Распачынаецца KinoChronics – анлайн-фестываль дакументальнага кіно
- Рубрыка: УЛОЎ
- 10.03.2021
- 3608
Першы кінафестываль KinoChronics, які Беларуская Праваабарончая Школа ладзіць разам з Human Rights House Belgrade, «Дом прав человека – Воронеж», Human Rights House Yerevan і Human Rights House in Chernihiv, пройдзе анлайн з 12 па 14 сакавіка.
У праграме будуць прадстаўленыя 11 дакументальных фільмаў з усяго свету, а таксама дзве міжнародныя інтэрнэт-дыскусіі з моладдзю з Сербіі, Арменіі, Беларусі, Расіі і Украіны. Нічога made in Belarus не плануецца, але можна, напрыклад, падглядзець за працай шведскай міністаркі замежных спраў («Феміністр»), ацаніць абсурдныя наступствы папулістычнай палітыкі («Памежнае загароджванне»), уразіцца дзейнасцю былых сэкс-работніц Амстэрдама, якія арганізавалі свой незалежны прафсаюз («Знаёмцеся з Фокенамі»), і яшчэ раз пераканацца ў думцы, што таталітарны рэжым раней ці пазней прайграе («Дыска і атамная вайна»).
Усе фільмы пасуюць для шырокай аўдыторыі і даступныя для бясплатнага прагляду на працягу ўсяго фестывалю.