняты для The Freddy Red – хлопцы змаглі паказаць Менск з нетыповых лакацый і змантаваць відэа за двое сутак. На прывакзальную вежу атрымалася забрацца выпадкова: менавіта ў дзень здымак там быў адкрыты дах. Хутка Malibu адкрыюць сваю другую студыю гуказапісу, на якой і будзе грунтавацца ўвесь прадакшн.

 

 

  YouTube | VK

 

 

 

 Tracy HipHop 


Па якасны VHS у Беларусі трэба ісці менавіта да Трэйсі. Ён не толькі здымае бойкія відэа, але і мае дачыненне да моцнай хіп-хоп тусоўкі Rap Crew. Тут можна пачытаць пра тое, як стваралася відэа для Mustelide, а тут – для Saferone. А яшчэ Трэйсі вельмі любіць фэшн.

 

 

 

 

  Vimeo | Instagram

 

 

 

 ket4up 


Можа здацца, што мы топім толькі за сваіх, але ты ўсё ж паглядзі на якасць работ Сашы Постнікава. За рэжысуру ён адказвае сумесна з Яшарам, але за здымкі і постпрадакшн – сам. Для нас, дарэчы, ket4up рабіў промавідэа калабарацыі з менскім брэндам вулічнай вопраткі LSTR.

 

 

 

  Facebook

 

 

 

 Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў 


Мітрый больш вядомы як рэжысёр кіно – яго кароткаметражка «Адной крыві» атрымала гран-пры Венскага кінафэсту Lets Cee, на румынскім фестывалі Alter-Native была адзначана як лепшы дэбютны фільм, на беларускім фэсце «Bulbamovie» заваявала гран-пры і прыз глядацкіх сімпатый. Аднак яго кліпы – не меншыя фільмы: чаго толькі варты кліп Каржа «Слова пацана».

 

 

 

  Vimeo | YouTube

 

 

 

 Wander 


Ён жа Андрэй Святлоў. Яшчэ адзін летапісец Макса Каржа, для якога зняў «Стилево» і «Оптимиста», а таксама некалькі атмасферных замалёвак з тураў. Нядаўна выйшаў яго зусім свежы кліп на трэк Бакея і Папіона «Попробуй».

 

 

 

  Vimeo | VK | Instagram

 

 

 

 погода огонь 


Яны ж – юныя хлопцы Мікіта Масцяк і Уладзік CokeBoy, якія пакуль здымаюць відэа для сваёй рэперскай тусоўкі. Ужо могуць ганарыцца кароткаметражкай для Бакея, якая набрала больш за 38 тыс. праглядаў, і сваім галоўным хітом на дадзены момант – vi+ik, які пабачыла больш за 278 тыс. пар вачэй. У свой час гэты кліп і прынёс Бакею славу (хоць пасля нашага матэрыялу хайпу дадалося).

 

 

 

  Youtube | VK

 

 

 

 

МЭТРЫ

 

 

 Мацвей Сабураў 


У пачатку нулявых Мацвей стаў вядомы як рэжысёр і аніматар праекта «Саша и Сирожа». Потым шчыльна супрацоўнічаў з гуртамі «Ляпис Трубяцкой», «Без Билета», Лявонам Вольскім – дарэчы, ён адказваў за візуал на канцэрце-вяртанні Лявона. Цяпер Мацвей займаецца яшчэ і акультурваннем вёскі Белая Царква: душэўны фестываль Sprava – таксама яго рук справа.

 

 

 

 

  YouTube  | Facebook

 

 

 

 Святлана Казлоўская 


Святлана рэдка дае інтэрв'ю, не любіць фігураваць у медыяпрасторы – проста яна шмат працуе. Для здымкаў кліпа «Ag» у яе не было сцэнара, толькі камент ад бэнда: «Песня развітання і даравання. Элегія. Зварот да таго лепшага, чым мы перасталі з'яўляцца. Ніхто не памятае, дзе адбылася падмена. Мы клічам пасядзець з намі побач, пажурыцца. Хутка працягнем шлях. Хрэн ведае, як здымаць. Ёсць толькі настрой».

 

 

 

  YouTube | Facebook

 

 

 

 Аляксей Церахаў 


Аляксей лічыцца самым тытулаваным кліпмэйкерам Беларусі, бо яшчэ з 90-х яго працы круцілі па TV, а створаныя ім вобразы хутка станавіліся вядомымі і запамінальнымі. Цяпер Церахаў жыве ў Канадзе, але касмапалітычнаму маэстра гэта не перашкаджае ствараць відэа для заказчыкаў з іншых краін.

 

 

 

 

  Vimeo | Facebook | Сайт

 

 

 

 Макс Сіры 


За трэш і ўгар у беларускіх кліпах здаўна адказвае Макс Сіры, які таксама граў у алка-бугі гурце RockerJocker. Менавіта ён зняў той «голы» кліп для РСП. Пасля якога, дарэчы, камеа з таго відэа – Андрэй Жукаў – доўга не хацеў распранацца для «Голасу цела». Маўляў, сябры ўсё яшчэ ўзгадваюць яму той кліп з 2011-га.

 

 

 

 

  YouTube | Сайт | Facebook

 

 

 

 

ПРАДАКШН-КАМПАНІІ

 

 

 One Little Production 


Магутная студыя са сціплай назвай спецыялізуецца не толькі на рэкламных роліках, але і на музычных кліпах. Сем гадоў таму яна навяла шум сваім відэа для Касты, а затым бойка зняла яшчэ некалькі – для нашых выканаўцаў. Колькі знаёмых асоб знойдзеш у кліпе Brutto & MC Шайба?

