Паўтара года таму ў Кіеве быў забіты адзін самых вядомых незалежных беларускіх журналістаў на постсавецкай прасторы – Павел Шарамет. За гэты час следства не знайшло злачынцаў. Што пайшло не так? І ў чым галоўныя хібы расследавання? Завіталі ў Press Club Belarus на сустрэчу з Крыстаферам Мілерам, які прэзентаваў даследаванне аб забойстве Шарамета. Фіксуем найважнейшыя тэзісы гэтай змрочнай справы.
Хто такі Павел Шарамет?
Вядомы журналіст беларускага паходжання. Праславіўся дзякуючы журналісцкім расследаванням. Існуе меркаванне, што настойлівасць журналістаў і Паўла ў прыватнасці дапамагла спыніць палітычныя знікненні людзей у Беларусі, таму што стала зразумела – схаваць і «спісаць» не атрымаецца.
З-за канфліктаў з беларускімі ўладамі яго пазбавілі беларускага грамадзянства. Потым Павел працаваў у Маскве. Апошнія 5 гадоў жыў у Кіеве. Быў забіты ў выніку выбуху аўтамабіля 20 ліпеня 2016 года. Злачынцу дагэтуль не знайшлі.
Хто такі Крыстафер Мілер?
Амерыканскі журналіст. Сем гадоў жыў ва Украіне і добра ведае мясцовыя рэаліі. Ён пазнаёміўся з Паўлам Шараметам падчас Еўрамайдану. Па замове Камітэта па абароне журналістаў падрыхтаваў рэпорт «У правасуддзі адмоўлена: Украіна не прасунулася ў даследаванні забойства Паўла Шарамета». Галоўная мэта рэпорту – даследаваць само расследаванне і выявіць хібы.
1. Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 года ў выніку выбуху аўтамабіля, які належаў ягонай партнёрцы – кіраўніцы «Украінскай праўды» Алене Прытуле. За год не было дасягнута амаль аніякага прагрэсу ў расследаванні.
2. Як толькі Павел загінуў, журналісцкая супольнасць выказала надзею, што ўкраінскія спецслужбы здолеюць хутка знайсці злачынцу: маўляў, Украіна – гэта не Расія ці Беларусь. Як паказаў час, гэтыя спадзяванні былі марнымі.
3. Ёсць тры версіі слядоў забойства: беларуская, расійская і ўкраінская. Ніводная з гэтых версій не знайшла канкрэтнага пацверджання.
4. Большасць супрацоўнікаў украінскіх праваахоўных органаў не верыць, што беларускі бок замяшаны ў забойстве. Але яны ўпэўненыя: найбольш верагодна Шарамета забілі па загадзе Крамля. Адзіныя доказы – ускосныя. Праваахоўныя органы катэгарычна не дапускаюць версіі пра ўдзел украінскіх улад.
5. Пётр Парашэнка ўлетку паабяцаў, што прыцягне да даследавання незалежных журналістаў. Але сваё абяцанне дагэтуль не выканаў. Кажа: «Я чакаю, калі вы парэкамендуеце мне чалавека».
6. Перад смерцю Шарамет і ягоная партнёрка Алена Прытула скардзіліся, што за імі сочаць. Ужо ў лістападзе 2015 года яны паведамілі паліцыі, што бачылі каля свайго дома падазроны аўтамабіль.
7. У сакавіку 2016 года ў рэдакцыю «Украінскай праўды» прыйшоў пакет, у якім знаходзілася падрабязная інфармацыя аб працы галоўнай рэдактаркі выдання Сеўгіль Мусаевай-Баравік і Паўла Шарамета. З той інфармацыі стала відавочна, што акаўнты журналістаў у мэсэнджэрах і сацыяльных сетках праслухоўваліся і чыталіся.
8. У інтэрв’ю Крыстаферу Мілеру начальнік паліцыі Украіны Сяргей Князеў распавёў, што вынікі аналізу бомбы паказалі: гэта была самаробная баявая міна, якую можна знайсці «на кожным вуглу гэтай ваюючай краіны».
9. За паўтара месяца да сваёй смерці Павел Шарамет паехаў у Маскву пабачыцца з дачкой Лізаветай. Яна сцвярджае, што ўжо тады Павел адчуваў сябе не ў сваёй талерцы і казаў, што «можа штосьці адбыцца».
10. Расійскі апазіцыянер Уладзімір Кара-Мурза казаў, што ў Маскве ў Шарамета без відавочнай прычыны спынілі аўтамабіль, перапісалі дадзеныя і адпусцілі.
11. Яшчэ адна важная сустрэча ў Маскве адбылася з прыхільнікам Януковіча, уладальнікам «Радыё Весці» Аляксандрам Кліменкам. Той хацеў, каб Павел Шарамет стаў галоўным рэдактарам «Весці-ньюс», а таксама дапамог вярнуцца ў Кіеў.
12. 19 ліпеня а 23-й, за некалькі гадзін да смерці, Павел Шарамет сустракаўся з прадстаўнікамі батальёна «Азоў». Потым яны сцвярджалі, што хацелі атрымаць ад яго парады наконт акцыі пратэсту, якая планавалася на наступны дзень. Адзін з тых, з кім сустракаўся Шарамет, у размове з Мілерам рашуча абвяргаў, што хтосьці з «Азова» мог мець дачыненне да забойства Паўла.
13. Ніхто так і не знайшоў тых двух падазроных, якіх запісалі камеры аховы падчас закладкі бомбы. Гэтыя матэрыялы апублікавалі толькі пасля таго, як іх апублікавалі журналісты.
14. Відавочцы заўважылі два аўтамабілі на вуліцы і адзін каля тунэлю. Адной з машын кіраваў былы супрацоўнік СБУ Ігар Усціменка.
15. Існуе відэазапіс, дзе добра бачны твар жанчыны, якая знаходзілася побач з машынай Алены Прытулы ў дзень забойства Шарамета. Але ўкраінская паліцыя не ідэнтыфікавала яе і не апублікавала фатаграфію. На рэзоннае пытанне «чаму?» адказалі, што публікацыя фота ці відэазапісу гэтай жанчыны паставіць пад пагрозу яе жыццё або вымусіць яе пакінуць краіну.
16. Следства праходзіць у атмасферы патаемнасці: журналістам нават не кажуць, хто стаіць на чале. Падчас следства шмат улік было сапсавана ці нават страчана. Дэпартаменты, якія займаюцца расследаваннем, не абменьваюцца інфармацыяй.
17. Украінскія праваахоўныя органы неахвотна прадастаўляюць журналістам інфармацыю, датычную забойства Шарамета, і нават перашкаджаюць іх працы. Журналісты сутыкаюцца з вялікім ціскам.
18. На мінулым тыдні генеральны пракурор Украіны сказаў, што забойцаў Шарамета яшчэ не знайшлі, бо «не шанцуе».
Украинский рэп, британский панк, немецкая электроника – скорее хватай квиток.
Адна з арганізатарак віцебскага фэсту «Барадулінкі» пра поспехі, траблы і тое, як шукаць партнёраў ды сумяшчаць выступ Марціновіча з фры-маркетам.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
КАМЕНТАРЫ (1)
Доказательств нет, расследование спускают на тормозах, но вроде как виновата Россия. Ибо - а кто же ещё?!