Papa Bo Selektah зладзіў вулічны сэт у Познані

Papa Bo Selektah зладзіў вулічны сэт у Познані

Беларускі дыджэй і прадзюсар Papa Bo Selektah прайшоўся цэнтральнымі вуліцамі Познані з энергічным паўгадзінным сэтам.

 

Маршрут невыпадковы: ён падсвечвае беларускую прысутнасць у польскім горадзе. Першыя біты гучаць каля Fundacja KUT, далей шлях ляжыць праз Barak Kultury і Plac Wolności, завяршаецца рухомая дыскатэка каля бара My pod Sceną, дзе выступалі шматлікія артысты, якіх ты любіш (6 лістапада там будзе спяваць Palina). Кожны пункт маршруту – месца, звязанае з беларускім кантэкстам ці адкрытае да супрацы з нашай супольнасцю.

 

 

Аднаўляючы серыю сваіх вулічных DJ-сэтаў, Papa Bo Selektah імкнецца паказаць, што «беларуская культура працягвае гучаць і развівацца там, дзе ёсць людзі, гатовыя слухаць і спрыяць адно аднаму». Фармат відэа-дыджэй-сэтаў часта падсвятляе канкрэтныя лакацыі (вось, напрыклад, Ólafur Arnalds разам са сваім бэндам падсвятляе чароўную прыгажосць Ісландыі). У выпадку перформансаў Papa Bo Selektah сэнс яшчэ і ў тым, каб кантактаваць з аўдыторыяй: горад, выпадковыя мінакі і музычны арт выступаюць тут сутворцамі.

Ян Папкоў: «На любую музыку ёсць слухач, трэба проста да яго дакрануцца»

Ян Папкоў: «На любую музыку ёсць слухач, трэба проста да яго дакрануцца»

Пра сакрэты папулярнасці, Varušniak, шчырасць і прамоўтарскую чуйку.

Мікс народных спеваў і псіхадэлу: у Syndrom Samazvanca – новы альбом

Мікс народных спеваў і псіхадэлу: у Syndrom Samazvanca – новы альбом

Савецкія сінты, міфічны Талачын і girl power гімн.

Прэм’ера кліпа: музыкі Polyn узіраюцца ў будучыню з плошчы Перамогі і каляднага кірмашу

Прэм’ера кліпа: музыкі Polyn узіраюцца ў будучыню з плошчы Перамогі і каляднага кірмашу

«Можа, і не будзе аднаго на ўсіх апакаліпсісу».

Дзе паслухаць жывую беларускую музыку ў 2025 годзе? (абнаўляецца)

Дзе паслухаць жывую беларускую музыку ў 2025 годзе? (абнаўляецца)

Па ўсім свеце.

Беларускія музычныя вынікі 2024 года

Беларускія музычныя вынікі 2024 года

Новыя імёны, сусветныя поспехі і найлепшыя сёлетнія рэлізы.

Ад «Салюту» да світання: менскі клубны рух другой паловы 1990-х

Ад «Салюту» да світання: менскі клубны рух другой паловы 1990-х

Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.

Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Тэматычныя медыя і першыя лэйблы.

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Імёны, праекты, альбомы.

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

О кринжовых концертах, поисках своего «Вудстока» и иронии как броне перед критикой.