Афіша сакавіцкіх падзей ад 34mag

  • 07.03.2019
  • Аўтар: Rondo
  • 4849

34mag клапоціцца пра твой культурны вольны час: лаві падборку крутых івэнтаў, здольных зрабіць вясну ў Менску трошкі цікавейшай.

 

ВМЕСТО ЦВЕТОВ

 Калі:  9 сакавіка, 15:00

 Дзе:  культ. цэнтр «Корпус» (пр. Машэрава, 9, к. 8)

 Кошт:  Удзел у фестывалі бясплатны, але трэба зарэгістравацца тут.

Абмеркаваць фемінізм ты зможаш дзявятага сакавіка ў прасторы «Корпус»: на фэсце «Вместо цветов» будуць казаць пра рэпрэзентацыю жанчын, трансгендарных людзей і небінарных асоб, пра справядлівую працу, бяспечныя зносіны з супернікамі фемінізму і вынікі 2018 года.

VINYL MARKET

 Калі:  10 сакавіка, 19:00

 Дзе:  Dandy Land (вул. Кастрычніцкая 19/4)

 Кошт:  уваход вольны 

Выдатная навіна для аматараў добрага вінілу: у гэтую нядзелю ў Dandy Land прадставяць пласцінкі ўсіх жанраў і масцяў, вінілавае абсталяванне і разнамасныя аксэсуары. Бонусам да кірмашу будуць паказальныя DJ-сэты ад музыкаў, якія спецыялізуюцца на напрамках старой і новай школы.

VICTIMS

 Калі:  10 сакавіка, 19:00

 Дзе:  прастора «Event Space» (вул. Кастрычніцкая, 16/4)

 Кошт:  уваход вольны 

На Кастрычніцкай пакажуць беларуска-амерыканскі кароткаметражны фільм пра двух няўдачлівых кур'ераў, якія перавозяць кантрабанду. Карціну здымалі на плёнку з дапамогай камеры 1970 года выпуску, а рускім дубляжом заняўся Андрэй Гаўрылаў – той самы, з мемаў.

 

ДИАФИЛЬМ LIVE

 Калі:  12 сакавіка, 19:00

 Дзе:  культ. цэнтр «Корпус» (пр. Машэрава, 9, к. 8)

 Кошт:  15–20 BYN

У «Корпусе» пройдзе «Вясна ў фармаце 18х24» – паказ дыяфільмаў, ужывую агучаных акторамі і музыкамі. Круціць будуць «Крадзенае сонца», «Мель-карамель», «Церамок» і іншыя гісторыі, знятыя ў часы СССР. Дарэчы, звярні ўвагу на ўзроставае абмежаванне: у абноўленых казак рэйтынг 16+.

BRANDS. FASHION. BUSINESS.

 Калі:  13 сакавіка, 10:00

 Дзе:  Falcon Club Cinema Boutique (пр. Пераможцаў, 20)

 Кошт:  180–290 BYN

Івэнт для тых, хто хоча паглыбіцца ў тонкасці fashion-бізнэсу: 13 сакавіка генеральны дырэктар Lamoda, прадстаўнік Atvs Fashion Group і ўладальніца кампаніі Fashion Crowd раскажуць пра бізнэс-працэсы ў індустрыі моды, падзеляцца практычнымі кейсамі і дадуць парады з нагоды стварэння ўласнага брэнда.

KINOKORPUS – OUTSIDE THE BOX

 Калі:  13, 20 і 27 сакавіка, 19:00

 Дзе:  культ. цэнтр «Корпус» (пр. Машэрава, 9, к. 8)

 Кошт:  уваход вольны 

Кожную сераду ў «Корпусе» паказваюць фільмы, выбраныя выпадковым чынам. Са скрынкі, якая захоўвае назвы карцін, могуць выцягнуць як спагеці-вестэрн, так і арт-хаўс з Усходняй Еўропы, так што на гэтыя кінапаказы трэба прыходзіць на свае страх і рызыку.

 

КРЕСТОВЫЙПОХОДДЕТЕЙ

 Калі:  18 сакавіка, у 19:00

 Дзе:  «Oк16» (вул. Кастрычніцкая, 16)

 Кошт:  16 BYN

Спектакль, заснаваны на гісторыі народнага руху 1212 года, пакажуць у «Oк16»: у праграме заяўленыя фарс, карнавал-апакаліпсіс і карыкатурныя персанажы, якія мітусяцца пад неспакойныя гукі клубнага рэйву.

