Медыйны сіндыкат 34 існуе даўно (не за гарамі дваццацігоддзе), і яго арцелі толькі множацца. Калісьці была «Студэнцкая думка» і CD Mag, потым з'явіўся 34mag, нядаўна адзначаў два годзікі 34travel. Настаў час распавесці пра наш новы адукацыйны плагін – афлайн-пляцоўку .PUNKT.
Што такое .PUNKT?
Гэта ўтульны лофт плошчай 54 м2 у былым будынку гарбарні.
Навошта мы яго адкрылі?
Мы разумеем, што будучыня за ведамі, а мы назапасілі іх шмат. Таму жадаем дзяліцца.
І што ў вас тут адбываецца?
Усё, што мае адукацыйную форму. Мы ладзім як свае івэнты, так і запрашаем да ўдзелу партнёраў. Дыскусіі 34 Media Days з Альгердам Бахарэвічам, бразільскім амбасадарам і palasatka. Майстар-класы на выжыванне ад школы крэатыву «ИКРА». Сімпозіум эксперыментальных агароднікаў. Паказы рэгбісцкага кіно. Карацей, усё, пра што марыў Гары Потэр, калі першы раз ехаў у Хогварц.
Колькі лофт змяшчае чалавек?
Пры тэатральнай рассадцы камфортна сядзе 40. «Зялёныя» на кінафэст збіралі біток за сотню.
І як тады іх пракарміць?
Побач ёсць кавярні ENZO, «ЛАВКА», «ДЭПО», «ХУЛИГАН», ULTRA BAR. Можна загадзя дамовіцца на абеды.
Акей, а якія яшчэ ёсць нішцякі?
Мы маем адмысловае тэатральнае асвятленне і гук, таму можам лёгка стварыць табе атмасферу Сайлент Хіла.
Пры супадзенні з рэдакцыйным інтарэсам бонусам можа ісці медыйная падтрымка ад 34mag (фотарэпорт, тэзісы з лекцыі).
Супер! Дзе вы знаходзіцеся?
Сядаеш на метро да «Першамайскай», адтуль 7 хвілін пешшу ўглыб Кастрычніцкай. Арыенцір – паркоўка ля кавярні ENZO. Каардынаты: вул. Кастрычніцкая, 23А, другі паверх (53.890140, 27.575450).
Магу я зладзіць у вас івэнт?
Канешне, пішы на punktnotdead@gmail.com, у Facebook-суполку або тэлефануй +375 44 795 13 97.
А калі свабодна?
Тэлефануй!
Cціслы пераказ таго, пра што распавядалі ўдзельнікі першага Media Day ад 34mag.
Канспект першай часткі нашай вялікай гутаркі пра маркетынг краін, якая адбылася ў мінулую суботу: амбасадар Бразіліі, Міла Котка, рабыня Ізаўра і ўсе-ўсе-ўсе.
Другі канспект з 34 Media Day пра маркетынг тэрыторый і брэнд Грузіі, які складаецца не толькі з чачы і эмацыйных жыхароў.
Фінальны канспект 34 Media Day пра тое, як нам зразумець Беларусь і «прадаць» яе.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.