Нарэшце настаюць часы, калі кожны можа стварыць свой уласны брэнд адзення і фарсіць у ім in da hood. Так рабілі бутлегеры ў паслясаўковых 90-х – цяпер твая чарга. Прадстаўляем тваёй увазе новы кліп ізраільскіх культурных крэшараў – хардстайл-гурта Orgonite – пра тое, як стварыць свой брэнд і «падсадзіць» на яго ўвесь раён, у тым ліку і тваю бабулю.
Ян нарадзіўся ў Гомелі, а Вадзім – у Баку. Калі хлопцам было па 5-6 гадоў, разам з бацькамі яны пераехалі ў невялічкі горад Ака на поўначы Ізраіля. Пра клэш культур на Блізкім Усходзе, які ва ўсю папёр ужо ў першым відосе Orgonite, яны ведаюць не па чутках. У Ацы, як і амаль паўсюль у краіне, у адным раёне разам жывуць рэпатрыянты з былога саўка, арабы, мясцовыя габрэі, мараканцы, эфіопы і аманцы.
«Яшчэ 15 год таму ніхто б не зразумеў гэтага прыколу, – кажа Вадзім. – Культуры яшчэ не былі так перамяшаныя. Калі мы хадзілі ў школу, то ўсе тусаваліся паасобку. А цяпер у маёй маці дома ў лядоўні разам стаяць грэчка і тхіна з хумусам. Калі мы расказваем знаёмым, што грэчка – гэта такая савецкая тхіна, самая папулярная страва на постсавецкай прасторы, усе пачынаюць урубацца. Мясцовыя, у сваю чаргу, любяць зайсці ў рускія крамы, каб пакаштаваць каўбасы ці салёных агуркоў. Такім чынам, мы ў Orgonite адкрываем людзям адну з частак нашага культурнага бэкграўнду».
Orgonite замяшаны на dubstep, trap, hardstyle і edm, але хлопцы ўсё адно ставяцца да яго як да рок-гурта, а на сваю музыку глядзяць як на сучасны электронны рок. Яны працягваюць моду на лакальны рэп-рэйв, якую распачалі калісьці Die Antwoord, а на постсавецкай прасторы падхапілі Tommy Cash і Little Big, якіх Orgonite некалькі разоў «грэў» у Ізраілі. «Яны давалі нам натхненне, бо мы, як і яны, прадстаўляем сваю мясцовую культуру і з’яўляемся часткай сусветнага трэнду – сумесі электроннай музыкі з лакальным кантэкстам. Трэнду “Нічога не саромейся, нічога не асуджай, усё паважай і паказвай як ёсць”».
Хлопцы пазнаёміліся яшчэ падлеткамі і амаль адразу пачалі граць панк-рок. У складзе гурта ShittyCT яны амаль 14 год спявалі злосныя песні пратэсту, а таксама рабілі вясёлыя панк-каверы на блізкаўсходнія гопніцкія трэкі. Тым не менш электронны саўнд падабаўся ім заўсёды, і вось летась яны саспелі для яшчэ аднаго праекта: без аніякага пратэсту і негатыву – толькі суцэльная весялуха. «Так мы тут жывем у Ізраілі. Гэта наш другі, светлы бок. Канешне, мы не ходзім па вуліцы ў галабеях. У Яфе, дзе мы зараз жывем, так ходзяць арабы. Кожны раз, калі ты бачыш гэта, думаеш: “О, як крута, прахалодна, усё праветрываецца, не пацееш”. А ў Ізраілі ж горача, ліпка. Ёсць спадзеў, што мы сваімі кліпамі зробім гэтае адзенне больш модным».
«Вайб гэтай песні – зрабі свой брэнд і не саромейся, таму што ты і ёсць брэнд»
Тэму моды Orgonite працягваюць і ў новым сінгле. «Песня і кліп Adibass – пра месца брэнда ў нашым жыцці. Калі мы былі малымі, нашыя бацькі-рэпатрыянты куплялі нам фальшывыя брэнды, мы хадзілі з імі ў школу, гэта было прыкольна. Верагодна, многія ў свеце адчулі гэты прыкол, калі яны хацелі брэнды, але не маглі іх сабе дазволіць. Вайб гэтай песні – зрабі свой брэнд і не саромейся, таму што ты і ёсць брэнд. Гісторыя хлопчыка, які хацеў быць модным і зрабіў свой брэнд. Спадзяемся, што ён спадабаецца людзям, яны пачнуць друкаваць яго ў сябе дома і хадзіць у ім на рэйвы».
Мы пагутарылі з самым дзікім рэперам Эстоніі, які лечыць застарэлыя траўмы постсаўка іроніяй і трэшам.
На 34mag прэм’ера кліпа Brutto на песню «Рокі» – глядзі відэа і чытай інтэрв’ю з рэжысёркай.
Падборка кліпаў, якія здзіўляюць, раздражняюць, смешаць або ад якіх проста зносіць дах.
Калекцыя кліпаў пра гвалт, каб зразумець, наколькі ён бессэнсоўны. Шаснаццаць плюс!
«Каб больш уважліва ставіцца да навакольнага асяроддзя».
Псіхадэлічная музыка з глыбокай лірыкай.
Паменшыць шкоду, падвысіць карысць.
Тэматычныя медыя і першыя лэйблы.