Менскаму метро прапанавалі гістарычныя назвы
- Рубрыка: УЛОЎ
- 24.05.2019
- 7706
Аўтары тэлеграм-канала «Коллективное хозяйство» задызайнілі альтэрнатыўную карту менскага метро. Назвы станцый тут прывязаныя да гістарычнай лакацыі. Так «Трактарны завод» ператварыўся ў «Французаў», а «Кунцаўшчына» – у «Шырокае Балота».
Назвы браліся зыходзячы з двух прынцыпаў: тыя станцыі, што знаходзяцца ў цэнтры горада, атрымалі імёны ад старых вуліц і помнікаў гісторыі; тыя ж, што выкапаныя ў выдаленні, «ахрысцілі» імёнамі вёсак, якія там былі, і рэк, якія там ёсць. Напрыклад, рэчка Мышка дала назву цяперашняй «Пятроўшчыне», а неіснуючая цяпер вуліца Захар'еўская – станцыі «Кастрычніцкай». Таксама на карце з'явіліся гістарычныя раёны Ляхаўка і Залатая Горка.
Некаторыя станцыі справакавалі творчы ступар. Складана было падабраць імя для будучай Аэрадромнай, на месцы якой было чыстае поле. «У нас нават быў варыянт назваць станцыю “Чыстае поле”. А самая бліжэйшая вёска была Лошыца. Але сучасны раён Лошыца знаходзіцца досыць далёка ад яе і Лошыц у той ваколіцы раней было вельмі шмат. Таму вырашылі назваць у гонар вуліцы Лібава-Роменская, якая там недалёка», – выкруціліся свежаспечаныя нэймеры.