29 кастрычніка можна будзе паслухаць лекцыю пра рома
- Рубрыка: УЛОЎ
- 15.10.2026
- 50

Ініцыятыва «Калючыя ягады» запрашае даведацца больш пра рома, з якім беларусы дзялілі (і дзеляць) шмат гадоў агульнай гісторыі, на анлайн-сустрэчы 29 кастрычніка.
Мерапрыемства правядзе Іанэла Падурэ, актывістка з Румыніі, якая займаецца пытаннямі ромскай мовы, культуры, рэпрэзентацыі ромскіх народаў і працуе ў Цэнтры грамадскіх даследаванняў і дакументацыі. Гутарка будзе весціся па-англійску з сінхронным перакладам на рускую мову.
На лекцыі Іанэла звернецца да гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, каб патлумачыць бягучую сітуацыю ў ромскіх супольнасцях. Апіраючыся на дакументальныя і архіўныя матэрыялы, лектарка пакажа і раскажа, з якімі выклікамі сутыкаюцца рома і што палягае ў корані іх праблем. Сустрэча будзе карысная ўсім, хто цікавіцца не толькі ўласнай нацыянальнай культурай і хоча больш даведацца пра тое, як жывуць рома, на якіх каштоўнасцях будуюць свае супольнасці і якім чынам адстойваюць уласнае права на самавызначэнне.
Удзел бясплатны, трэба толькі зарэгістравацца праз гугл-форму. За дзень да мерапрыемства прыйдзе спасылка на zoom-сустрэчу.
Сустрэча адбудзецца ў чацвер, 29 кастрычніка, у 20:00 па менскім часе.