У сучаснай музычнай індустрыі лэйблы займаюцца не толькі вытворчасцю аўдыязапісаў гуртоў на носьбітах розных фарматаў, але і іх прамоўшнам, што зараз, у час інтэрнэту, нават важней. Расказваем пра тыя беларускія пляцоўкі, якія могуць узяць на сябе пэўныя абавязкі дыстрыбуцыі і раскруткі музычных праектаў і паскорыць твой грымоткі музычны камін-аўт.
Стылі: electronic, downtempo, abstract, hip-hop, trip hop, chillwave, indietronica
Выканаўцы: CherryVata, Awlnight, antrru, Hamlet His Highness, Gorbach, Gran+, Sorrow Leads To Salvation, That Sky, IIIII
info@ezmusic.org
FB | VK | Soundcloud
Лэйбл з’явіўся ў 2009 годзе як стартавая платформа для рэлізаў гурта CherryVata, але хутка перарос у аднаго з самых буйных выдаўцоў беларускай (і не толькі) электронікі. На дадзены момант на рахунку лэйбла каля 60 рэлізаў і запланаваны яшчэ тры, адзін з іх на вініле. У асноўным музыка спакойная, чыловая, але шмат выходзіць эксперыментальных рэлізаў прасунутага ф’ючара. Каб, не разлічваючы на гараскоп, зразумець, ці супадзе характар тваёй музыкі з Ezhevika, зацані іх апошнюю на дадзены момант кампіляцыю II Miracle – зборку самых сакавітых трэкаў лэйбла ў 2016-м. За ўсю хурму на лэйбле адказвае Зміцер Літвіновіч.
Стылі: synthpop, world accordion, folkpunk, pub rock, ukulele punk, ethno, folktronica
Выканаўцы: «Серебряная свадьба», «Кассиопея», Shuma, «Носорогов и !ХОП!», Mustelide, Марына Неўгень
sunwooferpromo@gmail.com
FB | VK | Soundcloud
Лэйбл створаны сябрамі з Менска і Масквы Аляксандрам Багданавым aka Papa Bo, Аляксандрам Бергерам і Яўгенам Калмыковым. Яны займаюцца выданнем музыкі як на фізічных носьбітах, так і размяшчэннем на ўсіх асноўных лічбавых дыстрыб’ютарах. Лэйбл мае кантакты з расійскім мэйджарам «Саюз», пад эгідай якога таксама выпускаюць беларускіх выканаўцаў. Новых артыстаў SunWoofer падпісвае, калі двое з траіх заснавальнікаў бачаць у музыцы нейкі патэнцыял альбо яна блізкая яму па эстэтыцы. Па словах стваральнікаў лэйбла, SunWoofer (сонечны гучнагаварыцель) – гэта прылада, прызначаная для трансфармацыі сонечнай і іншай касмічнай энергіі ў гукавую хвалю. Калі ў цябе такое музло, пішы хлопцам.
«Пяршак»
Стылі: rock, hip-hop, pop, electronic, experimental, freak
Выканаўцы: Volski, «Разбітае Сэрца Пацана», «Петля Пристрастия», Brutto, «Крамбамбуля», «Кассиопея», Weed & Dolphins, Tonqixod, Akute, CherryVata
34editors@gmail.com
Mixcloud | Soundcloud | Telegram
«Пяршак» – улюбёнае дзіця 34mag. Быў запушчаны ў 2010 годзе як мультымедыйная пляцоўка для анлайн-выдання музыкі, кніг, кінастужак і арт-праектаў. У 2012 і 2013 гадах «Пяршак» таксама выдаваўся на CD. За 7 гадоў дзеяння на мультылэйбле выйшла каля 80 музычных альбомаў, 14 кніжак, некалькі фільмаў, сярод знакавых рэлізаў – альбомы Brutto, Volski, «Петли Пристрастия», праект «Рома едзе», пасмяротны зборнік Васіля Быкава, раманы Віктара Марціновіча. Зараз «Пяршак» сканцэнтраваўся на музыцы і пераўтвараецца ў паўнавартасны медыйны рэсурс пра музыку. Таму, калі ты жадаеш выдацца на «Першаку» або хочаш, каб мы распавялі пра твой альбом, канцэрт ці супрацоўніцтва з заморскім лэйблам, пішы нам на 34editors@gmail.com, а папярэдне глядзі нашыя стэйтменты наконт лэйбла.
Стылі: garage rock, folk, lo-fi, post-punk, cold wave, new wave
Выканаўцы: «Блеск Бати», Fyodorovitch, Jail Born Jane, Weed & Dolphins, White Cave, She-Wolf, Dlina Volny
Музычную пляцоўку заснаваў Улад Скнарын, лідар Fyodorovitch, у 2013 годзе. На дадзены момант лэйбл выдаў 20 рэлізаў, падпісаў 15 артыстаў, арганізаваў 8 тэматычных канцэртаў у Менску, Віцебску і Горадні. Музычныя прамоўтары ўсё робяць сваімі намаганнямі за сціплы бюджэт: запісваюць касеты, выразаюць уручную вокладкі, здымаюць у гаражах кліпы. Карацей, суцэльны лямпавы гук.
