Дэкрэт аб дармаедстве, прыняты ў 2015-м, стаў гэтакім флэшбэкам з Савецкага Саюза, адабраў у нас права не працаваць і праехаўся па нашых свабодах, нібы бульдозер. Падатковая ўжо абрынула на краіну лавіну абвестак з тэкстам: «Віншуем! Вы дармаед. Дакажыце за трыццаць дзён, што гэта не так, альбо заплаціце падатак і спіце спакойна». У новым выпуску рубрыкі «Працэс» мы тлумачым, як рэагаваць, калі менавіта табе прыйшоў «ліст шчасця».
2 красавіка 2015 года прэзідэнт падпісаў дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», вядомы ў народзе як «падатак на дармаедства».
Калі ты не працуеш і не плаціш падаткі з даходаў або плаціш іх менш за 183 дні на працягу каляндарнага года, то мусіш заплаціць збор у памеры 20 базавых велічынь (за 2015-ы – BYN 360, за 2016-ы – BYN 420).
Яшчэ як! Фактычна дэкрэт прымушае працаваць насуперак волі, чым парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь ажно пяць разоў і супярэчыць Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Такім чынам, урад вырашыў папоўніць дзяржаўны скарб і ўвёў падатковы збор з непрацоўных беларусаў. Але ж цымус у тым, што прымусовая праца забароненая Канвенцыяй Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП).
Падатковая інспекцыя дасылае лісты з паведамленнем аплаціць падатак на дармаедства.
Вядома, ты можаш пакінуць ліст у паштовай скрыні, праўда, рана ці позна ён цябе ўсё адно напаткае. Тэхнічна лічыцца, што абвестку ты атрымліваеш праз 10 дзён пасля таго, як яе адправілі. Пасля ў цябе ёсць 30 дзён, каб разабрацца з падатковай інспекцыяй. Агулам ты маеш каля 40 дзён.
Цягам гэтага часу варта зганяць у падатковую і паказаць дакументы, якія б вызвалілі цябе ад выплаты збору на дармаедства.
Калі ўважнай прычыны не плаціць няма, адзінае магчымае выйсце – чакаць да апошняга тэрміну выплаты (зараз гэта 20 лютага 2017 года) у надзеі на змены ў дэкрэце №3.
Спачатку ўзбройся прававымі ведамі.
Далей падавай скаргу ў электронным ці пісьмовым выглядзе на імя кіраўніка інспекцыі або асобы, якая падпісала апавяшчэнне. Узор скаргі ў падатковую інспекцыю ўжо існуе.
Цягам месяца чакай адказ. Калі ён цябе не задаволіць, ты маеш права звярнуцца са скаргай у вышэйшую падатковую інспекцыю (абласную або Менскую гарадскую). Кантакты інспекцый можна знайсці на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах.
Калі ты не згодны(-ая) з рашэннем вышэйстаячай інспекцыі, цягам месяца падавай скаргу ў Міністэрства па падатках і зборах (220010, г. Менск, вул. Савецкая, 9 або праз электронны зварот).
Калі і Міністэрства цябе дынаміць, звярніся ў суд па месцы знаходжання раённай падатковай інспекцыі. Тэрмін падачы скаргі такі ж самы: не пазней за месяц з дня атрымання адказу апошняй інстанцыі. Праўда, за яе разгляд у судзе прыйдзецца заплаціць пошліну памерам у адну базавую велічыню (BYN 23). Верагоднасць выйгрышу невялікая, але ёсць шанец, што масавыя звароты людзей у суды змогуць зварухнуць механізм дэкрэта.
Дарэчы, згодна з дэкрэтам, пакуль чыноўнікі разглядаюць твае скаргі і звароты, падатковая цябе пальцам не кране. Не забудзь пазначыць просьбу аб прыпыненні спагнання падатку на тэрмін разгляду ў кожнай заяве ці скарзе, якія ты накіроўваеш у падатковыя органы ці суд.
Без панікі. Можаш прыйсці ў падатковую і паказаць пашпарт са штампамі аб выездзе за мяжу, каб пацвердзіць, што цябе не было на тэрыторыі Беларусі звыш 183 дзён на год.
Але неабавязкова ехаць у Беларусь дзеля сустрэчы з інспектарамі. Усё можна зрабіць анлайн:
– заходзь на сайт Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь;
– выбірай раздзел «Электронны зварот» і далей «Звароты грамадзян»;
– у форме звароту знайдзі падатковую інспекцыю па адрасе, на які табе даслалі абвестку;
– пазнач імя, імя па бацьку, прозвішча, адрас электроннай скрыні і адрас тваёй прапіскі ў Беларусі;
– у тэксце паведамлення напішы, што знаходзішся за мяжой больш за 183 дні ў каляндарным годзе;
– прымацуй сканы пашпарта са штампамі, фотку працоўнай візы, грын-карты ці іншыя дакументы, якія сведчаць, што ты жывеш за мяжой;
– цягам пятнаццаці дзён (у асобных выпадках цягам месяца) атрымаеш адказ аб вызваленні ад выплаты збору.
Вырашае суд. Могуць даць штраф на суму ад 2 да 4 базавых, а могуць арыштаваць на тэрмін да 15 сутак. Аплата штрафу, аднак, ад выплаты падатку не вызваляе.
Калі арыштуюць, то адправяць на прымусовыя работы: месці вуліцы, прыбіраць смецце альбо збіраць камяні на палях. За такую працу табе, на жаль, нічога не заплацяць. Аднак, калі адпрацоўваеш, ад выплаты збору на дармаедства аўтаматычна вызваляешся.
Найгоршы сцэнар – абмежаванне выезду з краіны, а ў зусім крытычным выпадку – канфіскацыя маёмасці.
Так. Згодна са зменамі ў дэкрэце ад 12 студзеня 2017 года, ад выплаты збору вызваляюцца грамадзяне, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Праўда, канкрэтнага спісу такіх сітуацый няма.
Звярніся ў мясцовы Савет Дэпутатаў з заявай аб вызваленні ад выплаты падатку. Да заявы прыкладай максімальна ўсе дакументы, якія пацвярджаюць, што ты апынуўся(-лася) у цяжкай жыццёвай сітуацыі: даведкі аб стане здароўя, копіі дакументаў аб інваліднасці бацькоў, заяву ад бацькоў, што ты даглядаеш іх.
Цягам месяца табе павіны адказаць. Калі рашэнне станоўчае – нясі яго ў інспекцыю, каб яны «закрылі» справу. Калі рашэнне адмоўнае, можаш абскардзіць яго ў вышэйстаячым органе. Схему глядзі вышэй.
Па звестках Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў краіне на канец лістапада 2016 года – 0,8% (каля 40 тысяч чалавек).
На канец студзеня падатковая даслала агулам больш за 440 тыс. паштовых паведамленняў «дармаедам». Збор заплацілі 34 100 чалавек (то-бок 7,75% ад колькасці ўсіх, каму адправілі паведамленні) на агульную суму BYN 10,2 млн.
Як кажа намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка, базу дадзеных «дармаедаў» стваралі больш за 27 дзяржорганаў і 82 тыс. арганізацый (!). Па звестках «Еўрарадыё», яе распрацоўка абышлася дзяржаве ў BYN 1 млн 175 тысяч.
Пад зваротам аб адмене дэкрэта №3 падпісалася больш за 18 тысяч чалавек (і ты таксама можаш!).
Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу Незалежнаму прафсаюзу РЭП і Беларускаму Хельсінкскаму Камітэту.
Ілюстрацыя by Sheeborshee
Першы блок АЭС у Беларусі плануюць запусціць ужо напрыканцы 2018-га: разбіраемся, як з гэтым жыць.
Расказваем, што за монстр такі – размеркаванне, і як арганізавана суровая сістэма адпрацоўкі.
Перад пачаткам сезону пікнікоў разбіраемся, дзе можна паслаць плед, каб пасмажыць сала на вогнішчы, а бакі – на сонцы. І выпадкова не парушыць закону.
Пра ШІ, камп’ютарную рэальнасць, салідарнасць.
Спроба наблізіцца да сакральных тэкстаў.
Натхняліся творчасцю Лінча.
КАМЕНТАРЫ (6)
Как себя вести, если вы получили "письмо счастья"? Пошаговая инструкция для общения с чиновниками + образцы всех заявлений и жалоб http://belhelcom.org/ru/news/dekret-no3-o-tuneyadcah-obrazcy-poyasneniy-i-zhalob
1) Жаль, что текст на белорусском. Не все смогут его прочитать. 2) В Суд идти не с чем. Нет доказательств для Суда, что я хочу работать, но не могу найти желаемую работу. Действие Декрета #3 Суд не отменит, а пеня на налог натикает. 3) Надеюсь на отмену Декрета #3.
Хороша статья тем, что там по пунктам всё расписано. Будем
Надеяться, что текст поможет наметить вектор решения проблемы с налоговой у юридически-неграмотных людей.
hop, как ни странно, лулзы не получится словить, если об этом напишут в тех самых газетах. Бездействие — более типичная черта обыдления, точнее, запуганного и загнанного быдла в случае, когда предлагают активные варианты решения проблемы.
Советы, взятые из воздуха. Это не камень в огород автора. Просто, что-то хоть мало-мальски конкретное можно будет говорить тогда, когда/если пройдут первые суды. Пока что это вангование, увы. Все уже обсосано-переобсосано на форуме онлайнера. Правозащитники тоже ничем толком помочь не могут, писали им уже. ИМХО, но бежать платить или что-то доказывать — не только неуважение себе, но и последняя стадия обыдления, государство этого и хочет добиться.
Для лулзов, осуждения и скандальчиков можно и нужно красиво писать в НЮ Таймс, Шпигель и прочие читаемые газеты. Лишь бы знание языка позволяло.
А вы что предлагаете делать или что сами делаете?
Сначала нужно писать жалобу на имя того, кто указан в письме, затем его начальнику и т.д. Ни с чем идти в суд — так себе идея. Можно и нужно написать жалобу в прокуратуру о вымогательстве, мало ли кто такие письма наклепал. Попутно собирать и бережно хранить все бумажки-отписки. Для суда/МОТ/ООН и пр. кооперироваться и писать коллективно.
Повторюсь, что все это гадание и думание в пустоту. ХЗ как оно все будет.