Беларускі музычны інтэрнэт-лэйбл. Праект моладзевага часопіса 34mag.net.

 

МЭТА  ЛЭЙБЛУ – дапамагаць таленавітым людзям данесці сваю творчасць да тых, хто зацікаўлены, прасоўваць варты ўвагі творчы прадукт у масы.

Мы выдаём якасную, цікавую, незвычайную, актуальную для нас музыку ў фарматах альбома або міні-альбома.

Усе творы, выдадзеныя на «Першаку», публікуюцца са згоды аўтараў і праваўладальнікаў. Усё, што ёсць на сайце, дастаецца карыстальніку эксклюзіўна, абсалютна бясплатна і без рэгістрацыі. Гэта прынцыповая пазіцыя лэйблу: мы не бяром і не даем грошай за тое, што выдаём.

 

ШТО ЗРАБІЦЬ, КАБ ВЫДАЦЦА НА «ПЕРШАКУ»?

 

1. Ты павінен мець уласны арт-прадукт, жаданне абсалютна бясплатна данесці яго да маладой, дынамічнай, зацікаўленай аўдыторыі, выразнае разуменне нашага фармату і некаторую мужнасць у выпадку адмовы.
 
2. Вельмі важна, каб твой прадукт раней нідзе не выдаваўся і не выкладаўся. Мы разглядаем толькі эксклюзіўныя прапановы.

3. Дасылай заяўку ў вольнай форме (з сэмплерам або альбомам цалкам) на 34editors@gmail.com і чакай адказу. У тэме ліста пазнач: «Прапанова для мультылэйблу Пяршак».
 
УВАГА! Нацыянальнасць прадукту для нас не мае значэння. З вялікім задавальненнем выдадзім альбом аргентынскага бэнду або свежы музычны праект фатографа з Бейрута.