34 Media Days: талака па-беларуску

  • 05.06.2017
  • Аўтар: 34mag
  • 13870

 

Збор сродкаў на выданне кніжак і фільмаў, журналісцкія расследаванні, дапамога жывёлам і хворым людзям – калі б нам даверылі выбраць самы знакавы грамадскі дзвіж у Беларусі за апошні год, мы б адзначылі краўдфандынг ды іншыя новыя формы традыцыйнай талакі. Разам з журналістамі, філосафамі і кіраўнікамі платформ для падтрымкі праектаў запрашаем цябе абмеркаваць, што такое талака ў эпоху новых медыя.

 

34 Media Days – гэта івэнты ад рэдакцыі, на якіх менчукі і госці сталіцы збіраюцца, каб паслухаць класных спікераў ды абмеркаваць гарачую медыйную тэму. Дыскусія на тэму «Як працуе талака ў эпоху новых медыя?» адбудзецца ў чацвер, 8 чэрвеня.

 

 

 

 

34 Media Days vol. IV

За мінулы год-паўтара Беларусь перажывала недахоп сонечных дзён ды не самыя спрыяльныя эканамічныя абставіны, а ў нашым асяроддзі здарылася шмат маленькіх, але важных перамог.

Беларусы і беларускі паспяхова збіралі грошы на выданне кніжак і музычных альбомаў, літаральна за дзень скінуліся на ўдзел Віталя Гуркова ў Чэмпіянаце свету па муай-тай (ды амаль адправілі яго туды), падтрымалі журналісцкія расследаванні «Нашай Нівы», дапамаглі вялікай колькасці сацыяльна важных праектаў не толькі фінансава, але і ўласнымі ўменнямі.

Вядома, немагчыма прайсці міма і не згадаць галавакружную гісторыю поспеху часопіса «Имена», які, зрэшты, толькі пачынае набіраць сваю моц. І ўсе гэтыя прыклады – толькі частка доўгага спіса дасягненняў супольнасці. Мы зразумелі, што дзеля канкрэтнай мэты – крок за крокам – мы хочам і можам аб’ядноўваць намаганні.

Што такое талака для сучаснай беларускай супольнасці? У якіх формах яна працуе ў эпоху влогераў і бесперапыннага доступу да навінаў і мэсэнджараў? Ці галасаванне рублём за той ці іншы праект замяняе нам паход з бюлетэнем да урны? Ці можа «лакальная» талака перайсці на вышэйшы ўзровень і змяніць, напрыклад, спосаб размеркавання падаткаў? Тэма сустрэчы – «Як працуе талака ў эпоху новых медыя?».

Запрашаем абмеркаваць у коле экспертаў, у дасягненні якіх мэтаў можа дапамагчы краўдфандынг. Разам пагаворым пра неабходныя складнікі паспяховага праекта, ці то запуск уласнай лініі адзення, ці адкрыццё інклюзіўнай спартыўнай пляцоўкі.  

Напэўна, ты таксама задумваешся папрасіць суайчыннікаў пра падтрымку сваёй ідэі. Гэты івэнт дапаможа табе зразумець, як набраць ветру ў ветразі ды прыступіць да рэалізацыі.

 

Падзея пройдзе ў фармаце ток-шоу – спярша госці падзеляцца сваімі думкамі на згаданую тэму, пасля чаго пачнецца адкрытая дыскусія з удзелам мадэратаркі і слухачы атрымаюць магчымасць задаць свае пытанні.

Запрашаем усіх, хто хацеў бы даведацца, якія формы талакі і краўдфандынгу працуюць у Беларусі, у чым сакрэт поспеху праектаў. Падзея будзе карысная і тым, хто толькі задумваецца пра запуск уласнага праекта.

 

 

 

Спікеры

Вольга Шпарага – філосафка, выкладчыца ECLAB

 

Іван Ведэнін – сузаснавальнік платформы Talaka

 

Дар’я Царык – журналістка часопіса «Имена»

Дзе і калі?

8 чэрвеня а 19-й

Культцэнтр «Корпус» (Менск, пр. Машэрава 9, корпус 8)

Уваход вольны

 

 

Далучайся да падзеі ў Facebook, каб не забыцца на дату і месца сустрэчы.

Глядзі, як гэта было: vol. I, vol. II і vol. III.

Iлюстрацыя by Sheeborshee

 


КАМЕНТАРЫ (1)

Алексей
Алексей | 17.06.2017 19:20

Парижская климатическая конференция: на Западном фронте без перемен.

streithahn
9 декабря, 2015

Я всё ждал, когда в новостях с глобального междусобойчика "из-
бранных", скучковавшихся в Париже под предлогом выработки междуна-
родного договора о защите глобального климата, прозвучат вот эти
волшебные слова: 1) "деавтомобилизация", 2) "депопулирование".
Не прозвучали.

* * *

Забавным в этой парижской показухе был выпуск на сцену миллиар-
дера Арнольда Шварцнеггера, который тоже к чему-то там призывал
по поводу защиты климата -- вместо того, чтобы просто начать с
себя: хотя бы переселиться в хибарку попроще -- типа моей -- и
перестать пользоваться личным автомобилем (клепать лишнее населе-
ние он, полагаю, так или иначе уже перестал, хотя мог бы "завя-
зать" с этим и пораньше).

* * *

Соль левацких заклинаний по поводу "перехода на возобновляемые
источники энергии": в образе жизни ничего менять не надо, а надо
менять только способы его энергетического обеспечения. То есть,
глобальный плебс якобы не плох в своём стремлении всё более раз-
множаться в "бедных" странах и всё более удовлетворять свои псев-
допотребности в "богатых", а плохи правительства и корпорации,
которые не в состоянии обеспечить плебсу всё это безвредными для
биосферы способами -- в условиях, когда проблемы нарастают, а
левачьё абсурдит массовые мозги, заглушает голоса рационалистов и
путается под ногами у старающихся делать нужные вещи.

0 0