Fabula Branding займаецца ўсім спектрам брэндынгу: ад распрацоўкі новага імя прадукту да дызайну ўпакоўкі, якая «прадае». Ты стоадсоткава бачыў(-ла) вынікі іх працы на паліцах гіпермаркетаў. Цяпер студыя шукае чалавека-аркестра з талентамі піяршчыка, журналіста, філолага, капірайтара, smm-шчыка, масавіка-забаўніка і адміністратара сайта. «Не, мы не шмат чаго хочам і нічога ў нас не трэсне», – кажуць яны і прапаноўваюць заробак ад BYN 1200, афігенны калектыў і адсутнасць пагібельнай руціны.
Асноўныя патрабаванні да PR-менеджара:
крэатыўнасць;
уменне пісаць журналісцкія тэксты (прэс-рэлізы і кейсы) і працаваць з сацсеткамі і сайтам;
камунікацыя са СМІ;
арганізацыя PR-акцый і ўнутраных івэнтаў для каманды;
падрыхтоўка праектаў на конкурсы і фестывалі;
бездакорная пісьменнасць.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Пошта info@fabula.by
Партнёр-менеджар, стажор-дызайнер. PocketRocket
Бадзёрая крэатыўная каманда PocketRocket трымаецца на чатырох кітах: брэндынг, дызайн, дзіджытал і арганізацыя івэнтаў. Дарэчы, гарачы фестываль Freaky Summer Party – іх рук справа. Цяпер панда-пушэры шукаюць дызайнера на стажыроўку і партнёр-менеджара на FSP. Абяцаюць моцны level-up, унікальны досвед і прынцыпова новыя рэчы. Ну што, камон?
Асноўныя патрабаванні да партнёр-менеджара:
пошук новых партнёраў і работа з пастаяннымі;
вопыт працы не менш за два гады ў рэкламным агенцтве або на баку кліента;
прысутнасць на FSP прынамсі аднойчы;
вопыт у арганізацыі мерапрыемстваў, BTL, адмысловых праектаў;
валоданне англійскай, рускай, беларускай мовамі.
Што будзе рабіць стажор-дызайнер:
ілюстрацыі, іконкі, матэрыялы для сацсетак, прэзентацыі;
дапамагаць у распрацоўцы дызайн-канцэпцый, айдэнтыкі і брэндынгу;
працаваць у Apple & Wacom асяроддзі.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта geton@pocketrocket.by (з пазнакай «Партнёр-менеджар»)
HR Event Assistant. Epam Systems
Тлумачыць, што такое EPAM, табе не трэба. Кампанія пастаянна шукае светлыя галовы, а цяпер палюе на бойкага спецыяліста па арганізацыі івэнтаў, які даўно хацеў змяніць сферу на IT, але не ведаў, з чаго пачаць. Значны бонус: гібкі графік працы і бясплатныя курсы англійскай.
Асноўныя патрабаванні да HR Event Assistant:
арганізацыя і каардынаванне мерапрыемстваў да трохсот удзельнікаў;
камунікацыя з кліентамі;
вопыт працы ў арганізацыі мерапрыемстваў не менш за год;
валоданне вуснай і пісьмовай англійскай мовай (на ўзроўні Upper-Intermediate і вышэй);
вышэйшая адукацыя (пераважна ў галіне псіхалогіі, сацыяльнай працы ці менеджменту).
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter
Менеджар па продажах. «Мазгабойня»
Калі ты яшчэ з нейкіх прычын не гуляў(-ла), то сто пудоў чуў(-ла) пра грандыёзны паб-квіз Беларусі – «Мазгабойню». Праект расце як на дражджах і скарае еўрапейскі і расійскі рынкі, таму каманда шукае спецыяліста з вялікім сэрцам, жаданнем камунікаваць і працаваць. Выдатная навіна: вопыт не патрэбны.
