Як менскія кавярні, бары і рэстараны вяртаюць сваіх кліентаў?
- 24.03.2020
- 5145
У акаўнтах некаторых беларускіх рэстаранаў з'явіліся здымкі жыццярадасных людзей з шыльдамі ў духу «грэчкі няма, затое піца вельмі смачная». Гэта ўсё флэшмоб #ресторанамбыть, які разгарнуўся ў адказ на сітуацыю: у імкненні зэканоміць абрушаны рубель і скараціць знаходжанне ў публічных месцах людзі сталі радзей зазіраць ва ўстановы грамадскага харчавання, а рэстаратарам з таго даводзіцца туга. Наколькі флэшмоб эфектыўны – пытанне, але цяпер і праўда варта падтрымаць тых, хто табе падабаецца. Мы не падбухторваем нікога расседжвацца ў ядальнях, пакуль па краіне гуляе вірус, – але сапорціць любімыя ўстановы на дыстанцыі – чаму не? Расказваем, хто запусціў дастаўку, зрабіў вялікія зніжкі на take away ці прыдумаў элегантную акцыю.
Кавярня ў Асмалоўцы запусціла дастаўку экатавараў, дэсертаў і кававага зерня. Бясплатны сэрвіс працуе з 18:00 да 21:00 у любы дзень тыдня. Мінімальная сума замовы – 20 BYN. Усё робіцца з павагай да прыроды: дэсерты прывозяць у кантэйнеры, з якога ты перакладаеш усё ў свой, каб вярнуць тару, а экатавары пакуюць у крафт-пакеты або дастаўляюць без упакоўкі. Расплаціцца можна наяўнымі ці картай.
Тут запусцілі бясплатную дастаўку кававага зерня ад 0,4 кг па Менску. Бонусам да кожнай замовы прыкладаюцца парады па заварванні абранай кавы ад чэмпіёна Беларусі па аэрапрэсе і бруверс кап Кірыла Лебедзева.
У Stories не могуць пакінуць цябе без любімых круасанаў з кавай: прапануюць зніжку 15% на take away.
Кавярня пры гадзіннікавай краме «Луч» на Незалежнасці, 18, скіне 30% кошту пры замове на вынас. Зніжка распаўсюджваецца і на напоі, і на ежу.
Бургерная на Кастрычніцкай прапануе патэлефанаваць на +375291638676 і замовіць ежу загадзя, каб не таміцца ў чаканні і каб скарачаць сацыяльныя кантакты.
Здаволіць голад хумусам або фалафелем атрымаецца танней на 20%, калі замовіць ежу на вынас праз дырэкт інстаграма Beten Gav або па тэлефоне.
У Sushi Chef Arts дзве актуальныя навіны: цяпер заказы развозяць да трох гадзін ночы, а яшчэ з'явілася магчымасць бескантактавай дастаўкі. Каб не ўзаемадзейнічаць з кур'ерам, трэба аплаціць заказ картай праз сайт, пазначыць у каментары «бескантактавая дастаўка» і напісаць, як і дзе пакінуць пакет. Калі кур’ер управіцца, ён патэлефануе.
Любімая піца з печы цяпер таксама прыедзе наўпрост да твайго дома.
Урбаністы (і не толькі), якіх траўмавала «акультурванне» вуліцы Камсамольскай, могуць бяспечна адчуць яе вайб у сябе дома: замовіўшы стравы з асноўнага меню Pinky Bandinsky на «Дэлівіа» ці Menu.by.
Фанаты сняданкаў на плошчы Свабоды могуць замовіць іх дадому, прычым не толькі ўранку. Рэстаран запусціў дастаўку з 10 да 22 гадзін. Замовіць можна любую ежу з меню, а расплаціцца – гатоўкай або картай. Фішка яшчэ і ў тым, што прыедзе да цябе не які-небудзь там абыякавы кур’ер, а хтосьці з афіцыянтаў, бармэнаў або менеджараў установы. Прыемна ж!
Фармат take away дазволіць з'есці, напрыклад, любімую пасту са зніжкай 30%.
Набраць тапасаў для хатняй зум-вечарынкі ў іспанскім стылі можна са зніжкай 20%.
«Камяніца»
У рэстаране беларускай кухні «Камяніца» можна зрабіць заказ, не датыкаючыся да меню. Дастаткова адсканаваць QR-код, перайсці на старонку рэстарана, азнаёміцца з меню і коштамі ды замовіць стравы, паказаўшы фота афіцыянту.
Каб заўзець за каманды беларускага чэмпіянату па футболе не з чыпсамі, а з рэстараннай ежай, можна схапіць у пабе рэбры па акцыі «2 па цане 1».
Прапануюць узяць кактэйль на вынас у сімпатычнай бутэльцы. «Ну што ж ты, Гіём», «Мудрасць», «Іржавыя ланцугі» і класіку накшталт негроні можна замовіць у дырэкт Instagram.
Кактэйлі на вынас тут не збяруць, але ежу – калі ласка. Зніжка на take away – 30%.