Што наведаць на «Тыдні за роўнасць і інклюзію»?
- Рубрыка: УЛОЎ
- 16.03.2021
- 4202
Каб ушанаваць 21 сакавіка, Міжнародны дзень барацьбы з расавай дыскрымінацыяй, праваабарончая арганізацыя Human Constanta з арганізацыямі-партнёрамі правядзе «Тыдзень за роўнасць і інклюзію» – з 16 па 23 сакавіка.
У межах Тыдня адбудуцца адукацыйныя анлайн- і афлайн-івэнты пра чалавечыя правы ў адукацыі, валанцёрстве, творчасці і сямейных стасунках.
Варкшоп «Коміксы супраць дыскрымінацыі»
Лена Немік, мастачка і заснавальніца майстэрні сацыяльнага сторытэлінгу Użalka, будзе вучыць удзенікаў(-ніц) маляваць так, каб змяняць свет да лепшага.
Дзе-калі: 16.03 / анлайн
Рэгістрацыя
Варкшоп «Інклюзіўныя мерапрыемствы анлайн – (не)магчыма?»
Каманда «Жывой Бібліятэкі» распавядзе пра захады да павялічвання інклюзіўнасці анлайн-мерапрыемстваў падчас іх падрыхтоўкі і правядзення.
Дзе-калі: 17.03 / анлайн
Рэгістрацыя
Дыскусія пра праблему «экстрэмістаў» ў Беларусі
На мерапрыемстве ўдзельнікам(-цам) простымі словамі растлумачаць, што такое «экстрэмізм» у Беларусі, а таксама прадставяць сумесны даклад Human Constanta і Міжнароднай арганізацыі Article 19 на гэтую тэму.
Дзе-калі: 18.03 / анлайн
Рэгістрацыя
Інтэрактыўны семінар «Глыбінны антыфашызм»
З дапамогай праваабаронцы Валдзіса Фугаша даведаешся, што трэба разумець пра сябе і сваю сацыяльную адказнасць, калі імкнешся жыць у свеце без гвалту і прыгнёту.
Дзе-калі: 20.03 / анлайн
Рэгістрацыя
Сустрэча «Валанцёрства без дыскрымінацыі»
Анлайн-нэтворкінг у ковідныя часіны. Завітвай на сустрэчу, каб пагутарыць пра правы валанцёраў(-ак) з аднадумцамі і падзяліцца ўласным досведам валанцёрства.
Дзе-калі: 21.03 / анлайн
Рэгістрацыя
Лекцыя Насты Лойкі: «Чаму я займаюся тэмай дыскрымінацыі?»
Праваабаронца і сузаснавальніца арганізацыі Human Constanta Наста Лойка распавядзе пра ўласны досвед барацьбы з дыскрымінацыяй і прэзентуе тэматычны буклет пра пяць сацыяльных груп, якія дыскрымінуюцца ў Беларусі.
Дзе-калі: 22.03 / Менск, культ.цэнтр «Корпус»
Рэгістрацыя
Варкшоп «Ці можа сям'я дыскрымінаваць дзіцяці? Чаму адукацыя і выхаванне – грамадская справа?»
Мерапрыемства пра дыскрымінацыю дзяцей і падлеткаў. Цікава, як разгорне досыць вострую тэму каманда «Актыўным Быць Файна!».
Дзе-калі: 23.03 / Менск
Рэгістрацыя
Сацыяльная гульня ад «Жывой Бібліятэкі»
У аўторак можна крыху прапампаваць свае сацыяльныя скілы без небяспекі для здароўя: «ЖБ» ладзіць гульню ў сваім стылі.
Дзе-калі: 23.03 / анлайн
Падрабязнасці