Стылі: ambient, downtempo, avant-garde, experimental, improvisation, drone, glitch
Выканаўцы: Hamlet His Highness, Viktar Siamashka, i/dex, Sanytch, Pavel Ambiont, Microbe, Uncou, Parametric, Nerdy Dubz
FB | VK | Soundcloud
Нэт-лэйбл заснаваны ў 2009 годзе Віктарам Камянецкім. Калісьці адыграў важную ролю ў засваенні беларускіх музыкаў замежнай музычнай сцэны, мэтанакіравана прадстаўляючы іх за мяжой. Пры дапамозе стваральніка Force Carriers Паўла Няхаева лэйбл супрацоўнічаў з Live Performers Meeting, удзельнічаў у кракаўскім Unsound Festival. Сёлета браў удзел у арганізацыі вялікага сумеснага фестывалю з польскім Unsound у Менску – Unsound Dislocation X Mental Force. Апошні рэліз лэйбла быў амаль два гады таму, але, па словах стваральнікаў, яны не імкнуцца да рэгулярнасці.
«Бассота»
Стылі: bass, trap, grime, footwork, electronic, hip-hop, garage
Выканаўцы: Kipah, Aslamin, Гари, Валик, Чистый D, Maklai, White Monkey
FB | VK | Soundcloud | Mixcloud | Telegram | Instagram
Пра «Бассоту» мы не раз пісалі: і пра сам праект, і пра іх 30-гадзінныя скенкі (у 2016-м, у 2017-м), і пра іх супрацоўніцтва з беларускімі граймерамі. І нездарма, бо зараз «Бассота» – напэўна, самая актыўная клубная промагрупа ў Менску. Апроч таго, што гэта музычнае кам’юніці, хлопцы таксама ладзяць трансляцыі дыджэй-сэтаў, выкідваюць запісы сяброўскіх падкастаў, штотыднёвыя вытанчаныя падборкі музычных трэкаў, рэміксы на беларускіх ды замежных музыкаў. А таксама яны ў перманентным пошуку маладой крыві, дзе б яна ні цякла. Таму, калі ты адчуваеш у сваіх жылах моцную схільнасць да бэйсу і гатоўнасць далучыцца да вельмі шпаркай каманды, табе – ва ўладанні «Бассоты».
You So Fat Records & You So Deep Records™
Стылі: drum & bass, neurofunk, techstep, glitch, neuro hop
Выканаўцы: Receptor, Teddy Killerz, Nouwa, Agressor Bunx, Disprove, Koven, Fatloaf, Heamy, Dyamorph, Sever
yousofatrecords@mail.com
FB | VK | Soundcloud | Beatport
Першапачаткова лэйбл быў заснаваны, каб сабраць маладых і перспектыўных артыстаў разам і вырасціць іх да ўзроўню еўрапейскіх пляцовак Bad Taste, Trust In Music, Ammunition і Black Seeds. Але за 6 гадоў існавання ён пераўтварыўся ў самастойную разгорнутую пляцоўку, на якую падпісваюцца EDM-музыканты розных краін. У лэйбла добра наладжана манетызацыя, усе трэкі прадаюцца праз Beatport. У 2015 годзе лэйбл запусціў даччыны імпрынт You So Deep Records, які спецыялізуецца на выданні лёгкага гучання bass-музыкі: liquidfunk, soulfunk, intelligent dnb, future bass. Каб лепей зразумець стылістыку абедзвюх пляцовак, паслухай перадачы Fatcast і Deepcast, якія прадстаўляюць асноўны спектр гуку лэйбла.
TuzinFM
Стылі: folkrock, artrock, pop, folk & singer-songwriter, folk-fusion
Выканаўцы: Akute, Dzieciuki, Лявон Вольскі, Irdorath, Re1ikt, «Крама»
FB | VK | Soundcloud
TuzinFM – не лэйбл у чыстым выглядзе. Хутчэй, гэта беларускамоўны медыярэсурс, які не прадае музыку, але распавядае пра яе. Партал актыўна займаецца прамоцыяй такіх артыстаў, як Dzieciuki, Sciana, HandMade, Teleport. Таксама рэсурс рыхтуе хіт-парад, вядомы яшчэ са спрадвечных часоў. З 2005-га па 2011-ы Tuzin выдаваў пераможцаў хіт-парада на CD, зараз працуе толькі ў анлайне.
