Працягваем знаёміць цябе з фатографамі і фатографкамі, якія ні за што не прамяняюць свае лямпавыя плёначныя кадры на лічбавыя сінонімы. Трымай і глядзі шырока: другая частка прыхільнікаў рэтра-падыходу да адлюстравання навакольнай рэчаіснасці.
Юлія Жураўская (Віцебск)
Дзяўчына па той бок камеры ўжо каля 6 гадоў. Юля працуе ў тэатры лялек, таму нярэдка захоўвае калег-акцёраў сваім квадратным кадрам.
«У кадры 6х6 можна выразіць тое, што мне ў гэтым недасканалым свеце здаецца выдатным. Мая фатаграфія – проста гісторыя майго жыцця, мой аповед. І ў гэтым аповедзе сабрана ўсё. Усе, каго люблю, усё, што я калі-небудзь прачытала або паглядзела, пачула».
Marta Trenazer (Горадня)
Марта робiць упор на натуральную прыгажосць мадэлi. Дзяўчына імкнецца перадаць настрой, атмасферу лакацыі, каб глядач мог па-сапраўднаму пагрузіцца ў здымак.
«Плёнка выхоўвае і вучыць, дапамагае развіваць пачуццё густу. Мне здаецца, яна “выразае” з рэальнасці момант, а не проста карцінку».
Віталь Агееў (Менск)
Віталь – «плёначнік» з 10-гадовым стажам. Здымае па ўсім свеце ў папулярным сёння стылі fine-art. Яго кадры напоўнены спакоем, цеплынёй і пераважна пастэльнымі адценнямі. Галоўныя героі яго здымкаў – гэта закаханыя пары і пяшчотныя Афрадыты. Калісьці хлопец пачынаў свой шлях са здымкаў на знойдзены ў шафе «Зеніт». Сам праяўляў і друкаваў кадры, заліваючы ванны пакой чырвоным святлом. У Віталя ёсць свой варыянт адказу на пытанне пра тое, чаму сёння плёначныя кадры прыцягваюць позірк больш, чым іх лічбавыя аналагі:
«Усё проста – яны не такія дасканалыя. Я ніколі не ведаю, што атрымаецца ў выніку, і магу толькі верыць у тое, што зрабіў усё правільна. І кожны новы кадр становіцца для мяне сюрпрызам».
Марыя Васількова (Берасце)
Карткі Марыі можна назваць сапраўды лямпавымі. У скарбонцы фатографкі мноства ўтульных партрэтаў, на якіх вочы мадэляў кажуць гучна. Здымкі сустракаюцца дзіўныя, часам халодныя або з арэолам драматызму. Маша не хавае, што ў яе ёсць свой адмысловы «фетыш» фатаграфіі – захоўваць на здымках двайнят.
Яўген Атцецкі (Менск)
Жэня паспяхова выкладае фатаграфію ў некалькіх фоташколах Менска. На кадрах абсалютная мадэльная разнастайнасць: ад модных і дзёрзкіх юнакоў да спелай закаханай парачкі ў стылі стымпанк, ад відавочна пастановачных фота да кадраў, нібы толькі што выдраных з гушчы жыцця.
Анастасія Дарашэнка (Гомель)
Наста з адукацыі мастачка. Каледж даў дзяўчыне паняцце кампазіцыі і каляровых спалучэнняў. Яна лічыць, што любая фатаграфія павінна быць зразумелай – інакш называе гэта эгаізмам у стаўленні да гледача.
«Аддаю свой выбар плёнцы, таму што яна прымушае думаць і развівацца. Хочацца, каб кожны здымак нёс у сабе інфармацыю».
Максім Шумілін (Менск)
У Максіма такі стаж фатаграфавання на плёнку, што яго вопыт мог бы жыць самастойным жыццём. Шпулек ён не шкадуе: у скарбонку Максіма ўжо ўпала каля 1300 плёнак. І гэтая калекцыя пастаянна папаўняецца.
«Хараство аналагавай здымкі ў тым, што няма бязмежнай волі: на партрэт у мяне сыходзіць не больш за 6 кадраў. Як я “злавіў”, так і атрымаецца».
Сабралі яшчэ восем яркіх пуцяводных зорачак у свет візуалу.
На гэты раз візуальную ўвагу 34mag прыцягвае сучасны ўкраінскі мастак і фатограф Саша Курмаз.
Менскі ілюстратар – пра жаданне варушыць творчасць і бабкі, якіх няма.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
КАМЕНТАРЫ (14)
странно что никто из представленных фотографов никак не рефлексируюет на то, что у него происходит перед глазами, все ушли в какие-то свои мирки самолюбований, свадьбы, луки, пальцы в боке, КТО зритель всего этого??...вы обречены, товарищи, на забвение
Вот немного тегов для комментаторов:
#ятипичныйбеларус #бестактность #долойуважение или просто #позор
Стыдно такое читать...
Ещё теги: лень, непрофессионализм, сложно сфокусироваться на мануальной оптике, и так сойдёт, так задумано, да что вы понимаете, сперва добейся
Давайце канструктыўна: скідвайце прыклады "дастойных". Можна сюды, можна на пошту 34editors@gmail.com
Bernd Becher, Wolfgang Tillmans, Thomas Demand, Gregory Halpern, Harley Weir, Lena C. Emery, Viviane Sassen, Terry Richardson, Ye Rin Mok, Ryan McGinley, Todd Hido, Ed Templeton, Ari Marcopoulos
Акей, і хто з іх беларус?
