Сёння ў падборцы – кліпы, якія бліжэй па духу еўрапейскаму кіно, чым музычнай індустрыі. У троххвілінным адрэзку часу яны звычайна месцяць сюжэт і гісторыю, якую можна было разгарнуць на поўнаметражны фільм. Знятыя гэтыя працы без асаблівай графікі і спецэфектаў, але карцінка ў іх жывая і сакавітая, а ў прыярытэце стваральнікаў – складаная колеракарэкцыя і прыгожыя планы. А выбраныя акторы – наогул асобная песня! Не бойся чытаць апісанні – у нас амаль атрымалася абысціся без спойлераў.
AudioOpera – Forever
Утапічная 2-хвілінная казка пра нейкую цудадзейную працэдуру пад назвай «Forever». І музыка ад канадскага артыста AudioOpera трапляе настолькі ў тэму, што хочацца трохі папакутваць ад роспачы. І здабыць у канцы сяброў і спакой.
Pup – Sleep in the Heat
Для 14-гадовага Фіна Вульфарда, паўнавартаснай зоркі серыяла Stranger Things, кліп Sleep in the Heat – гэта працяг сагі з канадскімі панкамі Pup. Многія медыя вызначылі гэты кліп як працу года. У 3:40 часу закладзена гісторыя зусім маладых хлопцаў: пра сяброўства, панк-рок і самаахвяраванне. Работа прысвечана памерламу гадаванцу саліста гурта – хамелеону.
Beyond the Wizards Sleeve – Black Crow
Дзіўная і жорсткая гісторыя пра канкурэнцыю дзвюх юных тэнісістак. У якой, як і ў любой казцы, пакутуе непакорлівы бок.
Cold Specks – Neuroplasticity
Кранальны міні-фільм пра пошукі зніклай дзяўчыны пад ашаламляльную музыку. Проста-такі хайлі рэкамендэд да прагляду.
Getter ft. Oliver Tree – Forget It
А вось і хорар-гісторыя пра тое, што не ўсё можна паправіць і прывесці зноў да ладу. Але можна, вядома, паспрабаваць...
Yeah Yeah Yeahs – Sacrilege
Гэты кліп – быццам маленькае кіно, якое мы ўсе так любім. Саспенс трымае да апошняй секунды. Прыемная пратаганістка Лілі Коўл, шмат прыгожых пікантных сцэн і сюжэт, які развіваецца задам наперад. Усё тут добра.
Massive Attack – Live With Me
Yung Lean – Miami Ultras
Складана зразумець, што менавіта адбываецца ў кадры ў сэдбоя Yung Lean. Атмасфера восеньскай дэпрэсіўнай беларускай глыбінкі (так-так, як жа лішні раз не згадаць, што шведскі самародак быў народжаны ў Беларусі) і начнога кашмару.
Rhye – The Fall
Сумная і вельмі прыгожая гісторыя мужчыны, які адмаўляецца пагаджацца з узростам.
Blood Orange – I'm Sorry We Lied
Нягледзячы на тое, што Blood Orange (ён жа – Dev Hynes) за 4 гады выпусціў шмат іншых выдатных кліпаў, на званне самага кінематаграфічнага падыходзіць гэтая вераломная гісторыя пра наіўнасць чарнаскурага мотагоншчыка.
9 парадаў ад знакамітых артыстаў, як зняць кліп ледзь не з нулявым бюджэтам.
Што яшчэ, акрамя Gorillaz? Збіраем спіс кліпаў з анімацыяй, якія страсянуць твой папярэдні візуальны экспірыенс.
Падборка кліпаў, якія здзіўляюць, раздражняюць, смешаць або ад якіх проста зносіць дах.
Выбралі 5 беларускіх віджэяў, каб на іхным прыкладзе разабрацца, чым займаюцца людзі гэтай прафесіі.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.