

Намінацыя:
«Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы мастацтва»

Праект «Ідэальная вулічная прастора»
Праект «Ідэальная вулічная прастора» ад майстэрні «ШЦ architects» – ідэал, які маладыя архітэктары ўвасобілі ў публічнай прасторы. «Ідэальны хмарачос» з’явіўся на лужку ў канцы Кастрычніцкай у межах фестывалю Vulica Brasil. Вядома, ён не ідэальны і не хмарачос – гэта, хутчэй, такая самаіронія архітэктараў. У драўляным каворкінгу на адкрытым паветры ёсць невялікі гародзік, барная стойка і паліцы для буккросінгу. Ад сонечных батарэй тут можна падзарадзіць гаджэты: ёсць нават спецыяльныя раздымы. Ну што, хіба гэта не ідэальная вулічная прастора?
Намінацыя:
«Адукацыйная моладзевая ініцыятыва/праект»

Праграма Youth Work Pool ад «Фіяльты»
«Пул моладзевай працы» – гэта курс, распрацаваны «Фіяльтай» для актывістаў і актывістак, якія працуюць з моладдзю і хочуць коўчыць моладзевыя ініцыятывы далей і лепей. Трэнеркі – Марына Корж, Юлія Станкевіч, Ганна Агеева, Святлана Зінкевіч і Вольга Аполька. Выпускны вечар курса прайшоў без бальных сукенак і вальсаў – у сапраўдным басейне. Ты ўжо заўважыў(-ла) гульню словаў? Pool – гэта «басейн» па-англійску. Праўда, кажуць, што даведка ў басейн такі была патрэбная.
Намінацыя:
«Рэгіянальная моладзевая ініцыятыва/праект»

Жывая Бібліятэка ў Віцебску
Жывая Бібліятэка ў Віцебску – гэта дачка вялікага праекта Жывая Бібліятэка, пра які не чуў(-ла) толькі той(тая), хто зусім у танку. Тут няма кніг у традыцыйным разуменні гэтага слова. Замест іх самі людзі дзеляцца ўласнымі гісторыямі і досведам, які можа змяніць чыйсьці мікракосм. Праект пазбаўляе ад пекла забабонаў у адносінах да Іншага і вучыць эмпатыі.
Ініцыятыву ў Віцебску падхапілі Вольга Яфрэмава і Юлія Буевіч. Мерапрыемствы рэгулярна праходзяць у бітлз-клубе «Чердачок» з перыядычнасцю раз на паўтара месяца. Над івэнтам працуе каманда з 10 чалавек, які наведвае ў сярэднім каля 80 чалавек.
Намінацыя:
«Экалагічная моладзевая ініцыятыва/праект»

Кампанія «My cup, please!»
Кампанія супраць аднаразовых кубачкаў «My cup, please!» разгарнулася гэтым летам. Распачалі яе выпускніцы моладзевага адукацыйнага цэнтра «Экастарт» пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў і таварыства «Зялёная сетка». Стварылі нават адмысловую мапу з пазнакамі, дзе дакладна наліюць напой у твой кубак, бо санітарныя нормы гэтага не забараняюць.
Забіраючы ўзнагароду, арганізатаркі папрасілі прабачэння ва ўсіх, каму дакаралі ўвесь апошні час. «І помніце: папяровыя кубачкі немагчыма або складана перапрацаваць, і для эколагаў гэта сапраўдная катастрофа», – заўважыла Анора Лангар, экаактывістка і адна з ініцыятарак кампаніі. Ну а мы зрабілі глыток з крыштальнага фужэра.
Намінацыя:
«Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы правоў чалавека»

Community Centre для падтрымкі ЛГБТК+ ды іх блізкіх
Community Centre дапамагае ЛГБТК+ людзям і іх блізкім. Тут могуць аказаць юрыдычную і псіхалагічную падтрымку. Каманда ладзіць выставы, адукацыйныя івэнты, гульнятэкі Queerspace, семінары, трэнінгі і квір-фестываль DOTYK. Па прыз на сцэну ад ініцыятывы выйшла менеджарка Community Centre, гендарная даследчыца, стваральніца форум-тэатра для анкалагічных пацыентаў і майстрыца на ўсе рукі Алена Агарэлышава.
Намінацыя:
«Прыз глядацкіх сімпатый»

Культурны цэнтр «Корпус»
У гэтай намінацыі прыз дастаўся «Корпусу», бо хто яшчэ любіць цябе, цябе і цябе – словам, усіх? «Корпус» ладзіць крутыя выставы, канцэрты на любы густ, барахолкі, калядныя маркеты і нават коўзанку зрабіў – усё знойдзеш тут!
«Калі б мы не атрымалі гэты прыз, то мы ўсё адно яго б атрымалі», – cказаў заснавальнік «Корпуса» Саша Багданаў падчас уручэння ўзнагароды і прадэманстраваў ключы ад будынка.
Намінацыя:
«Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва»

Сацыяльнае прадпрыемства «Лабараторыя друку»
Невялічкая прыватная фірма аказвае паслугі ксеракопіі, сканавання і друку фотаздымкаў на дакументы. Сярод сотні падобных кантор гэтую вылучае тое, што здымаюць, скануюць дакументы і робяць фотаздымкі тут людзі з інваліднасцю. Гэта сумесны праект прадпрыемства «Каштоўны капітал» і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна.
Зміцер Клімковіч, дырэктар «Каштоўнага капіталу», кажа, што загарэўся ідэяй стварыць працоўныя месцы для людзей з інваліднасцю, каб яны маглі без праблем сацыялізавацца і адаптавацца. Кошты на паслугі тут вельмі даступныя, бо на арэнду памяшкання дзяржава дае льготы. Карацей, рабяты няхіла ўплываюць на баланс белага і плануюць не спыняцца далей.
Культурны цэнтр «Корпус» святкуе першы год перараджэння. Расказваем, як уладкаваная гэтая арт-лабараторыя.
Электронны подых беларускай архаічнай музыкі – праект Shuma – у свежым выпуску Minsk Music Sessions. Струмністыя спевы, карагоды чаек, краявіды Шабаноў – хутчэй цісні на play!
The long interview with the music promoter, founder of Estonian showcase festival Tallinn Music Week Helen Sildna.
Прэзентаваць фільм едзе рэжысёрка Сымона Костава.
Агеньчык, што распаляе любоў да беларускай культуры.
Глядзі відэа добрага настрою.
Унутранае і знешняе падарожжа.