Ідзе набор на бясплатны курс па генеалогіі

Да 9 лістапада можна запісацца на бясплатны анлайн-курс «Радавод: аднаўляем гісторыю сваёй сям’і і краіны». Аўтар курса падкажа, дзе шукаць звесткі пра сваякоў, як верыфікаваць сямейныя легенды, у якім выглядзе захоўваць здабытыя веды пра сям’ю.

Падчас навучання можна будзе крок за крокам аднавіць сямейнае дрэва і ўбачыць, як лёсы продкаў звязаныя з гісторыяй Беларусі.

Паток стартуе 10 лістапада і будзе доўжыцца два месяцы. Па фармаце гэта 30-хвілінныя відэалекцыі і групавыя вэбінары з выкладчыкам – журналістам Ігарам Станкевічам. Прадугледжаная займальная дамашка: будзеш шукаць дакументы ды рабіць інтэрв’ю са сваякамі.

 Праграма: 

  Генеалагічнае дрэва – асноўныя паняцці, структура, план дзеянняў.

  Сямейны архіў – дакументы, фота, лісты, прынцыпы захоўвання.

  Праца са сваякамі – як праводзіць інтэрв’ю, збіраць гісторыі.

  Лінія часу і прасторы – як накласці гісторыю роду на карту.

  Палявыя даследаванні – могілкі, музеі, мясціны продкаў.

  Інтэрнэт-пошук – карысныя сайты і базы дадзеных.

  Архівы – дзе і як шукаць звесткі.

​​​​​​​  Вынікі – як стварыць радаводную кнігу.

Аўтар курса Ігар Станкевіч ужо чвэрць стагоддзя ў тэме, ён напісаў кнігу пра адзін з родаў сваіх продкаў «Гісторыя роду Каменскіх», дапамагае людзям шукаць дадзеныя пра іх рэпрэсаваных сваякоў.

  Запісацца на курс можна па спасылцы.