РЭЛІЗ

Колер якога няма TonqiXod

Сёння на «Першаку» прэзентуем другі альбом менскай рок-банды TonqiXod. «Колер, якога няма» – гэта пафас у дазволеных дозах, рок ува ўсіх яго іпастасях і спроба яго дэканструкцыі, сціплая ф'южанутасць з элементамі непрыхаванага таннага цырку. Туліся бліжэй вухам!

TonqiXod пра рэліз:

Відавочна, мы мусілі запісаць гэты альбом хутчэй, а так працэс расцягнуўся больш чым на год. З аднаго боку, можна сябе лаяць, а з другога – мы атрымлівалі нейкую няўлоўную асалоду. Здаецца, што мы зрабіліся смялейшымі з часоў дэбютніка «Прадмова»: прыняцце дзёрзкіх музычных рашэнняў адбывалася хутка і спантанна, мы меней азіраліся на нейкага міфічнага непадрыхтаванага слухача, бо раней, шчыра кажучы, раскладалі там-сям падушкі бяспекі. Цяпер, калі вам чуецца нешта пухнатае і бяспечнае, значыць, нам падалося, што гэтага вымагае сама музыка.

Мы засталіся вернымі сабе і не намагаліся вычысціць міксы да бляску, не выраўноўвалі кожны ўдар, пастараліся пакінуць трохі жывой гразі і паветра (хаця часам спёртага з-за шчыльнасці гучання і колькасці інструментаў). Мы верым у цікаўнага і ўважлівага слухача, таму вы знойдзеце раскіданыя па ўсёй кружэлцы намёкі, невялікія музычныя жарты, зачэпкі для вуха ды адмысловыя шумы.

Па нашых уласных адчуваннях, гэта больш эксперыментальны альбом, аднак, пасля завяршэння працы над фінальнай песняй «Заратуштра», падумалася, што можна было б і паболей газы шухнуць у гэтае альбомнае вогнішча.

 

 

Музыка – TonqiXod
Тэксты – У. Лянкевіч
Максім Субач – клавішныя, галасы, раяль, мандаліна
Андрэй Аляксеенка – барабаны
Уладзімір Лянкевіч – галасы, гітары, бас (7)

А таксама:
Віталь Эпаў – фагот (1, 2, 8)
Вольга Бяляева – вакал (4)
Настасся Папова – скрыпка (6)
Фрыд Самотны – саксафон (8)
Віктар Сямашка – флейта (4, 5)

Звядзенне – Канстанцін Пыжоў (1–3, 7, 8) і Павел Сініла (4–6)
Майстарынг – Павел Сініла
Фота – Алесь Кот-Зайцаў
Дызайн – Васіліса Паляніна

2/3 грошай, выдаткаваных на альбом, гурт сабраў з дапамогай краўдфандынгу, за што асобна дзякуе больш 120 спонсарам, якія іх падтрымалі. А таксама Раману Венядзіктаву, Аляксандру Гусаку, спадару С., Вользе Ч., Яўгену Ц., Хрысціне Д. і ўсім запрошаным музыкам і сябрам, якія аздобілі трэкі сваёй прысутнасцю.

 

  TonqiXod у сеціве:

Сайт     FB    Soundcloud    Bandcamp   Instagram

DOWNLOAD 113 МБ

КАМЕНТАРЫ (20)

Sasha Evsyuchenya | 15.06.2017 21:40

А ці можна будзе набыць lossless у лічбавым фармаце за купюры на якім-небудзь bandcamp'e?

3 0 +3
Uladzimir Liankievič | 17.06.2017 12:05

Вось! Там, дарэчы, ёсць тэксты:)

0 0
Uladzimir Liankievič | 17.06.2017 12:36

https://tonqixod.bandcamp.com/

3 0 +3
Максім
Максім | 15.06.2017 22:10

Sasha Evsyuchenya, канешне! Праз некалькі дзён гэта стане магчыма.

1 0 +1
N
N | 16.06.2017 13:59

Крутой, стильный звук! Ребята, вы молодцы)

8 0 +8
Uladzimir Liankievič | 16.06.2017 14:06

Дзякуй!

