Фільм «Возера радасці» нарэшце можна паглядзець анлайн

Фільм «Возера радасці» рэжысёра Аляксея Палуяна, зняты паводле рамана Віктара Марціновіча, цяпер даступны для прагляду на відэасэрвісе VOKA.

 

Паглядзець «Возера радасці» можна ў арыгінальнай агучцы на беларускай мове. Фільм таксама даступны ў 4К распазнаванні, але ўжо па падпісцы.

«Возера радасці» быў зняты ў капрадуцыі Беларусі, Германіі ды Іспаніі. Фільм стаў пераможцам шматлікіх міжнародных кінафестываляў і кандыдатам на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі, а таксама трапіў у доўгі спіс «Оскара».

Сцэнар «Возера радасці» грунтуецца на аднайменным рамане пісьменніка Віктара Марціновіча – фільм распавядае пра дзяўчынку Ясю, якая перажывае смерць маці. Галоўную ролю ў стужцы сыграла Анастасія Пляц, выхаванка школы-інтэрната ў Магілёве.

 

Глядзець «Возера радасці»