Дыскрымінацыі – не!

  • 03.10.2016
  • Аўтар: 34mag
  • 8213

Сёння, праз год пасля падпісання, Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю. Цяпер урад абавязаны выконваць яе артыкулы, а таксама ўжо праз два гады даць справаздачу аб тым, што было зроблена ў краіне. Што гэта значыць для людзей з інваліднасцю – чытай у нашым артыкуле.

 

Беларусь падпісала Канвенцыю ў верасні 2015-га, праз 8 гадоў падрыхтоўкі, – апошняя ў Еўропе. Тым не менш гэтая падзея значыць не менш, чым падпісанне найбуйнейшых міжнародных дамоваў па правах чалавека. Сёння нарэшце дакумент ратыфікавалі. То-бок ён набыў поўную юрыдычную сілу і цяпер Беларусь абавязана выконваць стандарты, прапісаныя ў дакуменце.

Як такіх, новых правоў, ільгот і прэферэнцый Канвенцыя не нясе. «Асаблівасць дакумента менавіта ў тым, што цяпер канкрэтныя правы будуць разглядацца з пазіцыі інваліднасці», – адзначае Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

«Па-першае, з’явіцца вызначэнне дыскрымінацыі па прыкмеце інваліднасці. Раней у беларускім заканадаўстве гэтага не было. Чаму гэта важна? Таму што адсутнасць гэтага паняцця азначала, што ніхто ў краіне, у тым ліку і суды, не мог эфектыўна абараняць чалавека ад дыскрымінацыі», – кажа ён.

Па-другое, з’явіцца дзяржаўны орган, які будзе каардынаваць і маніторыць справы, якія тычацца правоў людзей з інваліднасцю. Таксама праз два гады Беларусь падрыхтуе першы даклад аб прагрэсе выканання Канвенцыі. Карацей, мы нарэшце ўпісваемся ў міжнародную сетку прававых дамоўленасцяў.

Аднак, адзначае Сяргей, працэс адбываецца не настолькі дасканала, як мог бы: «Ратыфікацыя Канвенцыі нагадвае спробу “зварыць добры суп бруднымі рукамі”. Чаму? Канвенцыя, па сутнасці, – гэта механізм уключэння людзей з інваліднасцю ў прыняцце рашэнняў. Тое, што яна прайшла без удзелу, нават без інфармавання тых самых людзей, на якіх накіравана, – гэта падрыў галоўных прынцыпаў Канвенцыі. Таксама мы не ведаем, як яна была ратыфікаваная: з агаворкамі, без агаворак, калі былі агаворкі – якія яны, што знаходзіцца ў суправаджальных дакументах? Па беларускім заканадаўстве ратыфікацыя – гэта таксама і план дзеянняў, па якім закон уступіць у сілу. Ён ёсць, але сыры, неабмеркаваны і, на нашую думку, пакуль не гатовы да зацвярджэння».

Таксама Беларусь прынцыпова адмаўляецца падпісваць Факультатыўны пратакол – дадатковы да Канвенцыі дакумент. У асноўным праз тое, што ён патрабуе больш строгай справаздачнасці і глыбокіх кампетэнцый. Акрамя таго, калі чалавек з інваліднасцю не знаходзіць вырашэння сваёй праблемы ў краіне, ён можа звяртацца ў спецыяльны Камітэт ААН.

«Тым не менш нават у горшым выпадку ратыфікацыя прынясе пазітыўныя перамены. Абавязкі ўзнікаюць – і гэта важна», – падагульняе Сяргей.

 

 Фота ўзятае з Facebook-суполкі Офіса

 


КАМЕНТАРЫ (3)

Aleh Fiadotau | 1.12.2016 16:22

Уже можно назвать точную дату вступления Конвенции в силу для Беларуси - 29 декабря 2016 г., т.к., 29.11. уведомление о ратификации было de jure вручено депозитарию.
https://treaties.un.org/doc/Publication/CN/2016/CN.885.2016-Eng.pdf

0 0
Aleh Fiadotau | 4.10.2016 13:10

"Сёння нарэшце дакумент ратыфікавалі. То-бок ён набыў поўную юрыдычную сілу і цяпер Беларусь абавязана выконваць стандарты, прапісаныя ў дакуменце."

1. для начала нужно дождаться одобрения Советом Республики Закона о ратификации КПИ. Потом дождаться подписи президента.

2. После этого документ о ратификации должен быть передан депозитарию (ООН) и после этого через 30 дней Конвенция вступит в силу для Беларуси:

"Статья 45
Вступление в силу

1. Настоящая Конвенция вступает в силу на тридцатый день после сдачи на хранение двадцатой ратификационной грамоты или документа о присоединении.

2. Для каждого государства или организации региональной интеграции, ратифицирующих настоящую Конвенцию, официально подтверждающих ее или присоединяющихся к ней после сдачи на хранение двадцатого такого документа, Конвенция вступает в силу на тридцатый день после сдачи ими на хранение своего такого документа."

3 0 +3
34mag
34mag | 4.10.2016 15:06

Дзякуй за заўвагу!

0 0