 

 

 

 

  Vimeo | Instagram | Facebook | Сайт

 

 

 

 

 Partizan Production 


Прадакшн-кампанія, якая за 12 гадоў працы паспела даказаць усім сваю моц. Кліпы здымаюць для расійскіх музыкаў, але здымкі часта праходзяць у Менску. І, як бачыш, пры ўдзеле мясцовых мадэляў.

 

 

  Сайт | Vimeo | YouTube | Facebook | Instagram

 

 

 

 Nota Kitchen 


Дакументальныя відэа, канцэртныя, карпаратыўныя, навучальныя – хлопцы могуць якасна зафіксаваць многае. Мы ўдзячныя ім за тое, што яны знялі наш летні серыял – 34 Music Sessions.

 

 

  Сайт | Vimeo | Instagram | Facebook

 

 

 

 Feeling Films 


Фішка кампаніі – магчымасць здымаць кліпы ў 360. Мы ўжо пісалі пра хлопцаў, якія заснавалі гэтую студыю, – яны таксама займаюцца стварэннем і прасоўваннем віртуальнай рэальнасці ў Беларусі.

 

  Сайт | Youtube | Vimeo | Facebook | Instagram | VK

 

 

 

 Jodov Production 


Улюбёнцы Jodov Production – гурт «Дай Дарогу!», якіх мы таксама вельмі любім. Зрэшты, здымаюць кліпы не толькі для іх – больш шукай па спасылках ніжэй.

 

 

 

 

  Сайт | Vimeo | Facebook | VK

 

 

Канешне, яшчэ знойдзецца добры стос таленавітых беларускіх відэографаў, пра якіх мы не расказалі. Не саромейся – пішы пра сваіх улюбёных Гандры і Гаўрасаў у каментах!

 

Фота - Таня Капітонава

КАМЕНТАРЫ (8)

Коля
Коля | 17.01.2018 22:12

забыли только Колю с пятого подъезда)))

2 0 +2
Miкiта
Miкiта | 18.01.2018 00:11

А дзе Арцём Лобач? Здымаÿ Морсам, Акутам, Беньцы/Хiтрек/Naka, Vinsent’y, HURMA i шмат каму яшчэ

http://www.youtube.com/watch?v=FXIOr5QxM5w&list=RDFXIOr5QxM5w

https://youtu.be/_4m1LQ7vUs4

https://youtu.be/KQSh9ILly1o

https://youtu.be/VaJ4_86eCU8

https://youtu.be/uE3Xwd8bo4o

10 0 +10
Леша Мартин | 18.01.2018 13:42

Кто сделал клип Stone people - TGB ? Хорошая ностальгия с юности)

7 0 +7
Carolina Poliakova | 21.01.2018 02:55

Этот же автор сделал клип mustelide -spi в 2017
а насчет TGB - это один из ярких разрывов моего еще тогда школьного мозга. Обожжжжаю и пересматриваю!

2 0 +2
snezhinka
snezhinka | 22.01.2018 19:47

Жаль, что вы не упоминали Виталия Сидорука. Два из видеоклипов, которые вы разместили в этом посте, содержат его работу («Pala Tute» от Gogol Bordello и «Lenin has Risen» от Noize MC), но вы не смогли его упомянуть.

5 0 +5
микола
микола | 25.01.2018 20:10

саня капкан

0 0
Макс
Макс | 26.01.2018 11:43

Добры агляд!
Ёсць яшчэ адзін, малады рэжысёр які падае надзеі. Менавіта кліпаў, у яго паслужным спісе, пакуль толькі адзін, але які:

https://vimeo.com/232370879

0 0
Leo
Leo | 18.09.2018 10:27

Хотелось бы лицезреть фамилии операторов, которые снимали эти работы. Без их работы, любое воплощение гениальной идеи равно нулю.

0 1 -1
Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Гісторыя пра бесклапотнага лайдака ў душэўных менскіх лакацыях.

Ад аўдыякасеты да Мексікі  – шлях гурта Nürnberg

Ад аўдыякасеты да Мексікі – шлях гурта Nürnberg

Як сабраць 6,7 мільёнаў праслухоўванняў трэкамі па-беларуску?

Дом, который построил Никита Орлов. Каким получился новый альбом Applepicker

Дом, который построил Никита Орлов. Каким получился новый альбом Applepicker

Участник «СОЮЗа» рассказывает про каждый трек своего сольника.

Сберечь тепло. Как живет Макс Корж?

Сберечь тепло. Как живет Макс Корж?

Как поменялся самый популярный беларусский артист за последние годы?

Семь лучших беларусских альбомов 2022 года

Семь лучших беларусских альбомов 2022 года

Музыка, которая лечит.

9 главных событий беларусской сцены последнего времени

9 главных событий беларусской сцены последнего времени

Сразу несколько кандидатов на звание «альбома года».

Чем дышит беларусская музыка последние месяцы?

Чем дышит беларусская музыка последние месяцы?

Появляются классные вещи.

Фоторепорт: #mybloodyfestival в Лукишской тюрьме

Фоторепорт: #mybloodyfestival в Лукишской тюрьме

Десакрализация места с мрачной историей.

Stazhery, Виталий Артист, «импли» – кто еще выпустил новую музыку?

Stazhery, Виталий Артист, «импли» – кто еще выпустил новую музыку?

Рассказываем о новых релизах и начинаем планировать лето.