Прастора «Верх» закрылася. Што цяпер?
- 26.07.2018
- 9132
«Верх» – усё. Яшчэ з восені 2017-га адсюль нічога не чуваць. Цяпер стала вядома, што на гэтым месцы адкрыецца арт-пляцоўка Moving Art Factory, у якой чаго толькі не будзе: каворкінг, галерэя, бары, канцэртная і рэпетыцыйная пляцоўкі ды, мабыць, нават рэстаран на даху.
Аляксей Ліннік
заснавальнік «Верху» і адзін з супрацоўнікаў MAF
– «Верх» зачыніўся з-за непаразумення паміж намі і арэндадаўцам. У нас была даволі высокая арэндная плата, большую частку якой мы рэгулярна гасілі. Астатнюю частку мы папросту маглі б аплачваць пасля выходных, на якіх праводзілі платныя мерапрыемствы. Але нам адключалі электрычнасць за нявыплату, з-за гэтага івэнты даводзілася адмяняць, зарабляць не атрымлівалася, і ў выніку нас проста загналі ў даўгі.
Цяпер у нас з’явіўся інвестар, разам з якім мы робім Moving Art Factory. Мы пазіцыянуем сябе як практычна кругласутачную галерэю сучаснага мастацтва. У асноўным тут будуць прадстаўлены работы 20-30 мастакоў адначасова. Мы хочам запрашаць замежных экспертаў, паказваць ім нашых артыстаў з мэтай прасоўваць іх ва ўсім свеце. З імпартам мастацтва ў Беларусь усё нядрэнна, а нашых мастакоў ніхто асабліва не ведае.
У новай прасторы будзе галерэя, каворкінг, канцэртная і рэпетыцыйная пляцоўкі, бары. Нарэшце зробім класны гук! Плошча стане больш, чым у «Верху». У планах – зрабіць тэрасу на даху, уладкаваць там рэстаран пад адкрытым небам.
Moving Art Factory – гэта больш арт-пляцоўка. Духу рэйваў тут ужо не будзе. 375 Festival (і SMILOWEEN. – заўв. 34mag) – апошні свабодны рэйв на гэтым заводзе, таму што па ўсім корпусе хутка з'явяцца відэакамеры. На маштабныя вечарынкі акцэнт рабіць не будзем.
Рэтраспектыва вялікіх падзей у прасторы «Верх» праз аб’ектывы кантрыбутараў 34mag
Вялікае інтэрв'ю з Пашам Данковым – заснавальнікам тэхна-праекта «Мечта», які неаднаразова бітком запаўняў «Верх» рэйверамі розных масцяў.
Наш псіхадэлічны рэпорт з адной з вечарынак «Мечты».
Спачатку ў «Верху» сыгралі Super Besse, а потым здарылася «Мечта 003». Красавік 2016-га.
Змястоўная размова з Алесем Родзіным – мастаком, чые вялізныя карціны прытуліў «Верх», – і Змітром Юркевічам – куратарам фестывалю «Дах».
Усё часцей па выхадных у Менску праходзіць неабсяжная колькасць тусовак, паспець на якія немагчыма фізічна. У гэтым рэпорце мы зафіксавалі тры вечарынкі, якія адначасова гудзелі адной студзеньскай ноччу 2017-га.
Іранічны відэарэпорт з Minsk Urban Weekend: глядзі, як юныя моднікі дзеляцца сваёй эрудыцыяй.
Шушч: трэція імяніны «Бассоты»
У апошні час «Бассота» літаральна прапісалася ў «Верху» і, зразумела, менавіта там адзначыла трохгоддзе свайго праекта ў фармаце «33 гадзіны дуркі нон-стоп».
Канцэрт з ментальнымі асаблівасцямі
«Верх» падтрымаў вельмі крутую ініцыятыву Open August і правёў у сябе вечарыну для жыхароў псіханеўралагічнага інтэрната.
Магчыма, адзін з самых маштабных рэйваў, якія калісьці грымелі ў «Верху»: 5 танпляцаў, 25 дыджэяў. Памятаем, што людзей было дахрана.
Як тусаваўся Менск на Хэлоўін:
Ноч, калі людзі не саромеліся быць паскуддзем. Вядома, «Верх» застаўся пры справах.
Сэрца «Верху» – дабрэйшая прыбіральшчыца Тамара, якая любіць рэйвераў як унукаў родных і прыводзіць лакацыю ў парадак пасля ўсіх тусовак. Чытай яе бясцэнныя цытаты і гісторыі.
Сачы за навінамі Moving Art Factory ў сацсетках: