У гэтую нядзелю ў пікнік-гатэлі «Экспедыцыя» пад Лагойскам пройдзе опэн-эйр «МазгаБойні» – буйнейшага паб-квіза Беларусі. Мы даведаліся ў арганізатараў Каці Максімавай і Сашы Ханіна, як можна бавіць час на галоўнай выцечцы гульцоў з розумам.
«МазгаБойня» стартавала з невялікага паб-квіза ў 2012 годзе як добрая нагода сустрэцца з сябрамі ў бары. «Большасць часу мы праводзілі ў Вільні, з менскімі сябрамі бачыліся куды радзей, таму гульня дазволіла нам з усімі сустрэцца», – кажа Каця Максімава, якая разам з Сашам Ханіным узяліся распаўсюджваць фармат барных інтэлектуальных віктарын у Беларусі. Тады на сустрэчу прыйшло 60 чалавек. Зараз у сезон ладзяцца 8 гульняў у двух паралельных месцах кожныя два-тры тыдні. У сярэднім – 50 каманд у матчы, 6-7 чалавек у кожнай камандзе. То бок за адзін тур праз горны «МазгаБойні» праходзіць каля 3 тысяч чалавек. І гэта толькі ў Менску. Франшызы дзейнічаюць у Берасці, Горадні, Гомелі, Віцебску, Смаленску, Піцеры, Берліне, Мюнхене – усяго больш 40 гарадоў. Падрабязна пра саму гульню напісалі нашыя калегі з Kyky.org, мы ж распавядзем пра сёлетні выязны івэнт – пікнік «МазгаБойні».
Па словах арганізатараў, гэта ні ў якім разе не фестываль, не спартакіяда, не турзлёт, не канкурэнт FSP, як яго часта любяць называць. «Гэта тусоўка для, умоўна, сваіх. Сваіх у нас шмат, і сваім у нас можа стаць любы чалавек, – распавядае Саша. – Гэта магчымасць для тых людзей, хто занадта моцна заліпае ў горадзе (магу дапусціць, што такіх багата), у канкрэтны дзень вырвацца на прыроду паваляцца на траўцы».
Пікнік праходзіць ужо трэці год запар і стаў добрай летняй традыцыяй для мазгабойцаў. Кожны раз арганізатары рыхтуюць новае месца, сёлета гэта пікнік-гатэль «Экспедыцыі» ў 60 км ад Менску ў лагойскім кірунку. «Нам цікава спрабаваць новыя фарматы. Гэтым разам для нас гэта спроба паказаць людзям, як можна арганізавана адпачыць за горадам з камфортам – у гатэлі ёсць смачная кухня і безліч актыўнасцяў: футбольныя і валейбольныя спаборніцтвы, настольны тэніс, фрысбі, бадмінтон, спідмінтон, петанк. Можна купацца, плаваць на катамаранах, лодках, лазіць па дрэвах, вяровачных гарадках, спускацца ў зорбе ці на тралеі», – з захапленнем распавядаюць Каця і Саша.
«Па сутнасці, у нас не будзе ніякай праграмы. Магчыма, гэта нават нейкі сакрэт, які не варта раскрываць, але лепш за ўсё людзі арганізуюцца, калі ты іх не спрабуеш арганізаваць. Ты ім даеш пляцоўку, ты ім даеш тэрыторыю, ніхто нікуды нікога не кліча, ніякіх хэштэгаў, ніякіх фотаздымкаў, ніякіх конкурсаў, эмтээсаў, вэлкомаў. Прыходзіш і не робіш нічога. У апошні час гэта рэдка ўдаецца».
Але акрамя гульняў арганізатары ўсё ж такі падрыхтавалі музычную праграму для наведнікаў. Напрацягу дня агучваць пікніковы дзэн будуць DJ Nevskiy, DJ Woolfie, DJ Bortich i KorneJ, а ўвечары чакаюцца выступы дып-электроншчыкаў Bonehider з узыходзячай зоркай вакалісткай Аняй Жданавай, фрык-кавершчыкі «Нагуаль» і стары добры ракешнік ад легендаў сівой даўніны – гурта N.R.M.
Таксама будзе традыцыйная мазгабойная гульня ў сем тураў, толькі, у адрозненне ад звычайнай, пытанні дасылаюцца самімі ўдзельнікамі.
Па словах Сашы і Каці, ужо куплена больш за 500 квіткоў, а, як паказвае вопыт, у апошні дзень перад мерапрыемствам купляюць яшчэ столькі ж: арганізатары з жахам чакаюць больш за тысячу чалавек.
Па просьбах некаторых гульцоў у «МазгаБойню», мы задалі ў рэжыме бліц яшчэ некалькі пытанняў Сашы і Каці пра бягучыя справы і ўнутраную кухню пачынання. Яны адказалі, што самі могуць зладзіць нам бліц на мінус 14 балаў.
Ці лічыце вы «МазгаБойню» гарадской культурай Менску?
Каця: Так, мы часта кажам, што ў нас ёсць мазгабойнае кам'юніці. Аднойчы адзін гулец напісаў нам на чатырохгоддзе, што «МазгаБойня» – гэта сацыяльны зрэз нашага грамадства. Калі мы будзем бабулямі і дзядулямі, будзем успамінаць, як хадзілі на гульні, хто хадзіў, што елі, што было модна, пра што гаварылі. Тое, што гэта чапляе вялікую колькасць людзей, – факт, і гэта выдатна.
