Чатырнаццаты «Улоў» прапануе табе чарпак нагодаў, каб глыбока задумацца, сталовую лыжку – каб усміхнуцца і чайную – каб адчуць, што зрабіў(-ла) добрую справу. Ставім на PLAY новага Ламара і стругаем туфлі-галубы!

Твіт тыдня:

«Мансіці» павіншаваў апанента па дэрбі з перамогай над Аяксам у Лізе Еўропы. Манкуніянцы выйшлі на поле ў жалобных павязках.

Краўдфандынг тыдня:

З рэгбі ў 34mag, калі ты не ведаў(-ла), асабліва
пяшчотныя адносіны, таму мы ніяк не можам абмінуць гэты праект на
краўдфандынгавай пляцоўцы Ulej.by. Каб паехаць на сапраўдныя спаборы, DIY-клубу «Маланка» ўсяго толькі і трэба, што нейкія 2769 рублёў. Дзяўчаты самастойна сабралі каманду, рэгулярна трэнькаюцца, ніколі не паліліся ў рэкламе чыпсаў і вельмі хочуць набіць сабе сінякоў дзесьці на сонечным пляжы. А яшчэ ў іх вельмі круты мерч. Дапаможам жа? Дарэчы, прыходзь на
наш івэнт абмеркаваць, як сёння працуе беларуская талака і ці працуе наогул.
Птушка тыдня:

22 траўня ўпершыню задакументаваная рэгістрацыя арла-магільніка ў Беларусі. Чырванаспісная птушка, якая мае звычку гняздзіцца паўднёвей ад нас, прызямлілася, знясіленая, на школьным стадыёне ў аграгарадку Вішоў. Ратавалі дарагога госця ўсёй грамадой. І выратавалі!
Раней, у 1981 годзе, беларускія арнітолагі адзначалі арла-магільніка ў час улікаў, але не сфатаграфавалі птушку. Другі раз, у верасні 2014 года, вугорскую птушку зафіксавалі толькі па спадарожнікавым перадатчыку.
У выпадку, калі сустрэнеш дзіўную птушку, не лускай дзюбай, а неадкладна мэйлі на info@ptushki.org.
Кліп тыдня:

Хлопцы з Parekh & Singh жывуць у Калькуце, але на іх лонгплэі вы не пачуеце сітара ані на грам. Parekh & Singh выконваюць зефіркавы дрым-поп і выдаюцца на брытанскім індзі-лэйбле Peacefrog, які піша Nouvelle Vague, Jessica 6 і Little Dragon. Хлопцы
не парацца наконт таго, што назва іх гурта нагадвае камусьці назвы юрыдычных кантор. Да таго ж выпрасаваныя касцюмы і гальштукі выдатна ўпісваюцца ў эстэтыку іх кліпаў.
Пакуль твой любімы Уэс Андэрсан не зняў нічога новага і цябе ламае па ідэальнай сіметрыі, хуценька глядзі відэа калькуцкага дуа. Лета is coming soon!
Лук тыдня:

Жыхарка краіны-топ па дзівацтве вырабіла туфлі ў выглядзе шызакрылых галубоў. Па словах дызайнеркі, яна заўсёды любіла абутак на высокім абцасе, але хвалявалася, што гук такога абутку непакоіць галоўных гарадскіх засранцаў. Кіёта Охата вырашыла дзейнічаць рашуча і ператварыла свае шузы ў галубоў.
Туфлі-птушкі ўкацілі шматлікім інэт-карыстальнікам так, што яны пытаюцца ў аўтаркі, як набыць сабе пару. У Беларусі заўсёды крызіс, таму мы прапануем табе зрабіць такія туфлі самастойна, а для поўнай мімікрыі спампаваць наш фірмовы курлы-стыкерпак для Telegram, калі ты чамусьці да гэтага часу яшчэ не.
Уцечка тыдня:

На гэтым тыдні інтэрнэт бурліў на прадмет унутраных дакументаў Фэйсбука, што тычацца мадэрацыі. Як гэты top secret трапіў у лапы журналістаў
The Guardian – таксама top secret.
Рэклама тыдня:

Каб праштурхнуць у народ новыя дзвесцікроначкі, нарвежскі банк звярнуўся па дапамогу да комікаў. Натхніўшыся заўсёды актуальнай тэмай бабла, рудыя барадачы зляпілі энергічнае музыкальнае відэа пра ператварэнне траскі ў грошы. У невялічкім камэа зняўся нават кіраўнік банка Эйстэйн Олсэн! Шкада, што ў нас падчас дэнамінацыі Пракаповіч і пераемнікі не скачуць дзе-небудзь у дэкарацыях Камянецкай вежы...
Цытата тыдня:

«Я цвёрда перакананы, што нам варта ўжо зараз прыступіць да пошукаў альтэрнатыўнай планеты для пражывання».
Улоў збіралі Zamandarin і Sheeborshee