Асноўныя патрабаванні да менеджара па продажах:
праца з «цёплым» кліенцкім патокам;
у перспектыве – халодныя продажы;
вядзенне справаздачнасці і кліенцкай базы;
абаяльнасць і феерычная харызма;
уменне выконваць дэдлайны і прымаць рашэнні.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Пошта kp@mozgoboj.ru
Праектны менеджар. Офіс па правах людзей з інваліднасцю
Арганізацыя абараняе правы людзей з інваліднасцю, абапіраецца на каштоўнасці Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю і робіць свет крыху справядлівейшым. Цяпер шукаюць спецыяліста, які будзе кіраваць праектамі ў гэтай галіне. Дэдлайн падачы CV – 10 лютага.
Асноўныя патрабаванні да праектнага менеджара:
кіраванне праектамі;
арганізацыя мерапрыемстваў і асобных кампанентаў праектаў;
непасрэднае кіраўніцтва работай супрацоўнікаў(-ніц) праекта;
камунікацыя з партнёрамі;
фармаванне тэхнічных заданняў для выканаўцаў праекта;
ажыццяўленне лагістыкі, закупаў, плацяжоў;
досвед кіравання праектамі і праца ў грамадскім сектары не менш за тры гады;
вышэйшая адукацыя;
валоданне англійскай мовай.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Пошта info@disright.org (з пазнакай «менеджар праекта»)
У свабоднай прасторы і антыкафэ «Дом Фішэра» творчае жыццё кіпіць нон-стоп. Цяпер шукаюць чараўніка(-цу), які(-ая) мае палюбіць «Дом», стаць часткай яго душы і ўтаймаваць усіх яго адухоўленых і неадухоўленых насельнікаў. Пячэнькі – па дэфолце (куды без іх!).
Асноўныя патрабаванні да памочніка:
віртуозная камунікабельнасць;
дасведчанасць у культурным жыцці горада;
звышнатхнёнасць і прага да развіцця;
адказнасць і самадысцыпліна.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: FB | VK | Twitter | Пошта domfishera@gmail.com
На буйнейшым партале краіны шукаюць спецыяліста, пракачанага ў візуале да мозгу касцей. Так, канкурэнцыя жорсткая. Аднак, калі ты зубасты майстар сваёй справы, цябе чакае ўзнагарода: прыстойны заробак, афіцыйнае працаўладкаванне і пачасанае эга.
Асноўныя патрабаванні да фотарэдактара:
падбіраць выявы для галоўнай старонкі і матэрыялаў партала – каб любы артыкул ці рэпартаж загучалі мацней;
ставіць дакладныя задачы фотакарэспандэнтам;
матываваць і натхняць на супервынік;
салідны вопыт працы з фотаздымкамі (і ў ідэале – з відэа);
любоў да фота і да людзей;
пачуццё гумару.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Пошта nn@tutby.com
Kufar – гэта гісторыя пра recycling і моцную каманду, якая прыкладае ўсе намаганні, каб людзям было зручна прадаваць і шукаць патрэбныя рэчы. Яны пазначаюць, што ім можна даверыць не толькі сваю аб’яву, але і выхаванне дзіцяці або эксперыменты з плутоніем. У сваю dream team шукаюць спецыяліста, які любіць графікі, лічбы, даследаванні. Цябе чакаюць прывабныя карпаратыўныя бонусы: заробак, прывязаны да еўра, сацпакет, камандзіроўкі ў Барселону, Стакгольм і Осла. Першы крок да ўсяго гэтага – тэставае заданне.
Асноўныя патрабаванні да малодшага аналітыка:
рэгулярныя і ad hoc справаздачы;
выгрузка дадзеных з БД сайта і аналітычных сэрвісаў;
упэўненае валоданне Excel і Power Point або Google Sheets і Google Slides;
уяўленне аб SQL (або гатоўнасць хутка асвоіць);
веды моў праграмавання R, Python або Bash;
валоданне англійскай мовай на ўзроўні Intermediate.
Лакацыя: Менск.
«Наша Ніва» ханціць журналіста, які(-ая) будзе пісаць на жаночую тэматыку. Хэштэгі вакансіі: б’юці і беларуская мова. Тэмы: жаночае адзенне, жаночыя моды, паслугі для жанчын, здароўе, выхаванне дзяцей. Калі цябе прэ ад Wonderzine і ты маеш што сказаць на нашай ніве, у дадатак цябе чакаюць высокі заробак, сацпакет, офіс у цэнтры горада ля метро і беларускамоўны калектыў.
