Анлайн-часопіс «Имена» – гэта не проста сродак масавай інфармацыі, а яшчэ і пляцоўка для дапамогі праектам, важным для грамадства. Калі ў табе спалучаюцца прафесійны медыяменеджар, рэдактар, журналіст і гатоўнасць вяршыць вялікія справы, змяняць свет і краіну да лепшага, чэкай вакансію! Абяцаюць годны заробак, афіцыйнае працаўладкаванне і акіян сацыяльнай значнасці.
Асноўныя патрабаванні да шэф-рэдактара:
вопыт працы ў СМІ;
вопыт працы медыяменеджарам, галоўным рэдактарам, рэдактарам аддзела, журналістам;
аналітычны склад розуму, уменне працаваць з дадзенымі;
арганізацыя рэдакцыйнай працы;
пошук герояў, гісторый, тэм, інфанагод;
праца з аўтарамі і валанцёрамі;
рэдагаванне артыкулаў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | OK | Пошта imenamag@gmail.com
Памочнік менеджара. RedGraphic
RedGraphic – каманда монстраў звышінтэрактыўнага агенцтва. Яны распрацоўваюць digital-стратэгіі і робяць гэта выдатна. Цяпер на цёпленькае месца шукаюць чалавека з добрым сэрцам і ўважлівымі вачыма, гатовага скокнуць з месца ў кар’ер. Акрамя атмасферы digital-шоу, прапануюць жорсткі, але самарэгулявальны графік і модны штаб з відам на дахі старога горада.
Асноўныя патрабаванні да памочніка менеджара:
вышэйшая адукацыя;
бездакорная пісьменнасць;
валоданне англійскай мовай на ўзроўні advanced;
дапамога менеджарам;
уважлівасць;
дапытлівы розум і самаіронія.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта nz@redgraphic.com
Праграма развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый шукае асістэнта ў менскі офіс. Кантракт дзейнічае з 1 сакавіка па 30 верасня 2017 г. Аднак па заканчэнні ёсць магчымасць працягнуць яго яшчэ на тры гады. Заяўку трэба падаваць па-англійску. Дэдлайн падачы CV – 24 лютага да 17:00 па менскім часе.
Асноўныя патрабаванні да асістэнта:
добрае валоданне рускай і англійскай мовамі;
скончаная сярэдняя адукацыя;
вопыт адміністрацыйнай працы не менш за год;
класіфікацыя і афармленне дакументаў;
вядзенне папяровай карэспандэнцыі;
адказ на тэлефонныя званкі;
пераклад дакументаў з/на англійскую/рускую.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта anastassia.nesterova@undp.org
Сталяр, памочнік у майстэрню. izDereva.by
Сямейны праект izDereva.by – сталярная мануфактура, якая вырасла з любові да справы і драўніны. Гэта і майстэрня, і каворкінг, і школа. Цяпер у каманду шукаюць таленавітага сталяра і яго памочніка. Да рэзюмэ просяць далучаць суправаджальны ліст.
Асноўныя патрабаванні да сталяра:
салідны вопыт працы з масівам драўніны;
пяты разрад;
уменне вырашаць пастаўленыя задачы своечасова;
камунікабельнасць.
Асноўныя патрабаванні да памочніка:
сталяр як мінімум чацвёртага разраду;
веданне тэхнікі бяспекі;
прыём і апрацоўка заявак;
дапамога і кансультацыя наведнікаў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Instagram | Youtube
Каманда крэатыўшчыкаў з digital-агенцтва GetBob ханціць менеджара з вопытам кіравання праектамі ў рэкламных агенцтвах, аддзелах маркетынгу або IT-кампаніях. Абяцаюць годную аплату і перспектыву вырасці ў акаўнт-дырэктара.
Асноўныя патрабаванні да акаўнт-менеджара:
вопыт працы з інтэрнэт-рэкламай або лічбавымі прадуктамі;
схільнасць да аналітычнай дзейнасці;
уменне працаваць з вялікім аб’ёмам інфармацыі;
кіраванне праектамі ў сферы digital-рэкламы;
камунікацыя з кліентамі;
планаванне, складанне таймінгаў і бюджэтаў.
Лакацыя: Менск.
Кавярні сеткі «Кофе Саунд» рассыпаныя па ўсёй Беларусі. У амбітны праект шукаюць маркетолага спачатку на часовую занятасць (чатыры гадзіны ў дзень), а далей – ужо на поўную. Калі тваё рэзюмэ зацікавіць працадаўца, атрымаеш тэставае заданне. Там глядзі ўжо сам(а) – не дай пудла!
