7 маладых паэтаў і паэтак Беларусі
- 02.03.2018
- 38601
Паэзія – адзін з самых старажытных відаў мастацтваў, для якога не патрэбныя ніякія дадатковыя дэвайсы: толькі чуласць і ўнутраная тонкасць. Расказваем пра сучасных паэтаў і паэтак з Беларусі, якія даволі ўмела падтрымліваюць старадаўняе рамяство і нават цяпер абыходзяцца без генератараў рыфмаў.
Змест:
Ганна Комар Вікторыя Бартноўская Даша Бялькевiч Яўген Горан Iван Салярыс Наста Шакунова Мiкiта Найдзёнаў
«У майго пакалення не было сацсетак, але былі такія “Анкеты”, якія мы стваралі шляхам разбіцця тоўстага сшытка на раздзелы з пытаннямі і месцам для адказу. Адна са старонак называлася “Ваша меркаванне пра гаспадыню анкеты”. Для сваёй сяброўкі ў гэтую самую анкету я і стварыла першы верш – шкада, што ён нідзе не захаваўся», – успамінае дзяўчына.
Ганна адкрыла для сябе паэзію ў 7 гадоў, а ў 25 пачала пісаць на роднай мове. Кніга вершаў паэткi «Страх вышыні» выйшла ў канцы 2016 года і паспела трапіць у шорт-ліст некалькiх беларускіх літаратурных прэмій. Таксама кнізе пашанцавала быць выбранай найлепшай жаночай кнігай у рамках літаратурнага фестывалю, што праводзіцца Еўразійскай творчай гільдыяй.
Любімыя паэты і паэткі: Вальжына Морт, Наста Кудасава, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч, Эва Ліпска, Сяргей Жадан.
Боязь падзенняў
Пакутую ад панічнага страху падзенняў.
Мне 6, я вучуся ездзіць на ровары:
падаю, разбіваю калені,
пашкрэбаныя далоні.
Тата
залізвае раны мне, як той сабака,
і боль суціхае.
Мне 27, і я
на ровары ездзіць не ўмею,
страх падзенняў застаўся.
Дзе ты цяпер, тата, дзе ты цяпер,
столькі ранаў – хто іх загоіць?
Ну і што, што сама ўжо дарослая.
Выслізваюць з рук прадметы –
каштоўныя і не вельмі.
Няхай разбіваюцца –
гэта ўсяго толькі рэчы.
Рэчаў на свеце багата,
з людзьмі не так,
з людзьмі, чыя ўсмешка
заўсёды перад вачамі,
на чыім вобразе –
ніводнае плямы.
Хутка месяц,
як мы без цябе тут,
мой светлы сябра,
але ў гэта падзенне я ніяк не магу паверыць.
Neoceratodus forsteri
У Афрыцы жыве рыба –
называецца рагазуб –
якая можа гадамі жыць без вады
і ежы. У неспрыяльных умовах
яна запавольвае ўсе працэсы,
у сваім арганізме, улучна з
біялагічным гадзіннікам, і
паглыбляецца ў сон, што
можа доўжыцца ад трох да
пяці год.
Цягам гэтага часу яна
не спажывае пітва і ежы
і, натуральна, не выдзяляе
адходаў.
Рагазуб спіць, пакуль у зоне
ягонай дасягальнасці не
з’явіцца прэсная вада.
Сёння поўня – на моры адліў.
Я рагазуб, што застаўся без вады
тут – на гэтым беразе, што яшчэ
нядаўна быў дном.
Я выпінаю вочы і доўга гляджу
у неба, пакуль не прымаю
усім сваім халодным целам,
што вада сышла.
Калі б ты быў уважлівым,
то зразумеў бы адразу,
што рагазуб не жыве ў моры.
А значыцца,
мне ўсё гэта толькі сніцца.
А значыцца,
я дарэмна чакаю прыліву.
«Я пісала заўсёды. Бывала, мроіла і складала казкі, дзе я была галоўнай гераіняй. Ні тое, ні другое не публікавала – гэта было настолькі наіўна і проста, настолькі для сябе, што я лічыла патрэбным пакінуць гэта ўнутры вордаўскага дакумента. Пазней зразумела, што мне хочацца гаварыць голасна, – дзеліцца з намі Віка. – Каб нешта напісаць, мне не даводзіцца апускацца ў сябе ў пошуках затоеных пачуццяў: наадварот, пішацца ад іх празмернасці».
