Мафіёзныя разборкі, палёты ў космас, фантасмагорыі сну – склалі спіс анімацыйных кліпаў, пасля якіх пачынаеш бачыць свет у трохі змененым псіхічным стане. Вось што трэба адпраўляць касмічнымі пасланнямі ад чалавецтва.
Chad VanGaalen – Molten Light
Нельга не згадаць такога дзіўнага і рознабакова таленавітага тыпа, як Chad VanGaalen. Гадамі ён сядзіць у сваім старым доме і малюе стромныя кліпы для сваіх змрочных песень.
Concorde – Sons
Нікому не вядомая французская нью-ўэйв поп-група прымушае перажыць магутны саспіенс разам з галоўнай гераіняй кліпа. Гісторыя хворых падлеткавых комплексаў выканана ў стылёвай ч/б графіцы а-ля Джоні Нэгрон.
Stuck In The Sound – Let's Go
Бадзёрыя французы Stuck In The Sound выбралі графон у стылі paint для троххвіліннай сагі пра матывацыю, мары, космас і расчараванне. Здораўскі сюжэт і bromantic хэпі-энд.
Birdy Nam Nam – The Parachute Ending
Міжгалактычныя муткі ў ЛСД-шнай фантазіі Birdy Nam Nam. Кідаем у спіс таму, што вельмі ўжо захацелася пераслухаць гэты ашаламляльны трэк.
Copycat Club – Ganz Berlin
Нейкая ружовая херня, якая ліецца з вачэй мужыкоў у кацялках на мапу Берліна, захоплівае горад у рэале. Што толькі ні прысніцца, пакуль едзеш на першай ранішняй электрычцы S-bahn.
Moderat – Bad Kingdom
Падзеі ў сінглавым кліпе Moderat разгортваюцца ў моўшн-коміксавым стылі. Падаецца, што тут распавядаецца гісторыя адной сям’і з глыбокімі мафіёзнымі каранямі, хаця мастакі з Pfadfinderei кажуць, што гэта гісторыя пра абстрактнага чалавека, які хоча збегчы ад мілітарысцкай несправядлівай сістэмы, у якой ён нарадзіўся. Ху ноўз!
Raffertie – Last Train Home
Toybloіd – If You Dare
Індзі-графіка пад бадзёры жаночы панк-рок. Такі яркі і стылёвы. Можа, нам жылося б прасцей, калі б такіх кліпаў было паболей.
Bonus: Radiohead – Creep
Куды ж без Radiohead напрыканцы вечарынкі?
Навошта пра сэкс казаць, калі можна паказаць? Не хвалюйся, гэта ўсяго толькі падборка sexy відэа, але 16+.
Прэзентуем другое відэа і сінгл менскай каманды The Glitchhh – выбуховай калабарацыі музыкаў з берасцейскім андэрдогам Воўкам Плюмбумам.
Дзясятка адборных міні-фільмаў, замаскіраваных пад кліпы, – з сюжэтам, хвацкай акторскай ігрой і часта нечаканай канцоўкай.
Топ-10 самых смачных відэакліпаў, што лашчылі нашы вочкі летам 2016-га.
Ад продажу першых вырабаў – да ўдзелу ў галоўных біенале.
Новыя выклікі ад ШІ-навінак і карысных платформ.
«Дыскатэка для самотнага сацыяпатычнага нарцыса з заніжаным эга».
КАМЕНТАРЫ (2)
Дадам яшчэ пару ў тэму:
Dark Tranquillity - Iridium https://youtu.be/vzVDt1xYFsM
Kvelertak - Evig Vandrar https://youtu.be/bwTrwd8LQlM
Как же нет Queens of the stone age с их короткометражными роликами к последнему альбому?:(