«Чайхана» – гэта лаўнж-кафэ, якое спецыялізуецца на ўзбекскай кухні. Калі ты цяміш у тым, якая табака самая смачная і як трэба мяняць вугаль, вакансія кальяншчыка – тое, што табе трэба!
Асноўныя патрабаванні да кальянчшыка:
вопыт працы як мінімум год;
камунікабельнасць і пачуццё такту;
уменне знайсці індывідуальны падыход да кожнага госця;
санкніжка;
падрыхтоўка і сервіроўка кальянаў;
чыстка, замена вуглёў;
камунікацыя з гасцямі.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | VK | Instagram
Юрыст. Офіс па правах людзей з інваліднасцю
Вакансія «два ў адным» – юрыст, які абараняе правы людзей з інваліднасцю. Калі ты падзяляеш каштоўнасці Канвенцыі і хочаш дапамагаць вырашаць прававыя праблемы людзей з інваліднасцю, тэрмінова падавай рэзюмэ. Дэдлайн – 23 сакавіка.
Асноўныя патрабаванні да юрыста:
прыём кліентаў;
кансультаванне людзей з інваліднасцю па тэлефоне і электроннай пошце;
афармленне скаргаў у дзяржаўныя органы;
складанне аналітычных дакументаў;
удзел у варкшопах, круглых сталах, публічных дыскусіях;
гатоўнасць працаваць у камандзе;
вопыт працы ў сферы людзей з інваліднасцю.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта info@disright.org
Bel.biz – бізнэс-партал Беларус, дзе можна і агляды рынкаў пачытаць, і пра lifestyle дзелавых людзей даведацца. Калі словы «апцыён» ды «ф’ючэрс» для цябе не пусты гук, а яшчэ ты можаш ствараць і прасоўваць кантэнт, фармаваць і матываваць каманду, – вэлкам! Офіс рэдакцыі знаходзіцца на вуліцы Фабрыцыуса – яшчэ адной патэнцыйнай артэрыі сталіцы.
Асноўныя патрабаванні да галоўнага рэдактара:
вышэйшая адукацыя;
вопыт рэдактара інфармацыйнага рэсурсу;
вопыт кіравання праектамі ў інтэрнэце;
вопыт карыстання аналітыкай і метрыкай;
свежыя ідэі;
веданне англійскай мовы;
кіраўніцтва працай каманды;
рэдактарская праўка аўтарскіх матэрыялаў;
падрыхтоўка матэрыялаў, пошук аўтараў, напісанне ўласных артыкулаў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Twitter | Instagram | Youtube
Добрая навіна ў тым, што лета coming soon, а значыць бар пра віно, модныя дзвіжухі і выдатную музыку шукае ў класную каманду бадзёрых хлопцаў і дзяўчат. Дастаткова любіць віно, быць на стылі і з замежнымі турыстамі даць рады патрындзець. Вопыт і веды атрымаеш падчас звышінтэнсіўнай практыкі.
Асноўныя патрабаванні да бармэнаў і афіцыянтаў:
любоў да сябе і працы;
уменне камунікаваць на розныя тэмы;
цікавасць да віна і ўсяго, што з ім звязана;
жаданне шмат вучыцца;
пачуццё стылю і пачуццё гумару;
свабоднае валоданне англійскай мовай;
акуратнасць і патрабавальнасць да сябе.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Instagram
Кіраўнік гасцініцай. Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау
Гасцініца «IBB» – падраздзяленне адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау. У каманду шукаюць чалавека-рухавіка, які будзе кіраваць гасцініцай. Праўда, вакансія не для пачаткоўцаў: патрабуецца няхілы бэкграўнд і каласальны вопыт працы. Але па ўмовах цудоўна ўсё: і канкурэнтная зарплата, і прафесійны калектыў, і офіс ля метро.
Асноўныя патрабаванні да кіраўніка гасцініцай:
вышэйшая профільная адукацыя (напрыклад, ВШТ, эканамічная);
вопыт працы ў сферы гасцінічнага бізнэсу не менш за тры гады;
веданне англійскай і нямецкай моў;
веданне гасцінічных аперацыйных праграм: Intellect Style, booking.com, Travel line;
уменне ствараць каманду і кіраваць ёй;
вядзенне і своечасовае прадстаўленне кіраўніцтву справаздачы аб гаспадарча-фінансавай дзейнасці гатэля.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт
Праграмны спецыяліст. ЮНФПА ў Беларусі
У фокусе фонду ААН у галіне народанасельніцтва – рэпрадуктыўнае здароўе, народанасельніцтва і развіццё, гендарная роўнасць. Цяпер шукаюць спецыяліста па пытаннях сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя / ВІЧ. У рамках праекта «БЕЛМЕД» гэты чалавек будзе каардынаваць праектныя мерапрыемствы ЮНФПА. Дэдлайн падачы CV – 20 красавіка.
