У Празе адкрываецца выстава Цемры
- Рубрыка: УЛОЎ
- 03.10.2023
- 3072
Выстава «Lazaret» гарадзенскай мастачкі Cemra адбудзецца ў чэшскай сталіцы.
«Lazaret» можна было наведаць у Варшаве ўвесну: Цемра прапанавала тады беларусам сустрэцца з іх траўмамі твар у твар і казала, што ў яе «ёсць бінты, каб апрацаваць гэтыя раны».
«Рэакцыя была вельмі адчувальнай: многія публікавалі фота з маімі працамі з вельмі кранальнымі каментарамі, а некаторыя нават расплакаліся пасля экскурсіі. Падрабязнае апісанне дэталяў і гісторыі карцін моцна ўплывала на эмоцыі наведвальнікаў, – успамінае Цемра. – Я была здзіўленая інтэрпрэтацыі маіх работ гледачамі. Некаторыя разважанні былі нават глыбейшыя, чым мае ўласныя. Гэта натхняе працягваць рухацца ў гэтым кірунку».
Выстава пройдзе з 5 кастрычніка па 9 лістапада. Месца: Beseder gallery на Lihovarská 12.
Калі да Прагі наўрад ці даедзеш, то паглядзець на некаторыя работы і пачытаць пра глыбокія сэнсы, закладзеныя ў іх, можна ў прыгожым матэрыяле 34mag.net. Там жа мастачка распавядае пра тое, чаму беларусы крутыя і як яна абрала сваю зону адказнасці і не адчувае віны за эміграцыю.