Сёння ў бары «Хуліган» стартуе самая доўгая тусоўка лета – «Бассота Именины». 30 гадзін бесперапыннага дзвіжу, выступ эстонскага прайдзісвета Tommy Cash – чаго яшчэ можна чакаць ад менскага лета 2016-га?


На працягу ўсяго ўік-энду арганізатары абяцаюць вялікі і сакавіты лайнап, палітра якога будзе пералівацца, як лешч на сонцы: ад дыпа і бэйслайна да чылворка. Таксама на тусоўцы плануецца першы ў свеце DJ-мост, калі прадстаўнік расійскага bass-лэйбла «Берёза» Beardus будзе граць у іншым горадзе, але кантактаваць з публікай у зале. Усё жывей, чым калі ты ўрубаеш Boiler Room і нудна тусіш дома.
Тут сумна не будзе нікому: калі ты не любіш танчыць, можаш парубіцца ў гульні на прыстаўцы, пакатаць на дошцы і зазірнуць на паказ калекцыі вінтажных сукенак. Рабі што хочаш, толькі з любоўю і чыльна.
Таксама на танцполе будзе дзяжурыць скенк-паліцыя. Менавіта яны знойдуць самага трывалага тусера, які вытрымае ўсе 30 гадзін дзвіжу і выйграе матэрыяльны рэспект ад «Бассоты». Мо гэта будзеш ты?
Відэа by Tracy HipHop
Малады, але дасведчаны комік – пра цяжкую публіку, чыт-коды ў менскай камедыі і стэндапе на «Макаёнка, 9».
«Пяршак» прэзентуе тры відэа з першага сольніка Groove Dealers – менскага фанк-гурта, які хутка захопіць усе фэсты.
Моцныя праекты, на якія варта зірнуць яшчэ раз.
Магчымасць для НДА, грамадскіх ініцыятыў, медыя.
«Рана ў сэрцы робіць цябе мацнейшай, калі ты не маўчыш».
Першы выпуск – пра галоўную постаць бурапенных 1920-х.