Анансаваныя кінапаказы ў дворыку Азгура
- Рубрыка: УЛОЎ
- 28.05.2024
- 2730
Праект Cinemascope адкрывае сезон летніх кінапаказаў пад адкрытым небам – у дворыку Музея-майстэрні Заіра Азгура.
Праграму #shhh, як заўсёды, складае залаты фонд сусветнага кінематографа, а таксама дарагія кінаманскім сэрцам кінашэдэўры:
31.05 – «Болей дзіўна, чым у раі» (1984), Джым Джармуш;
04.06 – «Ліфт на эшафот» (1958), Луі Маль;
07.06 – «Цягнік на Дарджылінг» (2007), Уэс Андэрсан;
11.06 – «Шэрбурскія парасоны» (1964), Жак Дэмі;
14.06 – «39 прыступак» (1935), Альфрэд Хічкок;
18.06 – «Лэдзі з Шанхая» (1947), Орсан Уэлс;
21.06 – «Беражы сваю хустку, Таццяна» (1993), Акі Каўрысмякі;
25.06 – «Вакацыі пана Юло» (1953), Жак Таці;
28.06 – «Эні Хол» (1977), Вудзі Ален.
Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з субцітрамі па-руску – добрая нагода падцягнуць інгліш ці французскую на свежым паветры. Гук ідзе на бесправадныя навушнікі, якія выдаюць на месцы на час сеанса. На выпадак халоднага вечара варта захапіць цёплае адзенне і плед, але нават калі будзе дождж, кіно ўсё роўна пакажуць – толькі ўжо ў скульптурнай зале музея.
Квіткі каштуюць 10 рублёў. Набыць іх можна праз сэрвіс bezkassira.by.