Юля Іванчыкава дасць майстар-клас па «чалавечым» вядзенні Instagram
- Рубрыка: УЛОЎ
- 24.05.2018
- 9372
Юля Іванчыкава стварыла акаўнт @kastrycnickaja_live, доўга працавала з інстаграмамі @laukaminsk, @depomiensk, @depo2miensk – установамі, якія належаць Уладу Луневічу. Раскруціла з нуля @vulitsaezha, які распавядае пра менскі фестываль вулічнай ежы. Усе гэтыя бізнэс-акаўнты адрозніваюцца «чалавечнасцю» ад большасці камерцыйных профіляў, і ў рамках #34events Юля раскажа, як гэтага дамагчыся.
Калі: 7 чэрвеня
Пачатак: 19:00
Дзе: прастора .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх)
Кошт: першыя 10 білетаў – 15 BYN, наступныя – 20 BYN. У дзень мерапрыемства – 25 BYN.
Юля ў Instagram
Асноўныя тэзісы майстар-класа:
Instagram з чалавечым тварам: што гэта такое?
Як стварыць новы акаўнт і стаць цікавым у вялікім моры інстаграма?
З чаго пачаць, калі вакол усё ўжо даўно прыдумалі?
Чаму камерцыйныя акаўнты рэдка чапляюць? Хто робіць рэальна крута?
Ці можа адзін чалавек быць і фатографам, і капірайтарам, і крэатыўцам?
Колькі каштуе праца па стварэнні і вядзенні акаўнта?
Чым натхняцца і дзе гэта ўсё знаходзіць?
Ці варта крыўдзіцца на канкурэнтаў, калі яны за вамі ўсё паўтараюць?
Як уплываюць актыўнасці афлайн на цікавасць у анлайн?
Як выкарыстоўваць розныя прылады для інстаграма?