ЛАРП-ЧАТ

 Калі:  18 сакавіка, у 19:00

 Дзе:  Другі паверх (пр. Машэрава, 9, к. 8)  

 Кошт:  уваход вольны  , вітаецца free donation

Прыхільнікі гульняў жывога дзеяння змогуць абмеркаваць актуальныя ларп-пытанні, даведацца пра апошнія навіны ларп-руху і паўдзельнічаць у якім-небудзь ролевым дзецішчы. Любіш змяняць маскі і пераўвасабляцца ў розных персанажаў – прыходзь!

РАЗМЫТЫЕ ГРАНИЦЫ АРТ-МИРА

 Калі:  20 сакавіка, 19:00

 Дзе:  Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3)

 Кошт:  уваход па квітках на экспазіцыю першага паверха НЦСМ

Адукацыйная праграма BLOWUP падрыхтавала дакументальны фільм, прысвечаны праблемам арт-рынка: у ім мастацтвазнаўцы разважаюць пра ўладу грошай над мастацтвам і спрабуюць разабрацца ў непрадказальнасці сусветных трэндаў. Пакуль мастакі і крытыкі будуць гаварыць, нам пакажуць аўкцыённыя таргі, міжнародныя кірмашы, майстэрні мастакоў і галерэі найбуйнейшага дылера сучаснасці – Лары Гагасяна.

 

EUROPANORMA AND NORDICFILMDAYS

 Калі:  20 сакавіка, 19:00

 Дзе:  культ. цэнтр «Корпус» (пр. Машэрава, 9, к. 8)

 Кошт:  уваход вольны 

Праект Transit Film Bazaar уяўляе падборку новых еўрапейскіх і скандынаўскіх кароткаметражных фільмаў, знятых маладымі рэжысёрамі: тут вам і мастацкія карціны, і эксперыментальнае кіно, і анімацыя, і дакументальныя кінастужкі.

 

МОНАСПЕКТАКЛЬ ЧУЛПАН ХАМАТАВАЙ

 Калі:  25 сакавіка, у 19:00

 Дзе:  Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

 Кошт:  74–114 BYN

Чулпан прадставіць у Менску праграму «Пункцірам»: сольны праект, які складаецца з чытанняў прозы і паэзіі пад акампанемент піяністкі Паліны Кандратковай.

 

34TRAVEL DAY VOL. 3: PEOPLE & STORIES

 Калі:  30 сакавіка, 12:00

 Дзе:  культ. цэнтр «Корпус» (пр. Машэрава, 9, к. 8)

 Кошт:  Першыя 50 квіткоў – 20 BYN, наступныя 50 квіткоў – 25 BYN, астатнія – па 30 BYN

У Менску пройдзе трэцяя частка лекторыя аб падарожжах 34travel Day. Тэма івэнту – people & stories.

«У гэты раз мы не хочам нікога вучыць, амаль не будзем даваць парады і палохаць лайфхакамі, – кажуць нашы travel-калегі. – Мы робім камерны івэнт для сваіх, у якім людзі будуць гаварыць з людзьмі пра свае асабістыя гісторыі, перажыванні, сумненні і перамогі».

У якасці спікераў выступяць блогер Леанід Пашкоўскі, пісьменнік Віктар Марціновіч, стваральнікі Squat 17b Дар'я і Міраслаў Крыж, трэвел-прадпрымальніца Дар'я Халадзіліна і рэдактаркі 34travel Юлія Міронава і Маша Гуліна.

Я МОНЭ Я ШИШКИН Я МАЛЕВИЧ

 Калі:  31 сакавіка, 1 і 2 красавіка, 11:00

 Дзе:  Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3)

 Кошт:  25 BYN

Выдатная магчымасць выставіць сваю творчасць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў: з 31 сакавіка па 2 красавіка куратары НЦСМ будуць прымаць па адной працы ад мастака і размяшчаць іх у экспазіцыі да таго часу, пакуль не скончыцца экспазіцыйнае месца.

Кошт удзелу – 25 BYN: твой твор павінен праходзіць праз дзверы і не павінен утрымліваць інфармацыі, забароненай да публічнай дэманстрацыі. Прымаецца да ўдзелу ў выставе жывапіс, графіка, фатаграфія, скульптура, медыя, аўдыявізуальныя і відовішчныя віды мастацтва.

Кожны мастак атрымае абанемент на пастаяннае наведванне выставы і каталог з творамі ўсіх удзельнікаў, а пераможцу праекта выберуць з дапамогай глядацкага галасавання: з 4 красавіка выстава адкрыецца для наведвальнікаў.

 

 Сачы за менскімі падзеямі ў тэлеграм-канале 34mag!