«Жывая Бібліятэка» запрашае на варкшоп па арганізацыі анлайн-івэнтаў
- Рубрыка: УЛОЎ
- 15.03.2021
- 3084
Прайшоў ужо амаль год з таго часу, як мерапрыемствы шматлікіх арганізацый і ініцыятыў сталі праводзіцца толькі ў анлайн-фармаце. Але ці ўсе могуць камфортна ў іх удзельнічаць?
17 сакавіка Цэнтр «Жывая Бібліятэка» ладзіць варкшоп «Інклюзіўныя мерапрыемствы анлайн – (не)магчыма?». Там раскажуць пра захады да павялічвання інклюзіўнасці анлайн-мерапрыемстваў.
Варкшоп разлічаны на арганізатараў і арганізатарак – дасведчаных і пачаткоўцаў, якія хочуць зрабіць свае анлайн-падзеі больш інклюзіўнымі.
У выніку ўдзелу ў варкшопе ты:
атрымаеш уяўленне пра бар'еры да ўдзелу ў анлайн-мерапрыемствах людзей з розных уразлівых груп (людзей з інваліднасцю, сталага веку, ЛГБТК+, падлеткаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі хатняга гвалту, і інш.);
абмяркуеш спосабы пераадолення гэтых бар'ераў;
зможаш вызначыць, якія з магчымых спосабаў пасуюць менавіта для тваёй дзейнасці.
Варкшоп адбудзецца ў Zoom, з 18:30 да 20:30. Колькасць удзельнікаў(-ніц) абмежаваная, таму неабходна зарэгістравацца.