1) Вы не просили назвать белорусов, а просили назвать достойных (почему-то в кавычках). И да, хотя по тону вашего вопроса вам скорее всего очевидно, что белорусов среди перечисленных нет.
2.1) Что вы имеете в виду под «белорусами»? Этнических белорусов, родившихся в РБ или БССР, граждан РБ, белорусов по духу (т.н. «типичный белорус»)?
2.2) Почему это имеет значение? Талант и бездарность не имеют национальностей. Я привёл вам примеры фотографов скорее всего не белорусов (ну, хотя кто знает), как противоположность выложенным снимкам.
3) Припомнить достойных белорусских фотографов, (отобранных по такому искусственному критерию, как носитель, который они используют) мне было сложно. Вспомнил Славу Поталаха и Александру Солдатову. Не могу сказать, что мне они очень нравятся их работы. Но сложно не отметить их увлечённость, требовательность, профессионализм и т.п. Но я абсолютно уверен, что хороших белорусских фотографов гораздо больше. Не понимаю вообще вашей просьбы назвать достойных. ОК, я назвал, но они не подошли. И я уверен, что в альбомах старшего поколения хранятся тысячи прекрасных, никому недоступных снимков про которые их авторы могли просто забыть или не показывать из-за скромности (см. Vivian Maier), в отличии от ничего не стыдящихся героев статьи.
Разумеется, ваша задача рассказывать о местных, но ведь не обязательно демонстрировать элементарно чьи-то юношеские экзерцисы или дешевую высокомерную чэбэшку от стареющих без пяти минут «мэтров», только потому, что они т у т э й ш и е. Неплохо было бы воспитывать у читателей вкус, критичность, вместо жалкой снисходительности к местным. На мой взгляд, это нехорошая практика занижать планку только, потому что кто-то чей-то земляк и кум.
Кому-то из минусующих есть что возразить по тегам?
ЛЕНЬ, НЕПРОФЕССИОНАЛИЗМ, И ТАК СОЙДЁТ… Плохо проявленная, плохо отсканированная, плохая (местами кошмарная) цветокоррекция, ни разу не уместная «шевелёнка» (жаль же кадру пропадать), элементарное не попадание в фокус, отсутсвие ретуши (пыль, пыль, пыль). Нет, ну вы серьёзно?
ТЩЕСЛАВИЕ. Кто-то только учится – прекрасно! Но это не повод выкладывать свои упражнения в виде публикации.
ЭПИГОНСТВО, ПРОВИНЦИАЛЬНОСТЬ, ПОСРЕДСТВЕННОСТЬ, ВТОРОСОРТНЫЙ. Не хочу доводить всё до абсурда и выкладывать множество подобных снимков; и все эти понятия крайне субъективны, нормальный спор тут сложно представить. Или ты шаришь, или нет, сорян.
Дзякуй, Дзяніс, за грунтоўны адказ!
Так, у матэрыяле не было адзначана, што мы пішам пра беларускіх фатографаў і фатографак. Але калі пагартаць часопіс, стане зразумела, што наш адзін з фокусаў – гэта беларусы і беларускі, якія не сядзяць роўна на дупе, робяць класныя рэчы і натхняюць іншых. Нам не важна, ці жывуць яны ў Дрыбіне ці на Маршалавых астравах.
Верагодна, мы з вамі па-рознаму разумеем задачу гэтага артыкула. У нас не было мэты паказаць ЛЕПШЫХ беларускіх плёначных фатографаў. Мы паказалі тых фатографаў, якіх лічым цікавымі. І так – нам падабаецца працаваць з rough'ам у культуры і маладымі пачынаннямі. Зацаніце першую частку плёначнікаў, можа хтосьці там вам закоціць https://34mag.net/post/pljonkavy-pljon.
Ну і дзякуй за Паталаха і Салдатаву, абавязкова зацэнім.
Извините, но из первой части ничего не приглянулось.
> [...] гэта беларусы і беларускі, якія не сядзяць роўна на дупе, робяць класныя рэчы і натхняюць іншых
Ну, послушайте, то, что кто-то не сидит на месте – это вообще не показатель чего-либо. Иной раз уж лучше бы сидели. Вот лучше бы сидели на месте жэкартовцы, авторы хитов для маршруток, создатели социальной рекламы на наших улицах, современные белорусские архитекторы и пр., правда? Самовыражаешься (отвратительное понятие и явление) – пожалуйста, в узком кругу. Показываешь окружающим – имей совесть и держи планку. Пересиль своё эго – не мучай, не отравляй и без того нелёгкую жизнь многих своим низкопробным творчеством.
Дзякуй, Дзянісу Б. за трапнае меркаванне. Выдатна расклаў і пра якасць, і пра адказнасць-патрабавальнасць. 34 МАГ гэтым і вылучаўся для меня з шэрагу астатніх, што была (ёсць і, спадзяюся, будзе) бачна рэдактарская праца і густ датычна змястоўных матэрыялаў. Таму падтрымаю Дзяніса - "трымайце планку!" і ўсё будзе. Дзякуй.
З - Зайздрасць
Теги: тщеславие, эпигонство, провинциальность, посредственность, второсортный, плохо скрываемое высокомерие
тусовочка дрочит сама на себя.
Есть гораздо более интересные пленочники, чем эта маститая в узках кругах (Отцецкий, Шумилин) и неизвестная (все остальные) шушера
Так скідвайце, чо!