Ад багацця лічбавай тэхнікі кружыцца галава – толькі паспявай супастаўляць характарыстыкі і кошт. Паўпрафесійная люстэркаўка ёсць бадай у кожнага другога жыхара Беларусі. Астатнія могуць казырнуць смартфонам з такой камерай, што мімаволі закрадаецца пытанне: у каго на выхадзе кадр будзе круцей? Але за мяжой лічбавага батла застаюцца тыя, хто аддаў перавагу старой сяброўцы-плёнцы. Знаёмім цябе з фатографамі, якія не хочуць мяняць сваіх «дыназаўраў» на наварочаную «лічбу».
Алена не лічыць сябе фатографам у класічным разуменні. Дзяўчына з 6 гадоў «пстрыкае» на кнопку Olympus Mju II, фіксуючы навакольны свет. Адносна нядаўна яна захапілася street- і travel-фатаграфіяй. Як прызнаецца Алена, раней яна саромелася нават падысці да незнаёмца з просьбай зрабіць фотку, а цяпер «у нахабную» можа зрабіць кадр, усміхнуцца і ўцячы. Фатографцы падабаецца лавіць чалавечыя эмоцыі тады, калі ніхто не чакае. «Нават калі я буду здымаць на “раз, два, тры”, то на спуск націсну паміж “раз” і “два”».
На сваіх фотаздымках Дзіма адлюстроўвае моманты з падарожжаў, пейзажы і партрэты людзей. «Чым больш я здымаў на плёнку, тым больш акунаўся ў свет альтэрнатыўнай фатаграфіі, які пазнаёміў мяне з такімі працэсамі, як пінхол, цыянатыпія, літ-працэс».
Плёнка прыцягвае Дзіму сваёй глыбінёй і аб’ёмістасцю: «Калі глядзіш на фотаздымкі, надрукаваныя пры чырвоным святле ліхтара, дух займае. Асаблівая атмасфера праяўкі і друку падобная да медытацыі і рэфлексіі».
Аляксандра Мельнічак
Саша была адным з «перадавікоў» плёнкі: калі ў астатніх завуркатаў «бум» па адкрытым доступе да люстэркавак, яна актыўна здымала на свой плёнкавы Nikon f100.
Мастачка не адмовілася цалкам ад лічбы. Проста кажа, што плёнкавыя фатаграфіі аддаюць «кінематаграфічнасцю» і ў іх ёсць свая асаблівая атмасфера.
Здымкі Сашы – гэта гаваркія фотагісторыі, дзе людзі знаходзяць свае вобразы, якія дазваляюць зазірнуць ва ўнутраны свет галоўнага героя.
Насця на працягу некалькіх гадоў паспяхова фатаграфавала на прафесійную люстэркаўку ў стылі fashion. Яе фотакарткі карысталіся папулярнасцю і мелі ўласны стыль. Але ў адзін момант яна спынілася: перастала разумець сэнс таго, што робіць. «У перыяд пошуку я фатаграфавала выдатную дзяўчыну. Для здымак бэкстэйджа яна дала пакарыстацца сваёй плёнкавай мыльніцай: тыя фатаграфіі настолькі мяне натхнілі, што больш да лічбавай камеры я не вярталася. Ну праўда ж, навошта ўскладняць? Адна кнопка».
Цяпер галоўная мэта фотаздымкаў Насці – пакінуць успаміны, а не зрабіць прыгожы кадр. «Нас і так шпігуюць гэтай ідэальнасцю. Мне надакучыла. Я хачу паказаць жыццё! Людзі, калі бачаць плёнкавую камеру, усміхаюцца ў дзесяць разоў часцей. Ніколі не заўважалі?»
Аляксей з адукацыі мастак-выкладчык. Цяпер сам навучае студэнтаў фатаграфіі і камп’ютарнай графіцы ў адным з каледжаў роднага Віцебска. На сваёй старонцы ВК ён выкладае шмат фотак, героямі якіх часцяком з’яўляюцца палярныя персанажы: кадры вагаюцца ад бяскрыўдных дзяўчат да экстравагантных нефармалаў гадоў 45. «Фотаапарат дае мне магчымасць зазіраць у душы людзей і быць пры гэтым больш аб’ектыўным, чым пры працы з палатном і фарбамі», – кажа Аляксей.
Частка здымкаў аўтара створана ў стылі ранняга фатаграфічнага працэсу – амбратыпіі, апісанага яшчэ ў пачатку 1850-х, што надае кадрам характэрную сепію.
Многія карткі Тані зроблены ў стылі цыянатыпіі. Гэта бяссрэбны фатаграфічны працэс, вынайдзены ў 1842 годзе, які дае пры фотадруку малюнак блакітнага адцення. Яе фатаграфіі могуць пахваліцца смеласцю мадэляў і разнастайнасцю кадраў: Таня люта эксперыментуе з чалавечымі вобразамі.
Дзе здабыць 200 метраў плёнкі ды як дапамагчы дзіцячаму дому праз захапленне пінхолам – будні аматараў аналагавай фатаграфіі Гомля ў рэпартажы 34mag.
Фотасправаздача з галоўнай фотавыставы сезону – World Press Photo, што адкрылася ў Менску ўчора. Ісці абавязкова!
Падборачка семі беларускіх мастакоў, чые працы заражаюць і зараджаюць стваральная энергіяй.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
КАМЕНТАРЫ (2)
сейчас все фотографы. не важно пленка или смартфон.
Ну... не ўсе. Тое, што ў кожным тэлефоне есьць камэра не робіць кожнага фатографам, бо фатограф гэта асэнсаванае дзеяньне. Безумоўна, такія вось перыядына здымаючыя ежу і сваіх сябровак з закрытымі вачыма могуць сябе называць фатографамі, і часьцей так і робяць, вось толькі кнопканаціскальнікамі яны ад гэта не перастаюць быць.
Да таго ж шмат людзёў што фатаграфуюць і робяць цікавыя кадры не лічаць сябе фатографамі.