Кажуць, што на «МазгаБойні» з’яўляецца шмат парачак. Ці ведаеце вы такія гісторыі?
Каця: Хапае. Была гісторыя, калі хлопец з дзяўчынкай прыйшлі парачкай на «МазгаБойню» і хлопец вырашыў зрабіць прапанову прама падчас гульні. У адным з тураў восьмым пытаннем было: «Таццяна з такой-та каманды, ці будзеш ты маёй жонкай?» Уся зала плача, усе ў шоку, ён пад сафітамі дорыць ёй ружы. Згулялі вяселле, гуляюць у «МазгаБойню» і дагэтуль.
Саша: Была гісторыя, калі дзяўчынка на мінулым пікніку пагуляла ў валейбол, пазнаёмілася з хлопцамі, якія выцягнулі яе ў вялікі спорт. Ужо цэлы год трэніруюцца ў спартзале.
Каця: Ёсць таксама дзеці «МазгаБойні». Калі ў кагосьці ў сям'і, хто гуляе ў «МазгаБойню», нараджаецца дзіця, нам пра гэта паведамляюць, дасылаюць фатаграфіі, кажуць: «Яшчэ трошкі – і мы будзем яго браць з сабой на гульні». Адна пара сёлета бярэ на пікнік з сабой дзіцяці, месяца чатыры дзяўчынцы.
Як вырашылася сітуацыя ў Лізе чэмпіёнаў, дзе быў спрэчны момант з пытаннем пра валюты?
Саша: Гэта як у футболе. Рашэнне, якое прыняў арбітр на полі, з'яўляецца канчатковым, абмеркаванню не падлягае. Яго могуць зняць з гульняў на месяц, яго могуць аштрафаваць, лаяць яго. Але сам факт рашэння не абмяркоўваецца. Мы стараемся пазбягаць двайных адказаў, але памылак не можа не быць. Мы ставімся да гэтага прасцей. У некаторых гэта выклікае ўсмешку, у некаторых смех, у некаторых слёзы. І ў гэтым прывабнасць гульні: яна нікога не пакідае абыякавым. І нават самыя заўзятыя хэйтары, каментары якіх проста напоўнены нянавісцю, вяртаюцца на кожную гульню. І гэта лепшы паказчык таго, што мы робім усё правільна.
Вы працягваеце рабіць акцэнт на забаўляльным фармаце «МазгаБойні»?
Саша: Мала таго, мы ўсё больш і больш увагі будзем гэтаму надаваць. Глабальна ўсё застанецца тым самым, будзем дадаваць фішачак. Напрыклад, нам грукаюцца шмат спонсараў, якія спрабуюць прапхнуць сваю рэкламу, мы ўсім адмаўляем, таму што «МазгаБойня» не прадаецца. Але ёсць ідэя разыгрываць нейкія каштоўныя прызы ў канцы гульні.
Каця: А можа быць і не.
З якіх прычын адмянілася «Белая МазгаБойня» ў шатры каля Палаца спорту?
Саша: Афіцыйная прычына – парушэнне тэрмінаў падачы заяўкі і парушэнне тэрмінаў правядзення мерапрыемства. Трэба было заканчваць да 22:00, мы напісалі да 23:00. Таму, каб узгадніць новы час, трэба было зноў падаваць заяўку, зноў чакаць два тыдні і так далей. Па тэлефоне нам сказалі, што 22 чэрвеня – не самая лепшая дата для правядзення мерапрыемства. Мы ўлезлі ў вялікі мінус, але трэба аддаць належнае партнёрам па гуку, па свеце, па мэблі. Амаль усе ўсё вярнулі, на каньяк толькі пакінулі. Прыемна, што большасці кампаній важней доўгатэрміновае супрацоўніцтва ў перспектыве, чым імгненная выгада. Ёсць у Беларусі з кім працаваць і з кім прыемна працаваць.
Пікнік «МазгаБойні» пройдзе ў гэтую нядзелю, 17 ліпеня, у пікнік-гатэлі «Экспедыцыя».
Кошт квітка – BYN 27, у дзень імпрэзы – BYN 30.
Адпраўленне аўтобусаў (для тых, хто едзе не асабістым транспартам) у 10:00 на паркоўцы ля Нацыянальнай бібліятэцы.
Маршрут для аўтамабілістаў
Фота by poliakowa
Пра свавольствы, мастацкі дыктат і сваю місію.
Чытай «Нататкі з (ня)волі» ды іх гісторыю.
Пагутарылі з героямі электроннай беларускай сцэны, гуртам CherryVata, напярэдадні выхаду іх доўгачаканага новага альбома.
Рэдактар Post Pravda Magazine – пра ўладкаванне медыя аб «Новым Усходзе», састарэласць гэтага тэрміну і вынаходлівасць беларусаў.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
КАМЕНТАРЫ (6)
Рубяты, когда уже будет новая серия про Рому? Чот все нет и нет, а я все жду и жду.
P.S. Это не оффтоп!
Так сама вымагаю, бо ужо немагчыма чэкаць!
Прыемна чуць, пацаны! У наступны аўторак.
Цудоўна!
ссылка на куку оргне работает
Дзякуй, паправілі