Асноўныя патрабаванні да журналіста:
веданне моладзевых трэндаў;
вопыт працы ў інтэрнэт-СМІ;
журналісцкая адукацыя (пажадана);
бездакорная беларуская мова.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Instagram | Пошта nn@nn.by
Studio 11 – гэта група маладых архітэктараў і дызайнераў, якія распрацоўваюць інтэр’еры кватэр і офісаў з веданнем справы. Каманда шукае моцнага духам дызайнера для разавага праекта з магчымасцю ўдзельнічаць і ў праектах далей. Праца выдаленая, але неабходна прыязджаць два-тры разы на тыдзень на meetup у студыю.
Асноўныя патрабаванні да дызайнера:
упэўненае валоданне 3dmax, AutoCAD, Photoshop, Sketchup;
уменне хутка рабіць эфектныя візуалізацыі (не абавязкова вельмі рэалістычныя);
наяўнасць партфоліа;
вопыт рэалізаваных праектаў (пажадана).
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Instagram | Пошта greatmindstudio11@gmail.com
Памочнік у рэдакцыю. Cheaptrip
Турыстычная фірма Сheaptrip узгадавала сябе на абшарах LiveJournal на філасофіі танных вандровак. Цяпер гэта вялізная сетка з офісамі ў Маскве і Піцеры. На выдаленую працу шукаюць SMM-віртуозаў з запалам да вандровак. Не праца, а казка: ляжы сабе пад пальмай ля акіяна з ноўтбукам ды працуй. Абы вай-фай быў!
Асноўныя патрабаванні да памочніка:
апантанасць вандроўкамі;
прафесійны досвед працы ў сацсетках.
Лакацыя: сусвет (праца выдаленая).
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Instagram | Пошта dreamworkcheaptrip@gmail.com
«Медуза» – гэта такі монстр у натыўнай рэкламе. Мала хто ўмее рабіць натыўку так якасна, як яны, таму і шукаюць выключна талковых работнікаў пяра і галавы. План такі: натхніцца прыкладамі тэкстаў і запоўніць анкету. Бінга!
Асноўныя патрабаванні да аўтара:
уменне пісаць крутыя тэксты;
партфоліа.
Лакацыя: любая (выдаленая праца).
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Telegram | Instagram
Бармэн, Афіцыянт, Кухар. Аквапарк «Лябяжы»
У самым гіганцкім аквапарку Беларусі шмат адкрытых вакансій. Чэкай іх прапановы! Працаваць – не на горках катацца, вядома, аднак, калі цягне бліжэй да вады, трэба ісці.
Асноўныя патрабаванні да бармэна:
прыгатаванне халодных і гарачых напояў;
кантрольна-касавыя аперацыі;
прэзентабельны знешні выгляд.
Асноўныя патрабаванні да афіцыянта:
абслугоўванне гасцей;
камунікабельнасць;
хуткае рашэнне канфліктных сітуацый.
Асноўныя патрабаванні да кухара:
прыгатаванне страў у адпаведнасці з тэхналагічнымі картамі;
профільная сярэдняя спецыяльная адукацыя;
вопыт працы;
уважлівасць і стрэсаўстойлівасць.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | OK | Пошта 3301414@mail.ru (з пазнакай «вакансія бармэна/афіцыянта/кухара»)
Фларыст, маркшэйдар у метро, абсмажчык кавы і яшчэ 14 працоўных пазіцый у дванаццатым выпуску «Вакансій».
Пашыраем геаграфію і спектр кар’ерных магчымасцяў: 14 актуальных вакансій у 4-х краінах – ад працы ў планетарыі і хоспісе да краўд-платформы і завода вінаградных він.
9 класных месцаў, 12 адборных вакансій – у трэцім выпуску самай сацыяльна-арыентаванай рубрыкі 34mag.
10 вакансій, адна стажыроўка і парачка прафесійных івэнтаў – сабралі для цябе красавіцкія эйчар-дыяменты.
«Сапраўднае чалавечае будзе шанавацца нашмат больш».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (1)
Фабула, серьёзно? зарплата 1200 белок? а навыки для спеца на зарплату 1200 евро?
либо неудачника, либо позавчерашнего студента на такие деньги с такими навыками взять можно.