У сёмай серыі шоу Minsk Music Sessions нашыя відэакантрыбутары забіраюцца на дах завадскога будынка ў Шабанах, каб зняць цуд, які нараджаецца ў песнях электронна-паганскага праекту Shuma.
Minsk Music Sessions – гэта відэапраект інтэрнэт-часопіса 34mag.net, які мы робім пры падтрымцы velcom. Усё лета на вуліцах горада мы здымаем live-выступы актуальных артыстаў – і паказваем іх табе.
Сёння на экране – музыкі з гурта Šuma выконваюць песню «Na Hranoj Niadzielie» з новага альбома Sonca. Магічныя спевы вакалістак леглі яркім кантрастам на прамысловы ландшафт завадской забудовы, а чайкі быццам з чыстай цікаўнасці пагадзіліся паўдзельнічаць у здымках кліпа. Лакацыя – дах LSTR-будынка ў Шабанах.
Дарэчы, жывы выступ Shuma на адкрытым паветры можна будзе паслухаць у дворыку El Pushka і BeerCap у гэтую суботу, 30 ліпеня. Поўную праграму вечара глядзі тут.
Партнёр праекту Minsk Music Sessions –
Звярні ўвагу, што нядаўна velcom запусціў новы моладзевы тарыфны план – «У тваім рытме». Адна з цікавых асаблівасцей гэтай прапановы – магчымасць слухаць музыку ў прэміум-акаўнце сэрвісу Zvooq без абмежаванняў і без аплаты мабільнага трафіка. Іншыя перавагі новага тарыфу знойдзеш тут.
Глядзі папярэднія часткі Minsk Music Sessions!
P.S. Прапаноўваем табе стаць неад’емнай часткай нашага шоу! Здымі ўласнае музычнае відэа любога фармату на вуліцах сталіцы, апублікуй яго ў Instagram ці Facebook з хэштэгам #minskmusicsessions – самаму крутому аўтару мы бясплатна здымем live-кліп!
Пяты выпуск Minsk Music Sessions: у дэкарацыях ціхай Асмалоўкі пасталелы гурт Akute выконвае песню «Калі б я застаўся з табой».
Нечаканчык – новая серыя Minsk Music Sessions! Электронны спявак Yashar Gasanov грае жыўцом у сценах Нацыянальнага мастацкага музея.
Другая серыя праекту Minsk Music Sessions. На гэты раз оду Менску чытае беларуская хіп-хоп глыба Murovei.
Натхняліся творчасцю Лінча.
«Сапраўднае чалавечае будзе шанавацца нашмат больш».
КАМЕНТАРЫ (3)
О май, гэта супер проста
Годна!
Цудоўна! Зь вялікім задавальненьнем паглядзеў два разы запар)))