1 0 +1
Альберт Мельнікаў
Альберт Мельнікаў | 17.06.2017 00:54

Я хачу напісаць зашмат прыметнікаў ды дзеяпрыметнікаў, каб выказаць сваё захапленне і велізарную павагу музыкам ды ўсім, хто спрычыніўся да гэтай неверагоднай працы, але мяркую, што атрымаецца не вельмі звязна ці, мо, банальна. Таму абмяжуюся адным: эпахальна.
Ваша творчае развіццё ўражвае, бачыў вас некалькі гадоў таму у Менску, шчыра, ня мог ўявіць, што вы створыце такія рэчы. Вельмі рады, што памыляўся. Стварайце, бо вам дадзена.
Вялікі дзякуй!

8 0 +8
Uladzimir Liankievič | 17.06.2017 01:27

Шчыры дзякуй! Будзем старацца працаваць і надалей.

2 0 +2
Воўчык
Воўчык | 18.06.2017 14:52

Дык гэта ж сумесь флойдаў з цэпэлінамі на наскім субстраце! Цудоўны, хлопцы, я ў захапленьні!

4 0 +4
Sasha Evsyuchenya | 20.06.2017 09:15

Там яшчэ недзе Фрэнк Запа схаваўся.

1 0 +1
Sasha Evsyuchenya | 20.06.2017 09:14

Класны альбом! Але, усё ж такі, у першыя праслухоўванні стабільна засынаў недзе паміж Мінсктрансам і Заратуштрай :)
Асабісты дзякуй за "Лагоднага звера". Найвыдатнейшая песня!
Зашытыя тэксты у песні? Рэспект! :)

4 0 +4
Воўчык
Воўчык | 21.06.2017 00:39

Дык во я акурат гэта пад Лагоднага Зьвера й пісаў)

0 0
Iryna Zanko | 20.06.2017 14:40

Дзякуй!

2 0 +2
Ладзімер
Ладзімер | 21.06.2017 12:11

«Асьцярожна! Нас зачыняюць!»

:D

3 0 +3
@//
@// | 22.06.2017 14:22

Скажыце, ці будзе магчымасць набыць дыск?

0 0
Uladzimir Liankievič | 22.06.2017 14:58

Так, абавязкова. Спадзяемся, што праз дзён 10 будзе наклад дыскаў. Мы праінфармуем у нашых сацсетках, так што падпісвайцеся на фэйсбукі і кантакты

3 0 +3
Магіла
Магіла | 30.06.2017 15:14

Ну нарэшце годны гурт на 34.

7 0 +7
Konstantin Konopko | 27.07.2017 22:19

Ребята, рок же умер. Давно)

0 5 -5
Uladzimir Liankievič | 27.07.2017 23:27

дак эта ж усё сэмплы!

0 0
Konstantin Konopko | 27.07.2017 22:20

А ещё заебись что перегружается страничка когда постишь камент и музыка перестаёт играть. Хотя тут это даже хорошо.

0 8 -8
Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Тэматычныя медыя і першыя лэйблы.

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Імёны, праекты, альбомы.

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

О кринжовых концертах, поисках своего «Вудстока» и иронии как броне перед критикой.

«Усім сарвала дах»: як выглядалі рэйвы 90-х?

«Усім сарвала дах»: як выглядалі рэйвы 90-х?

Танцы ў школах, ДК, гламурных клубах і ў сценах Белтэлерадыёкампаніі.

Як выглядаў першы беларускі рэйв?

Як выглядаў першы беларускі рэйв?

«Поўная вакханалія», паводле «Знамя юности».

Адкуль пайшла беларуская электроніка?

Адкуль пайшла беларуская электроніка?

Фестываль біг-біту, першыя сінтэзатары і электроншчына ў кіно.

Фотарэпорт: у Менску перазапусціўся «Рэактар»

Фотарэпорт: у Менску перазапусціўся «Рэактар»

Камбэк праз 13 гадоў.

Героі часу – 10 артыстаў новай беларускай сцэны

Героі часу – 10 артыстаў новай беларускай сцэны

Каго паслухаць, каб захапіцца сённяшняй беларускай музыкай.

Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Гісторыя пра бесклапотнага лайдака ў душэўных менскіх лакацыях.