Варта паслухаць: трэнінг па жыцці ў «краіне без права»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 29.01.2021
- 7008
Абвешчаны набор слухачоў на анлайн-трэнiнг «Краіна без права: што трэба ведаць?», які пройдзе 6 лютага з 12:00 да 16:45. Ладзяць сустрэчу Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА і Human Constanta.
«Каб разумець, дзе парушаюцца твае правы, – іх трэба ведаць, – заяўляюць арганізатары трэнінгу. – Нягледзячы на тое, што ў беларускім прававым полі застаецца ўсё менш і менш магчымасцей для абароны правоў – пра іх трэба гаварыць, а іх парушэнні – фіксаваць».
Трэнінг падзелены на два блокі: першы прысвечаны правам чалавека ў сучаснай Беларусі і дзейнасці праваабаронцаў у крызісныя часы, другі распавядае аб тым, што важна ведаць і памятаць, стаўшыся ўдзельнікам ці ўдзельніцай адміністрацыйнага або крымінальнага працэсу. Спікерамі выступяць эксперты(-кі) у праваабарончым сектары.
Удзельнікам абяцаюць даць наступную інфу:
якія правы чалавека быццам пакінулі Беларусь;
як бараніць свае правы і што рабіць, калі гэта здаецца немагчымым;
што робяць праваабарончыя арганізацыі і як можна ім дапамагаць;
навошта фіксаваць парушэнні правоў чалавека;
як паводзіць сябе падчас усіх этапаў адміністрацыйнага арышту;
як паводзіць сябе, калі становішся ўдзельнікам(-цай) крымінальнага працэсу.
Для ўдзелу неабходна да 3 лютага запоўніць анкету па спасылцы.