17-гадовая паэтка кажа ўжо не толькі са старонкі свайго інтэрнэт-пабліка, але і са сцэн мясцовых арт-пляцовак і бібліятэк. Не так даўно Віка выступала са сваім монаспектаклем, і гэта толькі пачатак.
Любімыя паэты і паэткі: Андрэй Арлоўскі, Дзіма Качмар, Іосіф Бродскі, Уладзімір Маякоўскі.
***
Былое всё
Затянется
Петлёй.
И я, петляя
По обугленной
Дороге,
Когда-нибудь
Вернусь
К истокам –
У бога
Стану на пороге.
Я вспомню
Все свои
Пороки
Я вспомню
Все свои
Ошибки
Пойму –
На покая́ние
Не
Шибка
И на моём
Лице
Появится
Улыбка.
Содéянного
Груз
Нелегко,
сутулясь,
Нести
«Приходя в этот
Мир
Без рубашки,
Так ли важно,
Из него
В чём
Уйти?»
***
Там,
В глубоком море
Иллюзий
Утопает моя
Мечта
На шее –
Горди́ев
Узел
На холодных руках
Хомута́.
Там – слепота,
Былая
Не́когда
Красота
(она ведь в глазах
смотрящего)
Дом – полная чаша.
Довольно
Довольна
Достаточно
Отныне –
Лишь
Настоящее.
«Свой першы верш я напісала ў 4 класе. Гэта было дадатковае заданне па рускай літаратуры: напісаць верш пра восень. Я напісала, атрымала добрую адзнаку і зразумела, што ў пісанні вершаў ёсць нейкая прыемнасць», – настальгуе Даша.
Больш пра літаратуру дзяўчына даведалася на «Беларускім калегіуме» – установе нефармальнай адукацыі, дзе Даша адвучылася на аддзяленні «Філасофія і літаратура».
«Самымі карыснымі былі індывідуальныя заняткі, дзе спадар Валянцін Акудовіч разбіраў мае вершы. Ён мне параіў пісаць верлібры, адпусціць сябе ў форме. Пасля гэтай парады і разбораў я стала пісаць нашмат лепш і тэксты я ўжо магла назваць вершамі», – успамінае аўтарка.
Любімыя паэты i паэткi: Вальжына Морт, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч.
Спакой
За месяц я з'ядаю
Адну пласцінку тэнатэну
Адна пласцінка каштуе
Сем рублёў
За месяц я з'ядаю
Адну бутэлечку валяр'янкі
Адна бутэлечка каштуе
Рубель дваццаць
Галоўнае правіла
чалавека на заспакаяльных
Не мяшаць гомеапатыю з экстрактам
І важнае з няважным
Пакіньце мяне ў спакоі
Ён каштуе восем рублёў
Дваццаць капеек
у месяц.
***
Усё жыццё
я марыла стаць
порнаакторкай.
Але добрая доктарка
парэзала маё цела,
каб я не памерла.
І зараз я маю агідны
шрам,
Які сапсуе любы эратычны
кадр.
Як цяпер жыць без мары
Са шрамам?
Жэня не стаў выключэннем – рыфмаваў з дзяцінства. Без прыгожай гісторыі зараджэння любові да паэзіі абысціся не магло.
«Кожнае лета мяне аздараўлiвалi ў іглічных лагерах. Атрад прыдумляў сабе гордую крычалку, каб потым усiм гуртам выкрыкваць гэтае чатырохрадкоўе ад выпадку да выпадку, – успамінае паэт. – Мне было каля васьмі, ціхая гадзіна, я ляжаў на ложку ў рудых сандалях з перфарацыяй, вось-вось адмовіўшы таварышу па палаце абмяняць іх на цішотку з Капітанам Амерыкай. А потым проста ўзяў з тумбачкі нататнік і запісаў нешта пра ландышы, лясную глуш і сардэчную радасць. Важатым спадабалася, аднапалчанам – таксама. З тых часоў за мной водзіцца».
Жэня разам з музыкам Змітром Ладзесам і фатографкай Дзінай Даніловіч стварылі аўдыявізуальны праект Aortha&Goron, які ўбачыў не толькі Менск, але і ўся Беларусь, а таксама Украіна і Расія. Пазней Жэня паехаў вучыцца ў маскоўскую школу літаратурнага майстэрства «Хороший текст». Цяпер паэт жыве ў Маскве, заканчвае першую кніжку і рыхтуе на пару з Дзінай новую праграму, якую абяцае паказаць у Менску.
