Падагульняем музычныя вынікі гэтага года. Раённыя пацаны, рэцэпты для разбітага сэрца, вандроўкі да свайго ўзлеска – мы падабралі 16 беларускіх кліпаў гэтага года, якімі ганарымся і раім паказваць сваім сябрам.
Brutto – «Середні Віки»
Блудныя (не па сваёй волі) сыны Беларусі, гурт Brutto ў 2016-м запісаў некалькі музычных відэа: лірычна сялянскае «12 обезьян», пасыфісцкае «Черный обелиск» і зусім нядаўна «Чайку» – пра герояў будучыні. Але сапраўдным шэдэўрам стаў кліп (як і песня) «Середні Віки» на словы ўкраінскага пісьменніка Сяргея Жадана. Закідванне камянямі багародзіцы на раёне, анёлы смерці на скейтбордзе, акультныя рытуалы ў заброшках – не так ужо і цяжка такое ўявіць у сучасным свеце. Рэжысёркаю кліпу стала ўкраінка Ганна Бурачкова, вядомая кліпамі для Onuka, Pianoboy і навамоднага Constantine.
Макс Корж – «Стилево»
Хоць самы нашумелы кліп Каржа сёлета – «Слово пацана», але нам больш падабаецца «Стилево». Ён працягвае паэтызаваць пацанскую эстэтыку: спальнікі ў кадрах, хлопцы з дзяўчатамі на спартыўках, тусы і сяброўства да апошняй ніткі. Але цікавая тут менавіта музыка. Макс як першакласны поп-праект актыўна ўсмоктвае ў сябе навакольныя тэндэнцыі: калі ў «Слове пацана» былі барыкадныя ляпісныя трубы і лайтовая gabba, то ў «Стилево» – чарговая хваля grime, якая захліснула менскія тусоўкі ў гэтым годзе.
«Петля пристрастия» – «Груз»
Сакавіцкі баевічок ад «Петли пристрастия» таксама паказвае беларускую рэчаіснасць, але больш звычайную, у якой жывуць мільёны сем’яў, застыўшы ў акамянелым гаўне. Але ўнутры мы ўсе не такія – гэта ўсё праз рэчаіснасць. Глядзі акустычную лайв-версію ў праекце Minsk Music Sessions.
Лявон Вольскі – «Цёплае мінулае»
Кранальная рэтраспектыва асабістых фотаздымкаў Вольскага: з часоў дзяцінства і да сённяшніх дзён. Гэтым кліпам ён выказвае ўвесь боль ад страты жонкі Ганны Вольскай і адначасова адпускае цёплае мінулае, якое толькі ў снах і вяртаецца, каб адарыць сумнаю настальгічнаю ўсмешкай.
Mustelide – Opushka
Сёлета Mustelide проста фантанавала творчымі здабыткамі: у красавіку выпусціла другі альбом, зняла чатыры кліпы, у тым ліку на Rahat Lukum і лайв на Opushka, з’ездзіла на буйны шоукейс-фестываль Reeperbahn Festival. Ейны праект паволі мацнее і развіваецца і хутка можа стаць паўнавартасным беларускім электронным экспартам (магчыма, у гэты час Mustelide якраз пакуе валізы перад наступным музычным трыпам).
Блэкі з Бангі – Rock'n'Roll
Рэжысёрам папярэдняга кліпу стаў G Man. Як і гэтага. Як і кліпу на трэк Скрыптаніта і Фараона «Твоя сука». Кліп менскага рэпера Блэкі з Бангі распавядае пра рэаліі сучаснага рок-н-рольшчыка: бухло, нарката, тусоўкі – усё, як і ў 60-я, але пад іншы біт. Дарэчы, кажуць, што ў прадакшн укладзеныя немалыя сродкі, ды і, сапраўды, выглядае ўсё вельмі якасна і з амерыканскаю карцінкай.
Dirty Owl – Aist live
Кліп на трэк менскага электроншчыка Dirty Owl, які жыўцом запісаў гукі вытворчых цэхаў «Мотавела» і згарнуў іх у атмасферны саўндтрэк. Атрымаўся «Aist Live».
IOWA – «Три дня холода»
Адзін з самых папулярных беларускіх поп-праектаў, які пры гэтым не губляе аўтарскага падыходу, у лютым 2016-га выпусціў баладу «Три дня холода» пра першыя тры дні душэўных пакутаў гераіні, якую кінуў каханы. Усім, хто трапіў у такую сітуёвіну, прысвячаецца!
Вова Броўкін – «Сдохнуть от нервов»
Яшчэ адная песня пра разбітае каханне. Вова Броўкін – любоў нашая! Насамрэч, без гэтага кліпу не было б гэтай падборкі. Фаварыт-2016!