Стылі: techno, electro
Выканаўцы: Apex Sphere, Pavel Ambiont, Parametric, S4DS
FB | Youtube | Bandcamp | Soundcloud
Лэйбл заснавалі Павел Няхаеў (Pavel Ambiont, Nieviadomy Artyst) разам з Аляксеем Усіновічам (Apex Sphere, S4DS) пяць год таму. Зараз на рахунку пляцоўкі 9 рэлізаў. Лэйбл спецыялізуецца на навукова-фантастычных і індустрыяльных плынях тэхна, электра і эмбіэнту. Выдаюць толькі лічбавыя рэлізы праз Bandcamp. Адзін з самых цікавых – кампіляцыя Stellar Obsession («Апантанасць зорамі»), дзе стваральнікі праекта сабралі прадстаўнікоў некалькіх хваляў беларускай электронікі. Лэйбл супрацоўнічае з іншымі прома-групамі: Euthanasia, Grave Board Clan, гарадзенскім «Аб'ектам» і беластоцкім фэстам Up To Date – але не вельмі настроены прымаць маладых выканаўцаў, бо не займаецца шырокай дыстрыбуцыяй. Гэта хутчэй сямейна-сяброўскі праект, чым стандартны элемент музіндустрыі.
Стылі: electronic, experiment, avant-garde
Выканаўцы: Knyaz Mishkin, Wёska Project, Alex Mason, Viktar Siamashka, Aortha, Vlad Buben
Haze – незалежны і некамерцыйны лэйбл, які прадстаўляе эксперыментальную электронную і авангардную музыку. Рэлізы выпускаюцца легальна і бясплатна пад ліцэнзіяй Creative Commons. Ні артыст, ні лэйбл ганарараў не атрымоўваюць – музыка застаецца чыстым мастацтвам па-за межамі ўсякага бізнэсу.
Яшчэ кораценька:
Sgustok памятаюць яшчэ як модны арт-часопіс, які выходзіў на DVD і ў PDF у сярэдзіне нулявых. У 2008-м з'явілася музычнае адгалінаванне часопіса – Sgustok Music. Нягледзячы на тое, што свежыя рэлізы ў лэйбла выходзяць не так часта, ён з’яўляецца прыдатнай платформай для музычных эксперыментаў – неабмежаваных, простых, але адначасова глыбокіх.
Заснавальнік Раман Кісялевіч разглядае свой смачны лэйбл як сур’ёзны бізнэс-праект і спрабуе вывесці беларускую музыку на сусветны ўзровень. Лэйбл можна сапраўды лічыць інтэрнацыянальным: тут маюцца рэлізы аўтараў з Еўропы, ЗША, Англіі, Індыі, Аўстраліі.
Першы лэйбл беларускага dnb. Арыентуецца на далікатныя напрамкі стылю: liquid, deep, intelligent, jazzstep, jungle. Сярод артыстаў – К Super, Paluca, Red Catz, Full Casual, Kelle, Pryzma.
Малады беларускі лэйбл, збірае эксперыментальную музыку, няважна – электронную ці акустычную. За год пляцоўка выдала 14 рэлізаў, сярод якіх альбомы рэзідэнтаў [micra], Organism, Pavel Evtuh, Deproverst, Dr. Insider. Пераважна ўладальнікі лэйбла арыентуюцца на idm, noise, drone, abstract, але галоўнае – каб гучала класна і якасна. І не фонава, так сказаць.
Карысныя спасылкі:
Experty.by – праект, прысвечаны беларускай музыцы, публікуе рэцэнзіі крытыкаў на актуальныя рэлізы, а таксама ўручае музычныя прэміі па выніках года.
Far From Moscow – праект прафесара Каліфарнійскага ўніверсітэта Дэвіда Макфэйдэна, які са шчырым інтарэсам распавядае пра музыку Беларусі, Украіны і Расіі, а таксама Літвы, Латвіі і Эстоніі.
«Родной звук» – расійскі VK-паблік, які прывівае любоў да айчынных выканаўцаў і развівае добрасуседскі музычны кругагляд.
Hitkiller – аўтарскі музычны сайт, дзе ты знойдзеш артыкулы, рэцэнзіі, афішу – усё з металічным прысмакам.
Story Telling не толькі выдае зборнікі сучаснага беларускага рэпу Schod, але і вядзе яго анлайн-летапіс.
Belsat Music Live – праект студыі тэлеканала «Белсат», дзе беларускія музыкі штотыднёва граюць лайвам і дыскутуюць.
Фільм Вольгі Салахеевай і Юлі Кавязінай пра беларускія інтэрнэт-лэйблы і бясплатную дыстрыб'юцыю.
P.S. Пішы ў каментах, калі кагосьці вартага ўвагі ты не знаходзіш у гэтым спісе.
КАМЕНТАРЫ (6)
Забыли Gizmo Lab. Да, мы ещё живы, привет.
Забыли про GBC, Minsk 8, ODO street, Noah's Ark Crew и тд и тп!
про SoulRed Records тоже забыли!
Soulred ёсць!
Почему нет ни одного панк лейбла?
Почему нет ни одного фанк лейбла?