MIA выкочвае трэк з візуалам а-ля Gustav Goodstuff, дражэ Skittles ахвяруюць колерам у гонар ЛГБТ+, Queens Of The Stone Age напрапалую лгуць паліграфу, а гэтаму гораду зноў патрэбны герой/гераіня – Асмалоўку топяць у цябе на вачах.

З Асмалоўкі хочуць зрабіць поўны фарш – са шматпавярховікамі, гандлёвай вуліцай і бізнэс-цэнтрам. Чыноўнікі не слухаюць ні архітэктараў, ні гісторыкаў, ні эколагаў, ні жыхароў раёна. Здаецца, бабло перамагае ўсё. Каб потым не было пакутліва сорамна, прыходзь 26-га чэрвеня ў 18:30 да будынка адміністрацыі Цэнтральнага раёна на абмеркаванне праекта забудовы самага душэўнага раёнчыка Менска.



Культавы электроншчык DJ Krush святкуе 25-годдзе творчай дзейнасці эксперыментальным рэлізам. У якасці feat'оў на плытцы Kiseki фігуруюць круцейшыя прадстаўнікі японскага хіп-хоп андэграўнду. Тэрмінова кідай у плэер!

«Не кісні – на вясёлцы завісні!» – гэты дакучлівы слоган Skittles страціў актуальнасць у сувязі з LGBT Pride Month у Вялікабрытаніі. Вытворца выпусціў абмежаваную серыю бескаляровых дражэ ў бясколернай упакоўцы. Усё з той нагоды, што «падчас прайду толькі адна вясёлка мае значэнне».





Глядзі, у што ператвараецца зялёная даліна пад націскам адкідаў горназдабыўчай вытворчасці. Пад рудой вадою ўжо схаваліся вясковыя могілкі і царква, а ўсё, што яшчэ маячыць над роўняддзю таксічнага возера, намагнічвае прафесійных фатографаў і непрафесійных інстаграмераў. RIP, Джамана.

Улоў збіралі Zamandarin, Sheeborshee і Manaxrom
Пасадзіць дрэва, адрамантаваць пад’езд, разабрацца са смеццем.
Спроба наблізіцца да сакральных тэкстаў.
Антыкаланіялізм, perreo і барацьба за свабоду – як Bad Bunny стаў голасам эпохі.
Ноч паміж агнём, лесам і музыкай.
BelSwimSisters – пра падрыхтоўку да выкліку, рэгламент і матывацыю.
Набыць абновачкі, паслухаць музыку, патусіць.