Murovei – «Лучший друг»
Шчыры аповед пра найлепшага сябра. У кліпе, у першую чаргу, уражвае міміка Муры, ну і як заўжды – ягоны якасны музычны прадакшн.
Бакей – vi+ik
Адкрыццё гэтай восені – Бакіч aka Бакей. Хлопец выконвае трохі неардынарны хіп-хоп пад моднае хаўс-музло, а кліп проста-такі стракаціць калектыўнымі культурнымі артэфактамі: «Старая келья» ў пакетах, «Черный знахарь» у бутэльках, Galaxy-малышка ў абдымках. І ўсё гэта падаецца ў свежай, нейкай іншай плоскаці. Раім да прагляду!
Shuma – Rano Rano
Ф’юча-фолкавы праект Shuma выпусціў у траўні песню пра русалак, акурат перад русальным тыднем, калі лепей у лес ці ў поле не совацца – заказытаюць да смерці. Такая ж і песня: хвалюючая, з лёгкім неспакоем, але, напэўна, гэтак і патрэбна, калі цябе ў лесе чакае гвалтаўніца з луской да пупа.
Saferone – «Кто этот МС»
А вось мы дабраліся і да непрыхарошанага менскага грайму. Кліп паўстаў як калабарацыя паміж рэперам Saferone і клубнаю тусоўкай «Бассота», якая муціць вечарыны Bruuud, куды якраз і прыходзяць пабатліцца рэперы пад граймавыя біты. Глядзі, дарэчы, якія ў відэа гіфкі атрымаліся!
Tom and Trey – «Фамилия»
Супольны праект Тома Нэйва і Спікер Трэя з Маладзечна. Апроч усяго, цікавы тым, што цяпер адзін хлопец жыве ў Санта- Фэ, другі – у Дубаі. Але гэта не перашкаджае ім валіць якасны флоў з унікальным падыходам як да музыкі, гэтак і да відэа.
RasKar & Addis Abeba – «Бомбоклад»
Сонейка нашай падборкі – уваскрэслы культавы рэгі-гурт Addis Abeba – ужо паспела запісаць разам з такою ж культаваю персонай – Raskar’ам – новую песню «Бомбоклад» і зняць на яе кліп. Дзвіжовы дэнсхол пра неадступны Вавілон і яго крывыя сцежкі.
Zabava – «Запах»
На салодкае! Маладзечанская фолк-выканаўца Zabava са сваім дэбютным відэа пра пах як пакінутае адчуванне чагосьці вельмі прыцягальнага, але недасяжнага. Дарэчы, песня нарадзілася пад гітарную мелодыю, якую сыграў Murovei, ейны сябра. Вось як!
Падборка кліпаў, якія здзіўляюць, раздражняюць, смешаць або ад якіх проста зносіць дах.
Прэм’ера мультыкультурнага гімна ўсім фэйкавым брэндам ад ізраільскіх хардстайл-фрыкаў Orgonite. Глядзі на сваім новенькім iPhonne.
Прэзентуем другое відэа і сінгл менскай каманды The Glitchhh – выбуховай калабарацыі музыкаў з берасцейскім андэрдогам Воўкам Плюмбумам.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
КАМЕНТАРЫ (9)
пардон, вот так:
Musteide - Spi https://www.youtube.com/watch?v=GTEInYtIvWU
вова бровкин? фаворит, вы серьезно? это даже в прикол не прикольно.
The Glitchhh - Trap как можно было не включить?? https://www.youtube.com/watch?v=KOI5olaNWGo
Weed & Dolphins - Mortal Kola https://www.youtube.com/watch?v=yR8ouFuYe00
The Bangalors - Way https://www.youtube.com/watch?v=RMxh793L8bE
Mustelide - Spi spi mustelide
Норковые Пелёнки - да да да. Этот клип должен быть здесь, обязательно! https://www.youtube.com/watch?v=GZMr8o9qVD8
Забыли фаворита https://vimeo.com/173081255
Очень зря упустили 2016го года клип Senary, по качеству не уступает вышеупомянутым:
https://www.youtube.com/watch?v=CiJ7softiMs
but what i mostly enjoy here is this glittering background
Мне кажется, что на этот клип вообще очень зря не обращают внимания:
https://www.youtube.com/watch?v=s_tj7oElAEw
Беларусская группа, клип вышел в 2016
вы незаслуженно забыли Железного человека Кассиопеи! специально проверила - клип 2016-ого.
Железного Дровосека не забудешь, но не судьба в этот раз)