Варта паслухаць: падкаст «глеба, паветра, два ствалы»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 10.03.2021
- 3399
Грамадская арганізацыя «Экадом» выпусціла серыю падкастаў «глеба, паветра, два ствалы», у якіх актывісты экалагічных арганізацый Беларусі знаёмяць слухачоў(-ак) са сваімі дасягненнямі і распавядаюць, да якіх экалагічных праектаў можа далучыцца кожны(-ая).
Серыя складаецца з 7 падкастаў на розныя тэмы:
1. Пра стварэнне беларускага экалагічнага руху распавялі аксакалы беларускага экаактывізму з Цэнтра экалагічных рашэнняў і таварыства «Зялёная сетка» Яраслаў Бекіш, Яўген Лабанаў, Ірына Сухій.
2. У другой серыі падкаста Яўген Лабанаў і zero-waste-экспертка Марыя Сума растлумачылі, якая сувязь існуе паміж экалагічнымі і гендарнымі праблемамі.
3. Эпізод для фанаў шпацыраў на адкрытым паветры: дырэктар арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр Вінчэўскі распавёў пра самых утойлівых птушак Беларусі і сваю любоў да прыроды.
4. Пра патэнцыял экатурызму, беларускія балоты і арганізацыю «Багна» распавялі «багнаўцы» Косця Чыкалаў і Маша Гуліна.
5. Крокі, якія варта зрабіць да экалагічнага ладу жыцця кожнаму(-ай) яшчэ з маладых пазногцяў, пералічыла актывістка «Беларускіх Маладых Зялёных» Вераніка Яновіч.
6. Гісторыю роварнай супольнасці распісаў намеснік старшыні «Менскага роварнага таварыства» Максім Пучынскі.
7. За зялёную ўрбаністыку і «справядлівы горад» патлумачыла Менская ўрбаністычная платформа ў асобе Ілоны Эльяшэвіч, а таксама сацыяльны антраполаг Андрэй Вазьянаў.
Слухаць падкаст «глеба, паветра, два ствалы»