Асноўныя патрабаванні да праграмнага(-ай) спецыяліста(-кі):
адукацыя ў галіне медыцыны, аховы здароўя або сумежнай дысцыпліны;
не менш пяці гадоў практычнага вопыту кіравання праграмамі / праектамі;
досвед працы з ААН / іншымі міжнароднымі арганізацыямі;
выдатнае валоданне англійскай, рускай, беларускай мовамі;
практычны вопыт у галіне сэксуальнага рэпрадуктыўнага здароўя, планавання сям’і.
Лакацыя: Менск.
Спецыяліст па сувязях з грамадскасцю. Менскі гадзіннікавы завод «Луч»
Пасля рэбрэндынгу гадзіннікі «Луч» – гэта той выпадак, калі не сорамна за «купляйце беларускае!». Калі ты гатовы несці крутыя беларускія прадукты ў народ, магчыма, гэта вакансія для цябе. Узамен прапануюць годны заробак, пашыраны сацпакет і ўтульны офіс каля парку Чалюскінцаў.
Асноўныя патрабаванні да спецыяліста па сувязях з грамадскасцю:
вышэйшая адукацыя (пажадана ў галіне PR / маркетынгу / журналістыкі);
высокі ўзровень пісьменнасці;
веданне рускай, беларускай і англійскай моў;
вопыт арганізацыі івэнтаў і напісання тэкстаў;
напісанне прэс-рэлізаў і іншых матэрыялаў для СМІ;
камунікацыя са СМІ, прадстаўнікамі ўлады, лідарамі меркаванняў;
арганізацыя прэс-мерапрыемстваў;
вядзенне перапіскі з грамадскімі і дзяржаўнымі органамі.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Instagram | Youtube
Менеджар па продажах і вядзенні рэкламных праектаў. KYKY.org і The Village
The Village урываецца ў беларускае медыяполе і прапануе вакансію менеджара, які можа і прадаваць, і весці рэкламныя праекты. Калі табе мала адной толькі згадкі The Village, то паглядзі, што прапануюць: офіс у цэнтры горада, на Рэвалюцыйнай, пры жаданні – гнуткі графік і калектыў, з якім дакладна не засумуеш. Яшчэ нагадаем, што пошукі галоўнага рэдактара беларускага The Village працягваюцца. І ім можаш стаць ты.
Асноўныя патрабаванні да менеджара:
вопыт працы менеджарам па продажах не менш за год;
добразычлівасць і ўменне дамаўляцца;
вопыт працы з дакументамі (складанне дамоў, актаў, рахункаў);
пошук патэнцыйных кліентаў;
кантроль дэбіторскай запазычанасці;
вядзенне рэкламных праектаў і дакументацыі;
камунікацыя з кліентамі, рэдактарамі, аўтарамі, фатографамі.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Пошта kyky@kyky.org (з пазнакай «Вакансія менеджара»)
Дызайнер. «Минск Кристалл Трейд»
«Минск Кристалл Трейд» займаецца дыстрыбуцыяй алкагольных напіткаў па ўсёй краіне. Цяпер яны шукаюць дызайнера, які будзе распрацоўваць увесь візуал для крамаў і брэндаў. Офіс – на нашай улюбёнай Кастрычніцкай. Спадзяемся, што вогненны бальзам «Чорны рыцар» за шкоднасць выдаваць не будуць.
Асноўныя патрабаванні да дызайнера:
вышэйшая адукацыя, пажадана па спецыяльнасці «дызайн»;
наяўнасць партфоліа;
вопыт працы не менш за два гады;
веданне асноўных графічных пакетаў (Adobe Photoshop, Adobe Illustrator, CorelDraw);
уменне маляваць «ад рукі»;
распрацоўка макетаў рэкламна-паліграфічнай прадукцыі;
рэстайлінг існуючых гандлёвых марак прадуктаў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт
Барыста. «Пряности & сладости»
Калі ты марыш разліваць гарачую каву ў маленькай кавярні на «Інстытуце культуры», вось ён – твой шанец! Працуеш сабе два праз два ў атачэнні вабных водараў і не набіраеш калорый. Гучыць класна, праўда?
Асноўныя патрабаванні да барысты:
крэатыўнасць і стрэсаўстойлівасць;
уменне камунікаваць з людзьмі;
вітаецца досвед працы.
Лакацыя: Менск.
15 адборных пазіцый – ад сталяра ў каворкінгу да галоўнага рэдактара беларускага The Village.
З набліжэннем восені вяртаем да жыцця нашу самую сацыяльную рубрыку. Трымай сем гарачых вакансій і тры спосабы пракачаць скілы.
«Вакансіі» вяртаюцца! У юбілейным дзясятым выпуску – 16 свежанькіх пазіцый: ад фотарэдактара і менеджара ў паб-квізе да бармэна ў аквапарку. Пачні новае жыццё з панядзелка!
Дыскусіі, прэзентацыі, інтэрактыў.
Холад прыроды і цяпло людзей.