Макс Старцаў завёў тэлеграм-канал пра кіно
- Рубрыка: УЛОЎ
- 27.08.2018
- 11326
Цяпер ты ведаеш, дзе шукаць галоўную індзі-навінку месяца.
Прамоўтар і арт-дырэктар бара «Хуліган» Макс Старцаў успомніў, што ў 2018 годзе ва ўсіх прыстойных людзей павінен быць свой тэлеграм-канал, – і завёў свой асабiсты, дзе будзе пісаць пра кіно. Называецца «That's What He Said». Пакуль там 300 падпісчыкаў і парады, што глядзець сёння, праз месяц і ў наступным годзе. Ну і гіфкі з алкаголем і Джымам Кэры.
«Я вар’юю сваіх сяброў пастаяннымі размовамі пра кіно, серыялы ды іншае. Аднойчы ўвечары падумаў, што трэба ўвесь мой запал размясціць у адным месцы, а сябры, знаёмыя і тыя, хто чыталі мае тэксты пра кіно на розных парталах, самі будуць вырашаць, ці варта звяртаць увагу на мае парады», – так стварэнне канала нам патлумачыў сам Макс.
Усё, што трэба ведаць пра любоў Макса Старцава да кіно: у «Хулігане» ён арганізуе начныя прагляды цырымоніі «Оскар» у прамым эфіры.
Яшчэ тры тэлеграм-каналы, на якія табе трэба падпісацца:
Даша Сазановіч дзеліцца спасылкамі пра адукацыю, дызайн ды іншыя цікавосткі.
Лёша Горбаш з сябрамі раіць па класнай песні ў дзень.
Наш канал пра культурнае жыццё ў Менску.