Пяшчотныя вусны, гарэзлівыя вочкі, летняя бесклапотнасць – гэта здараецца з кожным, каму на язык трапляе рахат-лукум. Сустракай прэм’еру новага кліпа Mustelide пра спакуслівыя захапленні жыцця.

Mustelide: Гэтая песня – мой асабісты гімн геданізму, сімвал любых задавальненняў і прыемных штук. Песня пра тое, як можна любіць і шанаваць кожную дэталь свайго жыцця, нават такую, як рахат-лукум, як можна кайфаваць ад бяскрыўдных і трывіяльных рэчаў. Вось так я ўвесь трэк захапляюся гэтым мяккім усходнім пачастункам, але спадзяюся заклікаць слухачоў рабіць гэты трук не толькі з салодкім.
Чаму вы вырашылі супрацоўнічаць з Трэйсі?
Mustelide: Летам я грала DJ-сэт на тым самым дні народзінаў «Бассоты». Мой плэйліст складаўся з пераважна алдовага электра. І як я потым даведалася, яго пачуў Трэйсі, даўні прыхільнік такой музыкі. Пасля сэту мы пазнаёміліся, пачалі кантачыць, дзяліцца музыкай, увогуле наладзіўся добры канэкт. Ну і ў адзін цудоўны дзень ён піша мне, што робіць відэа на «Rahat Lukum», і гэтаму я была вельмі рада, ведаючы яго густ і падыход.
Лаві Mustelide на бліжэйшых канцэртах:
2 снежня – Масква, сольны канцэрт у «16 Тонн»
9 снежня – Кіеў, сольны канцэрт у клубе Mezzanine
11 снежня – Адэса, фестываль ODYSSEY у клубе More Music
На «Першаку» выходзіць першы за восем гадоў поўнафарматнік «нагУаль». Цяпер – выключна на зразумелых мовах.
«Без дарослых так прыкольна».
Як гуляюць у футбол невідушчыя і ці стане інтуітыўны футбол нацыянальным відам спорту – распавядае трэнер Алег Кірылаў.
І іншыя тэхнавіны ды карысныя інструменты.
Насычаная праграма, шырокі спектр эксперыментаў.
Суб’ектыўныя гісторыі з гаражоў і бібліятэкі.
Пра новы альбом, дзень сурка і неабходнасць самаіроніі.
КАМЕНТАРЫ (4)
дорогая редакция - уж потрудитесь полистать гугл за суть экспериментальной электроники . сие мнение "грае эксперыментальную электроніку з выкарыстаннем шматслойных сінтоў"не может быть правдой.простите - но не все в этой сране (написано верно) лохи, творчество Натальи ближе к сферам - электро-поп и электро-клэш .
Настю в президенты! :)
Настю?
это модель из клипа)