34 простыя задачы на час самаізаляцыі
- 03.04.2020
- 4917
Славенскі філосаф Славой Жыжэк, разважаючы пра каранцін, успамінае вядомы жарт з «Ніначкі» Эрнста Любіча «Афіцыянт! Кубак кавы без вяршкоў, калі ласка!» – «Прабачце, сэр, у нас няма вяршкоў, толькі малако, дык, можа, каву без малака?» У звычайным жыцці мы можам «ператварыць» каву без вяршкоў у каву без малака ці звычайную каву – у каву без малака. У звычайным жыцці ў нас заўсёды ёсць выбар, і калі мы сядзім дома са сваёй волі – значыць, п'ём «каву без малака», вось і ўсё. На каранціне інакш: тут выбару няма, табе даводзіцца з дня ў дзень піць «проста каву», і гэта можа падацца цяжкім пачастункам. Адпіўшы не адзін галон «проста кавы», рэдакцыя 34 абрала некалькі простых задач, якія дазваляюць атрымаць ад сітуацыі як мінімум задавальненне, а як максімум – карысць.
1. Глядзець камедыі, у якіх свет злятае са шпулек, але тое да лепшага; кіно, дзе ў лузераў усё раптам складваецца; і роўд-муві – як напамін пра дарогі, якія абавязкова яшчэ будуць.
3. Перачытваць аўтараў, любімых у дзяцінстве і юнацтве. Астрыд Ліндгрэн. Джэка Лондана. Джаан Роўлінг. Уладзіміра Караткевіча. Калі каранцін зацягнецца, у апошняга ёсць 25-томнік.
4. Секчыся ў відэагульні. Выбар рэдакцыі: «Вядзьмак 3. Дзікае Паляванне», серыя Dark Souls, I hate this game, Untitled Goose Game, Animal Crossing, «Detroit: Стаць чалавекам», Heavy Rain, Death Stranding, серыя The Sims.
5. Тысячу разоў сфоткаць адзін і той жа від з акна з розным святлом. Зразумець, які ён – від – прыгожы.
6. Прымяраць абсалютна ўсе маскі-гульні ў інсце («назаві расліну, групу і брэнд на літару»). Не выкладваць. Чыстае guilty pleasure.
7. Расхламіцца: вымыць кухню, знайсці на балконе пасланні з мінулага, адсартаваць залежы ў ваннай і зразумець, што больш за палову з іх табе ніколі не было патрэбна.
8. Купіць новую коўдру-воблачка і адпарвальнік для адзення.
9. Скласці віш-ліст на ўсе выпадкі жыцця – і ўсе будуць ведаць, што дарыць на твой дзень народзінаў.
10. Зрабіць макіяж як у «Эйфарыі», выйсці ў ім выкінуць смецце.
11. Гатаваць ежу «як у любімай установе». Надышоў час разабрацца з тым, як уладкаваныя тайскія супы.
12. Узброіцца эспандарамі, фітнэс-гумкамі, гантэлямі, гірамі. Не грэбаваць размінкай, не шкадаваць сябе, прысядаць на сумленне. Куды яшчэ цяпер падзець адрэналін і картызол?
13. Рэальна паклапаціцца пра арганізм. Інвестыцыя топ – увільгатняльнік паветра. Носу – прамыванне. Горлу – паласканне. Вачам – увільгатняльныя кроплі. Рукам – увільгатняльны крэм. Піць карыснае вадкае.
14. Спрабаваць практыкі медытацыі, дыхальнай гімнастыкі і майндфулнэс. Знайсці тую, што падыходзіць больш за ўсе.
15. Шмат спаць (цяпер гэта як быццам легальней).
16. Ігнараваць усе навіны па выходных. Пачнецца апакаліпсіс – хтось маякне ў тэлегу.
17. Не баяцца звярнуцца па псіхалагічную дапамогу.
18. У час, калі ў найбліжэйшым парку мала людзей, гуляць там з тэрмасам. Любавацца лісцем, кветкамі ды сонечнымі зайчыкамі на вадзе. Вясна ж.
19. Успомніць, што рукі не толькі для клікінгу: вышываць крыжыкам, маляваць алоўкамі, паяць.
20. Завесці агарод на балконе. Рукалы і аксаміткі не расчароўваюць нават пачаткоўцаў. А яшчэ матывуюць. Будзь як рукала: маленькая, зялёная, непераможная.
21. Паглыбіцца ў тэму, у якую заўсёды хацелася: пачытаць кнігі пра архітэктуру, паслухаць падкасты пра яе ж, прайсці анлайн-курс урбаніста на мінімалках.
22. Прыдумаць пяць тэм падкастаў па сваёй прафесіі.
23. Прыдумаць тры шоу для YouTube, якія ніколі не здымеш. Напісаць сцэнар для аднаго з іх.
24. Выпіць у Zoom з сябрамі з усяго свету. Паўсміхацца адно аднаму, пажартаваць дурныя жарты і зразумець, што вы бліжэй, чым здаецца.
25. Пісаць сябрам доўгія і ўдумлівыя лісты. Быццам вялікія пісьменнікі. Быццам у пазамінулым стагоддзі.
26. Патэлефанаваць тым, каго даўно не чуў(-ла), таму што «ай, пра што з імі размаўляць?» Можа, усё-такі ёсць пра што?
27. Зазірнуць на twitch.tv, дзе жывыя людзі камунікуюць, гуляюць у гульні, малююць, спяваюць, глядзяць відосікі разам.
28. Разабраць старыя папкі з фотаздымкамі. Ператварыць FOMO (fear of missing out – «страх прапусціць нешта важнае») у JOMO (joy of missing out – «радасць ад выпадзення з актуальнай павесткі»).
29. Запісваць думкі і адчуванні ў дзённік.
30. Складаць спісы. Страў, якія можна прыгатаваць; кніг, якія варта прачытаць; месцаў, куды стартаваць, калі ўсё скончыцца. Спісы – гэта добра.
31. Падтрымаць тых, да каго ляжыць сэрца. Узяць пірожныя на вынас ва ўлюбёнай кандытарскай. Распавесці ў інсце пра карціны, якія займеў(-ла), нагледзець новыя.
32. Рабіць кампліменты знаёмым ці незнаёмым людзям. Абавязкова пісаць ім, за што менавіта рэспектуеш. Гэта ўсім прыемна (хутчэй за ўсё).
33. Марыць. Пакапацца ў сабе, падумаць аб тым, чаго хочацца. З кім быць, што паглядзець, дзе пабываць, якім(-ой) стаць. Узяць у сябе інтэрв'ю. Можна пісьмова. Паказваць камусьці не абавязкова.
34. Памятаць, што ўсё гэта часова, і думаць пра будучыню – пра тое, што будзе пасля каранціну. Нешта будзе.
Фота: рэдакцыя 34mag.net & 34travel.me