Любімыя паэты і паэткі: Дзмітрый Вадзеннiкаў, Лінор Гаралiк, Станіслаў Львоўскі, Фёдар Свароўскі, Алена Фанайлава, Юрый Казарын.
Жажда
все мое тело – жажда воды.
все мое тело – ты.
жажда пить –
это значит представить твой рот
ярко-красной гвоздикой;
себя – синеглазым и тучным бражником;
зависать над тобой в грабительской темноте,
высасывать, изымать из твоей слюны
сладкий сок, – эту вязкую патоку,
послевкусье военных действий.
а затем наблюдать,
как ты обессиленно падаешь –
свежесрезанный, влажный цветок –
на морщины и шрамы простыни,
вспоминаешь святых
и, напротив, – стираешь из памяти смертных.
и одними губами просишь меня: «воды…»
я встаю,
не смущаясь впервые своей и твоей наготы, –
наших общих, телесных несовершенств
и, бредя к умывальнику,
чувствую
привкус
моря.
***
Мне нравится думать об услышанных молитвах,
Что заканчиваются слезами
И еще – о большой воде,
Которая вынесет каждого к нужному берегу.
Особенно нравится двойственность слова «вынесет».
Я закрываю глаза, я представляю,
Как тысячи гладких и мокрых рук,
Длинных, прозрачных, щекотных пальцев
Передают меня вниз по течению,
Вдоль по серебряной цепочке,
Обвивающей Божью шею.
Но может случится и так,
Что «вынесет» – значит, стерпит.
И тогда уж, конечно,
Надейся, но не плошай,
А главное – вспомни
Всех фигурантов по делу
О спасении утопающих.
У Вані, як і ў многіх, з вершамі «перамкнула» ў далікатным узросце. Калі ён вучыўся граць на гітары, то спрабаваў складаць рыфмы, натхняючыся лірыкай Ягора Летава. Прайшоўшы этап пубертатнай рамантыкі і праглынуўшы не адну сур'ёзную кнігу, юны паэт ашаламляльна трансфармаваў сваю творчасць.
Шмат пазней Ваня разам з сябрам пазбіваў электронна-гітарны дуэт «Бодхи», і яго вершы атрымалі музычную агранку. «Мы – адлюстраванне нашай лакальнай сцэны, і мы стараемся вырасці разам з ёй», – нясціпла заяўляюць пра сябе хлопцы.
Любімыя паэты і паэткі: Барыс Руды, Іосіф Бродскі, Ганна Ахматава, Восіп Мандэльштам, Сяргей Гандлеўскi.
***
посвящается Юнне Мориц
вот и всё, и следы поцелуев твоих
я стираю с лица, а тебе всё равно
и дорог стало две, не одна на двоих
но не ясно еще, где здесь яд, где вино
каждый стих, каждый звук это жертва огню
всё сгорит в кутерьме гамаюновых крыл
можешь сесть у огня, я тебя не гоню
ангел мой, прилетай, я окно не закрыл
если хочешь – играй, я дарю тебе сам
флейту хрупкой души, без мажорных тонов
в шторм веду свой корабль, смерть моим парусам
это лучше, чем штиль, этот выбор не нов
мотылёк мой, смотри, вот огонь маяка
человек приручил электрический ток
но звездою полынь на ладонь моряка
опустился лишённый души лепесток
***
Здесь я рождался. И умер. До фонаря
Девочки, архитектура, природа, бог.
Кухню кренит словно лодку, пьяный моряк
Хлопнет стакан, толкнет меня локтем в бок.
«Парень, умей различать всемирный потоп
(Следом еще стакан хлоп) и обычный шторм,
Самый обычный шторм за парусом штор.
Ты сначала родись... (налей мне еще глоток)».
Я выхожу, ключом не тревожа замка.
От фонаря до фонаря бытие познал.
Грань тонка относительно бритвенного станка.
Там, где гудят поезда, не всегда вокзал.
Здесь я родился и не умел различать
Самый обычный шторм и всемирный потоп.
Так он и умер, будто стакан – хлоп.
Так и ушел – не тревожа ключом печать.
Наста – паэтка, якая працуе ў імпрэсіянізме, фенаменалогіі і постмадэрне. Дзяўчына любіць чытаць тэксты пад акампанемент і візуальны бэкграўнд. У Гомелі арганізавала цэлую серыю вечарынак «Shakunova live», акумулюючы вакол сябе тусоўку з майстроў вершаскладання, музіцыравання і сучаснай харэаграфіі. Таксама выступала і ў Менску.