Асноўныя патрабаванні да маркетолага:
вышэйшая адукацыя (маркетынг, рэклама, PR);
веданне асноў напісання рэкламных тэкстаў;
высокая хуткасць працы;
распрацоўка і рэалізацыя рэкламных кампаній;
супрацоўніцтва з СМІ;
вядзенне дакументазвароту па праектах;
праца з дызайнерамі.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | VK | Instagram | Пошта coffeesoundteam@gmail.com
Арт-дырэктар аддзела інтэр’ераў. Nota Bene
Nota Bene – амбітная дызайн-студыя, якая рэалізуе інтэр’ерныя і архітэктурныя праекты не толькі ў Беларусі, Расіі, Украіне, але і ў Амерыцы і краінах Заходняй Еўропы. Прапануюць вакансію-чэлендж для энергічнага генератара арыгінальных ідэй і суперканцэпцый без межаў у фантазіі. Умовы зайздросныя: аб’екты па ўсім свеце, добры заробак, сацыяльныя бенефіты і нават тэраса для натхнення. Адважвайся!
Асноўныя патрабаванні да арт-дырэктара аддзела інтэр’ераў:
профільная вышэйшая адукацыя;
вопыт працы ў архітэктурным бюро ці дызайн-студыі;
наяўнасць партфоліа праектаў;
разуменне тэхналогій для распрацоўкі праектаў (3ds Max, Photoshop, AutoCAD);
распрацоўка канцэпцый інтэр’ераў і экстэр’ераў;
стварэнне візуальных рашэнняў для прэзентацыі заказчыкам і кліентам;
кіраўніцтва працай аддзела інтэр’ераў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Instagram | Youtube
Для прыборкі кватэр у Менску шукаюць клінераў. Узрост і вопыт – не галоўнае. Для гэтай пазіцыі нават вышэйшая адукацыя не патрабуецца, бо ўсякае бывае. З плюсаў: афіцыйнае працаўладкаванне, разлік раз на два тыдні і самастойнае планаванне працоўнага тыдня.
Асноўныя патрабаванні да клінера:
наяўнасць аўтамабіля;
наяўнасць смартфона і доступу ў інтэрнэт;
жаданне вучыцца;
гатоўнасць хутка вырашаць задачы;
стрэсаўстойлівасць.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Instagram
Instagram Master. PocketRocket
У гарачым сэрцы дызайнерскага агенцтва PocketRocket з’явілася яшчэ адна вакансія мары. У бадзёрую каманду шукаюць інста-талент з разуменнем, як за адну хвіліну зрабіць кадр-цукерачку і атрымаць лайк-шок.
Асноўныя патрабаванні да Instagram Master:
уласны instagram-акаўнт, якім можна ганарыцца;
камунiкабельнасць і сабранасць;
ідэальны густ;
вопыт рэкламы ў сацсетках (пажадана);
вопыт маніторынгу і аналітыкі ў SMM (пажадана).
Лакацыя: Менск.
Менеджар па працы з партнёрамі. Музей «Краіна міні»
«Краіна міні» – першы паўнавартасны музей архітэктурных мініяцюр у Беларусі. Важна, што гэта не нейкі нафталінавы музей, пакрыты пылам, а мультымедыйны і сучасны. Тут у прамым сэнсе можна дакрануцца да гісторыі краіны. Праектам займаецца каманда неабыякавых і апантаных ідэяй людзей. Цяпер шукаюць спецыяліста па B2B продажах, ад якога чакаюць такой жа апантанасці і палаючых вачэй.
Асноўныя патрабаванні да менеджара па працы з партнёрамі:
вопыт працы ў сферы паслуг (пераважна – турызм);
валоданне англійскай мовай на ўзроўні як мінімум Pre-Intermediate;
выбудоўванне партнёрскіх адносін са школамі, прафсаюзамі, турфірмамі, гатэлямі;
удзел у распрацоўцы новых турпрадуктаў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Instagram
Адміністратар, цырульнік-барбер, менеджар па продажах цырульных паслуг. Buro 20/16
Некалькі гарачых вакансій у мужчынскім цырульным клубе. Чувакі цэняць высокія стандарты прыгажосці і ўзорную дысцыпліну. Калі ты здольны пераўтвараць звычайных барадачоў у ламберджэкаў на стылі, запісвайся на сумоўе. Прыемны бонус: барбершоп месціцца ў Чырвоным дворыку.
Лакацыя: Менск.
Галоўны рэдактар. Беларускі The Village
Хайп вакол навіны пра беларускі The Village крыху пацішэў, калі сталі вядомыя падрабязнасці запуску папулярнага лайфстайл-рэсурсу. У першую чаргу шукаюць галоўнага рэдактара, які пачне фармаваць каманду. Cумоўі будзе праводзіць у Менску асабіста Аляксей Аметаў, адзін з заснавальнікаў медыяхолдынгу Look At Media. Just do it!
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Пошта kyky@kyky.org (з пазнакай «The Village»)
Сталяр, кіроўца Uber, аўтар-падарожнік, фотарэдактар Vogue – дзікі мікс незвычайных прац у сёмым выпуску «Вакансій».
«Вакансіі» вяртаюцца! У юбілейным дзясятым выпуску – 16 свежанькіх пазіцый: ад фотарэдактара і менеджара ў паб-квізе да бармэна ў аквапарку. Пачні новае жыццё з панядзелка!
Фларыст, маркшэйдар у метро, абсмажчык кавы і яшчэ 14 працоўных пазіцый у дванаццатым выпуску «Вакансій».
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.