Журналіст-навіннік, менеджар медыяпраектаў. CityDog.by
Гэты часопіс пра Менск ты і так добра ведаеш. Што тычыцца журналіста-навінніка, то нейкіх асаблівых патрабаванняў няма. Таму раскажам пра тое, якім кандыдатам(-кам) аддаецца перавага на пазіцыю менеджара медыяпраектаў. Пажадана мець вышэйшую профільную адукацыю і вопыт працы на такой пасадзе ў медыя не менш за 1 год (як следства – сетку наладжаных кантактаў з рэкламнымі агенцтвамі і кліентамі). Трохі эйджызму: вітаюцца людзі не маладзейшыя за 27 гадоў, але гэта не прынцыпова. Яшчэ пры сумоўі правераць, наколькі развіта твая логіка.
Асноўныя патрабаванні да журналіста-навінніка:
вопыт працы;
профільная адукацыя.
Асноўныя патрабаванні да менеджара медыяпраектаў:
досвед падрыхтоўкі камерцыйных прапаноў;
веданне сферы і спецыфікі рэкламнага рынку Беларусі;
высокія камунікатыўныя навыкі;
цікаўнасць да digital і бізнэсу;
разуменне спецыфікі кантэнтнай рэкламы, а таксама спосабаў ацэнкі яе
эфектыўнасці.
Асноўныя абавязкі:
пошук патэнцыйных кліентаў і правядзенне перамоваў з імі;
апрацоўка «цёплых» камерцыйных заявак;
каардынацыя праектаў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Пошта citydogby@gmail.com (з пазнакай «Менеджар медыяпраектаў» або «Навіннік»).
Праца на паўстаўкі (!) у праваахоўнай арганізацыі. Асноўныя напрамкі яе дзейнасці: прасоўванне і абарона фундаментальных правоў мігрантаў і ўцекачоў, адвакатаванне ў сферы лічбавых свабод, пытанні дыскрымінацыі і процідзеяння расізму. Усё як мае быць. Дэдлайн – 15 верасня.
Асноўныя патрабаванні:
вышэйшая або няскончаная вышэйшая юрыдычная адукацыя;
камп’ютарная пісьменнасць і гатоўнасць працаваць з інструментамі, прынятымі ў арганізацыі;
прыхільнасць да каштоўнасцяў правоў чалавека;
гатоўнасць вучыцца і працаваць у камандзе.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта info@humanconstanta.by (з пазнакай «вакансія Менск»)
Менеджар па продажах. Tribuna.com
Яшчэ адна вакансія ў медыя – адным з найбуйнейшых беларускіх спартыўных сайтаў. Прыкінь, месячная аўдыторыя ўжо – мільён наведвальнікаў. Прыемныя бонусы – індывідуальны графік і вясёлы калектыў па ўсім свеце.
Асноўныя патрабаванні:
разуменне прынцыпаў функцыянавання і веданне ключавых гульцоў рэкламнага digital-рынку, уменне знайсці «патрэбнага» чалавека;
веданне прадуктаў Tribuna Digital;
вопыт працы ў digital-РА або на інтэрнэт-пляцоўцы, які ўключае ў сябе рэгулярную камунікацыю з кліентамі і вядзенне рэкламных праектаў (але гатовыя разгледзець кандыдатаў і без адпаведнага вопыту, калі ў чалавека ёсць жаданне расці).
Асноўныя абавязкі:
падрыхтоўка прэзентацый, афармленне камерцыйных прапаноў па запытах кліентаў;
штодзённая камунікацыя і ўзаемадзеянне з кліентамі і партнёрамі Tribuna.com па бягучых праектах і прэсэйлах, а таксама пошук і прыцягненне новых кліентаў;
вядзенне рэкламных праектаў ад этапу продажу да фінальнай справаздачнасці;
праца з аналітычнымі сістэмамі (Google, Яндэкс, MoPub і інш.).
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Instagram | Telegram | Пошта by.jobs@tribuna.com (з пазнакай «Менеджар па продажах у Менску»).
Спецыяліст у аддзел рэкламы і маркетынгу. Streamline
Streamline – адна з найбуйнейшых у Еўропе моўных школ. Тут навучаюць 10 мовам, працуюць 300 супрацоўнікаў, 200 з якіх – выкладчыкі, і адначасова займаюцца каля 7000 студэнтаў. Акрамя Менска, адкрыты рэгіянальныя цэнтры ў Берасці, Горадні і Магілёве.
Асноўныя патрабаванні:
вопыт працы ў маркетынгу ад 2 гадоў і разуменне асноўных каналаў і механізмаў прасоўвання;
уменне планаваць і аптымізаваць рэкламныя кампаніі з улікам мультыканальнасці;
прасунутае валоданне MS Оffice, веданне Excel абавязкова;
навыкі працы ў адным або некалькіх графічных рэдактарах на базавым узроўні;
уменне рэалізоўваць планы якасна і ў тэрмін;
упэўненае валоданне рускай мовай.