«Першы тэкст быў пра вясёлку, потым пра даму, якая свайго мужчыну схавала ў чамадан. А потым у ход пайшлі падлеткавыя пакуты («жаласлівыя» – называў іх мой тата)», – успамінае Наста.
Любімыя паэты і паэткі: Віслава Шымборска, Мікалай Гумілёў, Тумас Транстромер, Інгеборга Бахман.
***
Я кладу холодные пальцы на веки
И ощущение тока
Возвращает меня на руки
Женщины
Чьё чрево
Давно обо мне забыло
Я же
Повторяю попытки вспомнить
Что я здесь делаю
Зачем эта женщина мучалась
И что она обрела от встречи со мной
Если меня не станет
Чем она будет чувствовать
Эту потерю
Или может быть
Облегчение
Чревом
Чем-то в черепно-мозговой коробке
Чакрами
Делит ли время людей
Стали ли мы друг от друга свободны со временем
Сколько пройдёт пятилеток
Прежде чем я перестану выплачивать
Долг за многократную боль моего появления
Счастлив
Кто сможет отделаться
От этой вины и страха быть неоправданным
Быть потерянным
В поисках назначения
Я верчу головой
Сердце не находит покоя
Раньше казалось
Что в школе
Нас не тому учили
Сейчас я так явно вижу – мы не умеем главного
Зачем тогда всё остальное
Если мы не способны молчать без чувства неловкости
Если все эти действия и движения
Наши тела и комплексы
Заставляют нас быть жестокими
К себе
В первую очередь?
Помолчим
***
Я стараюсь забыть все попытки стать кем-
то
И кем-то стать
Мягким и маленьким
но верным хотя бы себе
Только верность моя
похожа на липкий пол
я держусь за него
только за счет скудоумия и упрямства
А путь по которому я несознательно следую
очень похож на выбор
взрослого
испуганного человека
смотрящего в угол
бьющегося в углу
страшащегося посмотреть в любую другую
строну
кроме той
в которой
застой
ощущается
словно запах
глазами и носом
Я стараюсь забыть все попытки стать кем-
то
забыть как я выглядел
чтобы не плюнуть себе в лицо
при встрече на улице
Мікіта ўзяўся за вершаскладанне роўна тады ж, калі навучыўся ўпэўнена трымаць асадку. У хлопца нават быў сшытак, дзе ён з дапамогай трафарэта на вокладцы напісаў «Вершы». Пазней, у музыкалцы, паспрабаваў сябе і ў напісанні песень.
«Апошнія некалькі гадоў жыву фактычна тым, што працую сонграйтэрам для розных артыстаў. Магу нават сказаць, што паволі беларусізую нашу эстраду», – кажа Мікіта.
Любімыя паэты і паэткi: Уладзімір Някляеў, Віктар Лупасін, Віктар Жыбуль, Аліса Мініна, Міхась Стральцоў, Наста Кудасава.
***
Паэты, давайце яднацца!
Паэткі, давайце я*ацца!
Нас мала на свеце,
хто здольны паэціць.
Паэты, давайце яднацца!
Я не пра саюзы
ці літаб’яднанні,
дзе музы ўжо з пузам,
альбо ў стане зданяў.
Я пра тое, што прамаўляецца
на курылцы за цыгарэтай.
Я пра тое, што адбываецца,
калі разам бываюць паэты.
Я пра тое, калі магчыма
патэлефанаваць уначы.
І замест «як жывеш?»
запытаць новы верш.
Гэта магія –
электрычнасць між пальцаў.
Гэта манія –
у радок укладацца.
Мне няма з кім пра вершы
пагаварыць.
Год страфа не завершана –
ёй не гарыць.
Я хачу, каб мы джэмілі разам!
Каб казалі пра важнае разам!
Каб не спалі начамі,
і каб нас атачалі
слухачы з чытачамі.
Паэты, давайце яднацца!
Паўсюдна піліцца бабло
Паўсюдна піліцца бабло,
а ты прыгожая такая.
Цябе я з танцаў сустракаю,
да помню: піліцца бабло.
Твой кожны вершык – пра каханне.
У ім твой роздум і настрой,
як ты са мной альбо з сястрой.
Таннеюць акцыі кампаній.
Паўсюдна піліцца бабло,
і грошы дзеляцца няроўна.
А ты адна, як Бандароўна.
І што мяне з табой звяло?
Фота – з асабістых старонак герояў