Асноўныя абавязкі:
удзел у рэалізацыі маркетынгавай стратэгіі сумесна з прафесійнай камандай з ліку супрацоўнікаў і партнёраў кампаніі;
планаванне, ажыццяўленне і ацэнка эфектыўнасці рэкламных кампаній;
правядзенне галіновага аналізу і маніторынг канкурэнтнага асяроддзя;
узаемадзеянне са знешнімі партнёрамі і спецыялістамі сумежных напрамкаў у кампаніі.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Instagram | Youtube | Пошта resume_office@str.by
Dev.by – гэта найбуйнейшы беларускі сайт пра IT. Тут распавядаюць, здаецца, пра ўсё тэматычнае: пра сусветныя навіны, свежыя тэхналогіі, заробкі, рэйтынгі і гэтак далей. Цяпер шукаюць чалавека, які будзе займацца сацыяльнымі сеткамі сайта. Класна тое, што можна працаваць выдалена.
Асноўныя патрабаванні:
шырокі кругагляд;
добрае пачуццё гумару;
прафесіяналізм;
цікавасць да тэхналогій і бізнэсу вакол іх;
адсутнасць прычын лічыць слова «SMM» лаянкавым.
Лакацыя: Менск (але не прынцыпова).
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Telegram
Адміністратар у гатэлі. Mint Inside
А раптам ты плануеш паехаць у Індыю на год? Мы і там знойдзем працу для цябе. Вось, напрыклад, сямейны гатэль, які адкрыла пара падарожнікаў у студзені 2017 года. Май на ўвазе, што яны шукаюць чалавека на поўную стаўку, а не для гультаяватай падпрацоўкі. Усё легальна, нават матацыкл дадуць і бізнэс-візу адкрыюць. Вегетарыянскае харчаванне і пражыванне таксама ўключаныя ў камплект. Яшчэ і зарплата ёсць! Калі вырашыш працаваць там, грукайся адразу ў прыватныя паведамленні Лары са спасылкамі на свае сацсеткі.
Асноўныя патрабаванні:
валоданне англійскай мовай;
адказнасць і вынаходлівасць;
адсутнасць гідлівасці.
Асноўныя абавязкі:
камунікацыя з гасцямі (англічане і іншыя еўрапейцы);
каардынацыя персаналу;
перыядычная ўборка тэрыторыі і стрыжка пальмаў;
і яшчэ тысяча дробязей.
Лакацыя: Варкала, Індыя.
Конкурс грантаў ад National Geographic
National Geographiс прапануе гранты на праекты ў галіне аховы, адукацыі, даследаванняў і тэхналогій. Яны павінны прадстаўляць шырокую цікавасць, быць наватарскімі і даследчымі, смелымі і інавацыйнымі. Заяўкі прымаюцца з усяго свету. Перавага аддаецца заяўнікам з-за межаў ЗША.
Кандыдаты і кандыдаткі, якія плануюць працаваць за межамі сваёй краіны, павінны мець у сваёй камандзе прынамсі аднаго супрацоўніка са сваёй роднай краіны. А зараз самае цікавае: памеры грантаў. Даследчыкам, якія знаходзяцца ў пачатку кар'еры, – $ 5 000-10 000 (заяўкі можаш адпраўляць цягам года, але National Geographic прымае рашэнне на працягу 4-х месяцаў пасля падачы заяўкі). Стандартныя гранты – $ 30 000-50 000 (заяўку неабходна падаць за 6 месяцаў да пачатку праекта).
Дэдлайн: 1 кастрычніка 2017 года (але вынікі будуць вядомыя толькі 31 студзеня 2018).
Інтэнсіў па стварэнні і развіцці бізнэсу
За два дні ўдзельнікам трэба прапрацаваць бізнэс-ідэю, стварыць прататып і вызначыць эфектыўныя каналы прыцягнення першых кліентаў. Яны акунуцца ў атмасферу запуску стартапа, а таксама набудуць сяброў і партнёраў. Колькасць месцаў абмежаваная, рэгістрацыя абавязковая. Што цікава, 100% кошту навучання за ўдзельнікаў ужо аплацілі спонсары мерапрыемства.
Калі: 2-3 верасня
Дзе: Менск, вул. Солтыса 187 (Менскі гарадскі тэхнапарк).
Міжнародная мадэль ААН у Львове
Канферэнцыя – гэта імітацыя працы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на прыкладзе чатырох камітэтаў: Савета Бяспекі, Савета па правах чалавека, Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ЮНІСЕФ.
Удзельнікі атрымаюць шматбаковы погляд на міжнародныя адносіны і справы, пашыраць магчымасці вырашэння канфліктаў і разаўюць камунікацыйныя навыкі з дапамогай ролевых гульняў. І ўсё – на англійскай мове!
Прымаць удзел у канферэнцыі могуць студэнты ВНУ і нядаўнія выпускнікі ВНУ, старэйшыя за 17 гадоў. Для дэлегатаў кошт удзелу складае € 55. Сюды ўваходзіць чатыры дні канферэнцыі, цішотка, плакаты, прысмакі і значкі, абед, кава-брэйкі, сертыфікат удзельніка, сацыяльная праграма. Таксама можна выбраць варыянт без харчавання, кошт – € 30. Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку.
Дэдлайн: 12 верасня
Калі: 12-15 кастрычніка
Кальяншчык, піяршчык, дызайнер, барыста і яшчэ сем варыянтаў працы – у трынаццатым выпуску «Вакансій».
10 вакансій, адна стажыроўка і парачка прафесійных івэнтаў – сабралі для цябе красавіцкія эйчар-дыяменты.
15 адборных пазіцый – ад сталяра ў каворкінгу да галоўнага рэдактара беларускага The Village.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.